21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi лiпне да рук

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi лiпне да рук

Ёсць злачынствы i правапарушэннi, якiя ў нашым грамадстве не выклiкаюць вялiкага асуджэння. Яшчэ i сёння папулярная прымаўка: "Не ўкрадзеш — не пражывеш!" Не ведаю, калi яна з’явiлася, але ў час, калi ў калгасах не плацiлi нi капейкi, то кралi ўсе, бо выжыць тады было вельмi цяжка — гэта была норма жыцця. Неяк само сабой i павялося — калi чалавек на сваiм працоўным цi службовым месцы нешта прыхапiў, то ў гэтым вялiкага граху няма.

А пачнём з прыпавесцi.

Памёр стары ювелiр i паўстаў перад Усявышнiм.

— Аўраам! Ведаю, ты пражыў жыццё сумленна, але як ты стаў багатым?

— Божа! Нiчога не краў i нiкога не абрабаваў, а ўсё пiлаваў, шлiфаваў ды збiраў пыл, якi сам прылiпаў да рук.

Перад Новым годам наведаўся ў адзiн сельгаскааператыў. Кабiнеты зачыненыя — усе ў зале пасяджэнняў. Вырашыў пачакаць, калi той сход закончыцца i стаю ў калiдоры. I тут, за дзвярыма залы, пачынаецца вялiкi шум ды гам. Там пачалi высвятляць, хто i колькi на фермах украў камбiкармоў. I СВК не з горшых, i заробкi на фермах прыстойныя, а ўсё роўна цягнуць.

— Пазбаўляем прэмiй, але выбiраць не даводзiцца, бо iншых людзей няма — усiх не выганiш, — выказаўся старшыня.

У раёнах супрацоўнiкi мiлiцыi iншым разам праводзяць начныя рэйды па фермах сельгаскааператываў i здараецца, што вартаўнiкоў на рабочым месцы няма або яны п’яныя, а ў гэты час лавiлi тых, хто краў малако цi камбiкорм.

— А цi пра гэта сёння трэба гаварыць, калi iншы начальнiк на дзяржаўнай пасадзе сотнямi мiльёнаў варочае? — паставiць пытанне чытач.

Але калi схапiлi за руку высокапастаўленага чыноўнiка, то народ задаволены. А цi многiя асуджаюць браканьера, якi ў час нерасту на восцi нанiзаў дзясятак шчупакоў? Мала хто будзе абурацца, а нехта нават пазайздросцiць.

Нядаўна прайшла iнфармацыя, што дырэктар лясгаса разам з падначаленымi застрэлiў пяць дзiкiх коз без усякай лiцэнзii.

I якiя ў такiм разе могуць быць прэтэнзii да беспрацоўнага, якi ўпаляваў дзiчка? Людзi абавязаны па службе ахоўваць тых ласёў i дзiкоў ад браканьераў, а яны самi iмi становяцца.

Як можна навесцi парадак у лесе, калi леснiкi i егеры самi не супраць зрабiць незаконны стрэл?

— А дзе iншых узяць? — спытае начальнiк над лесам.

Вось такi народ! Думаю, што не зусiм так. А можа, праблема звязана i з нашымi законамi, якiя iншым разам выбiральныя — у адным выпадку дзейнiчаюць, а ў другiм прабуксоўваюць.

Закон павiнен быць як нож гiльяцiны. Яму не важна, на чыю шыю падаць.

Яшчэ на памяцi выпадак у Белавежскай пушчы. Замежны паляўнiчы застрэлiў зубрыцу з цялём — не хацеў, але ў азарце нацiснуў на курок. Тут браканьер заплацiў 40 тыс. долараў, а калi вярнуўся дамоў, здаецца, у Швейцарыю, то там яго яшчэ раз аштрафавалi, забралi ружжо i на ўсё жыццё пазбавiлi права на паляванне.

I вернемся да нашай рэчаiснасцi. Злавiлi леснiка, якi незаконна застрэлiў дзiка. Пачалi разбiрацца i высветлiлася, што ў яго гэта ўжо не першае браканьерства. Аказваецца, ляснiк два гады таму без дазволу забiў лася. Чаму ў такiм разе браканьера не звольнiлi з пасады? Магчыма, той, хто пакiнуў леснiка на працы, таксама павiнен несцi адказнасць?

I пашкадаваў браканьера не мiнiстр, а свой начальнiк, той, у каго ляснiк быў у непасрэдным падпарадкаваннi.

Я не кажу ўжо пра выпадкi, калi супраць мясцовага начальнiка ўзбуджаецца адна крымiнальная справа, другая, а затым яго здымаюць з пасады i цiха пераво- дзяць на спакойную работу з высокай зарплатай. На маю думку, калi чалавек "абляпаўся" з галавы да пят, то няхай iдзе на ўсе чатыры бакi — шукае працу па спецыяльнасцi.

Усё гэта нараджае ў грамадстве прававы нiгiлiзм — скептычнае стаўленне да законаў.

Уявiм, што егеры, леснiкi, ляснiчы, дырэктар лясгаса, супрацоўнiкi аховы прыроды выконваюць сумленна свае абавязкi, то i праблемы няма. А калi ў гэтым ланцужку адно звяно парвалася, то можа здарыцца збой.

Тое ж i на ферме. Там працуе цэлы калектыў — ад вартаўнiка да загадчыка фермы, i нешта ўкрасцi, каб нiхто не бачыў, даволi складана. Але калi сёння я, а заўтра ты, то ўсё спрашчаецца.

Лiпне да рук не толькi дзяржаўнае, але i прыватнае. Толькi ў гаспадара ўкрасцi нешта больш цяжка — там за ўсiм сочаць пiльна i кантроль наладжаны лепш: усё ж сваё.

Крадуць i браканьерствуюць не толькi ў нас — гэтага не пазбегла нiводная цывiлiзаваная краiна. Вось тут i важна, як да гэтай з’явы ставiцца грамадства ў цэлым.

На Камароўскiм рынку да прадаўца рыбнага аддзела падбягае другая прадаўшчыца i кажа:

— Прапануюць камплект пасцельнай бялiзны з Баранавiцкага камбiната за 30 тысяч. Браць цi не?

— Ты што, бяры! Гэта ж удвая танней.

А чаму б не збываць "левае", калi на тэкстыльным i не такiя махiнацыi праварочвалiся, i не рабочымi.

I ва ўсiм так. У адным пад’ездзе прадае нехта пральныя парашкi за паўцаны, у другiм — сметанковае масла, а ў пасёлку пры птушкафабрыцы можна купiць тушкi курэй...

Нiхто не абураецца, бо, быццам бы, усiм добра!

Часта даводзiлася бачыць, як радасна людзi пацiраюць рукi, калi арыштуюць за нейкiя махiнацыi высокага чына. Але ж хiба далёка адышлi ад яго тыя, хто крадзе кiлаграмамi i тыя, хто iх пакрывае? Ва ўсякiм разе, у маральным плане яны на адной ступенi.

Грамадства не можа дзялiцца на палавiну добрую i заганную — яно такое, як ёсць. I трэба спадзявацца толькi на час. Будзем лепш жыць — будзем мяняцца.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць злачынствы i правапарушэннi, якiя ў нашым грамадстве не выклiкаюць вялiкага асуджэння. Яшчэ i сёння папулярная прымаўка: "Не ўкрадзеш — не п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика