30 января 2009 Общество
Зміцер Панкавец, Наша Ніва
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт з беларускай ВНУ на выгнанні мае шанцы пераўтварыцца ў рэгіянальны Усходнееўрапейскі універсітэт, на ўзор Цэнтральнаеўрапейскага, што дзейнічае ў Будапешце (CEU).
Кіраўніцтва намякае, што на трансфармацыі ЕГУ настойваюць замежныя партнёры навучальнай установы. Маўляў, існаванне беларускай ВНУ за мяжой — справа не танная, і рэсурсы скончыліся.
Што вядома? Прынятае рашэнне пра скасаванне факультэтаў. Найхутчэй, пачнуцца скарачэнні па навучальных дысцыплінах і спецыяльнасцях. Ходзяць чуткі, што сярод першых кандыдатаў на вылет — спецыяльнасці беларусістыкі. Хоць рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў сцвярджае, што рашэнне будзе залежаць ад якасці праграм.
Паводле Міхайлава, галоўная задача ЕГУ у найбліжэйшы перыяд — выйсці на самаакупнасць. Стаць "моцнай прывабнай адукацыйнай структурай". Цягам пятнаццаціхвіліннай размовы рэктар паўтарыў гэты выраз як мантру роўна пяць разоў.
ЕГУ быў зачынены ў Беларусі ў 2004 г. Ад 2005 году універсітэт дзейнічае за мяжой, у Літве. Напачатку моцную фінансавую падтрымку універу ў выгнанні далі Скандынавія і Фонд Сораса.
Навучанне вядзецца па бакалаўрскай і магістарскай ступенях, на вочнай і завочнай формах. Сярод спецыяльнасцяў, якія прапаноўвае ЕГУ: беларусістыка, паліталогія, еўрапейскія даследаванні, міжнароднае права, філасофія, медыі, камунікацыі, турызм.
* * *
Каб праясніць сітуацыю, мы звярнуліся да рэктара ВНУ акадэміка Анатоля Міхайлава.
"Наша Ніва": Што сёння адбываецца ў ЕГУ? Насамрэч чакаюцца рэвалюцыйныя рэформы?
Анатоль Міхайлаў: Будзе рэформа нашай адукацыйнай праграмы, сістэмы кіравання, і я спадзяюся, што гэта пойдзе на карысць ЕГУ. Унутры ВНУ праходзіць інтэнсіўнае абмеркаванне ідэй з супрацоўнікамі. Быў зацверджаны пяцігадовы план развіцця ЕГУ, які трэба выконваць. Найбліжэйшым часам пройдзе паседжанне кіроўнай рады нашага універсітэту, у склад якой уваходзяць знаныя навукоўцы Еўропы і Амерыкі. Любыя канструктыўныя прапановы будуць вітацца.
"НН": Што ўключае ў сябе новы план стратэгічнага развіцця ЕГУ?
АМ: Мы з’яўляемся структурай, якая павінна забяспечыць сваё якаснае існаванне. Нам трэба забяспечыць рэсурсы для развіцця ЕГУ. Урад Беларусі нам не дапамагае. Літоўскі ўрад робіць усё магчымае, але ён таксама не здольны цалкам забяспечыць наша існаванне. Нам трэба вызначыць стратэгію таго, як універсітэт пераўтворыцца ў моцную прывабную адукацыйную структуру, якая будзе дзейнічаць для карысці і Беларусі, і Літвы. Гэта нялёгкая справа.
"НН": То бок на рэформе універсітэту настойваюць замежныя партнёры?
АМ: У рэформе і трансфармацыях няма нічога драматычнага і негатыўнага. Рэфармаванне гэта нармальны працэс. Любая структура, якая хоча выжыць у гэтым свеце, павінна быць гатовая да больш і больш адэкватных трансфармацый.
"НН": Вы можаце назваць канкрэтныя крокі па рэфармаванні ЕГУ?
АМ: Найперш будзе дэмакратызаваная сістэма кіравання. Упершыню будзем выбіраць сенат універсітэту. Мы спрабуем зрабіць нашы праграмы міждысцыплінарнымі, бо іх занадта многа і яны вельмі адрозныя. У нас існуюць праблемы наконт якаснай рэалізацыі гэтых праграм. Павінны быць знойдзеныя шляхі максімальнага выкарыстання тых рэсурсаў, якія маем. ЕГУ існуе ў якасці літоўскага універсітэту менш за чатыры гады — гэта мізэрны тэрмін для таго, каб універсітэт ператварыўся ў магутную структуру. Непачаты край работы.
"НН": Факультэты будуць скасаваныя?
АМ: Усяго ва універсітэце семнаццаць праграм. Я не магу назваць ніводнай іншай ВНУ, дзе было б нешта падобнае. Гэта ненармальна. Нам трэба ў большай ступені адпавядаць тым выклікам, з якімі мы сутыкаемся ў нашай посттаталітарнай, постсавецкай рэальнасці. Мы збіраемся рэструктурызавацца ў адпаведнасці з тымі існымі ўзорамі, якія прынятыя ў свеце. Мы збіраемся зрабіць навучанне для бакалаўраў і магістраў. Нам не патрэбная такая колькасць кіраўнікоў праграм, дэканаў, якую маем сёння. ЕГУ вельмі маленькі камерны універсітэт. Калі б вы сказалі, дзе нам браць рэсурсы, то можна было б стварыць яшчэ пяць факультэтаў. Жывем у цяжкія часы.
"НН": Будуць скарачэнні спецыяльнасцей, людскіх кадраў?
АМ: Трэба разумець, што фінансаванне ад замежных донараў не будзе вечным. Нам трэба самім станавіцца на ногі, а не займацца папрашайніцтвам.
"НН": Ці можна гаварыць пра тое, што з беларускага універсітэту на выгнанні ЕГУ можа пераўтварыцца ў рэгіянальны?
АМ: Калі наша ВНУ вырасце ў статусе, то гэта прынясе ўсім толькі карысць. ЕГУ застанецца беларускім універсітэтам. Разам з тым, падобнае пераўтварэнне падвысіць і статус Беларусі як палітычнага гульца ў гэтым рэгіёне, праясніць ролю і месца Беларусі. Дай Бог нам здзейсніць гэтую задачу. Не бывае адукацыі і навукі, абмежаванай нацыянальнымі межамі. Будзем аб’ектыўнымі: інтарэс да Беларусі ў свеце падае. Сёння я раніцай слухаў Бі-бі-сі: там расказваюць пра Мугабэ, пра Блізкі Усход. Свет жыве іншымі рэаліямі.
"НН": Беларускамоўная адукацыя будзе скарочана?
АМ: Гэта будзе залежаць ад якасці праграм.
"НН": Варыянт вяртання ЕГУ ў Беларусь на парадку дня не стаіць?
АМ: Гэта абсурд — вяртацца для таго, каб нас знішчылі.
30 января 2009 Общество Зміцер Панкавец, Наша Ніва Еўрапейскі гуманітарны універсітэт з беларускай ВНУ на выгнанні мае шанцы пераўтварыцца ў рэгіянальны Усходнееўрапейскі універсітэт, на ўзор Цэнтральнаеўрапейскага, што дзейнічае ў Будапешце (CEU).
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.