21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Родная — нязвыклая?

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Родная — нязвыклая?

Прыспеў час сур’ёзна ўзяцца за справу адраджэння роднай мовы, бо на ёй трымаецца наша шматвяковая гiсторыя i культура. Але разумення таго, што наша мова гэта велiзарная духоўная каштоўнасць, у большай часткi нашага грамадства, на жаль, няма. Як няма i надзеi на тое, што родная мова ў нашым рускамоўным гарадскiм асяроддзi будзе жыць намаганнямi аматараў-бацькоў, сяброў ТБМ, невялiкай колькасцi iнтэлiгентаў. Гэта ў 20-я гады ХХ стагоддзя мову развiвалi i пiсьменнiк, i школа i наогул "усё беларускае грамадства", як пiсаў акадэмiк С.М. Некрашэвiч. Сёння, у пачатку ХХІ-га, сiтуацыя iншая. Нягледзячы на тое, што мы маем Закон "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь", нельга сказаць, што ён спрыяе развiццю роднай мовы.

Артыкул 13 гарантуе права карыстацца нацыянальнай мовай, аднак гэтаму не спрыяе тое, што артыкул 4 аб абавязковым валоданнi беларускай мовай кiраўнiкамi i ўсiмi работнiкамi дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый у поўнай ступенi не выконваецца. Калi ў рускамоўным асяроддзi грамадзянiн, якi хоча, каб мова яго продкаў жыла i квiтнела, пачынае размаўляць па-беларуску, гэта гучыць нечакана i нязвыкла. У краiне насамрэч не створана сiстэма беларускамоўнай адукацыi — ад садка да сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, не забяспечаны правы беларускамоўнай часткi гарадскога насельнiцтва ў сферы выхавання, навучання i нацыянальнай культуры.

Так, артыкул 22 дазваляе ствараць дзiцячыя дашкольныя ўстановы цi асобныя групы, у якiх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай меншасцi. Але ў сапраўднасцi бацькi, якiя хочуць выхоўваць сваiх дзяцей у беларускай групе, сустракаюць перашкоды, тое ж самае i з беларускамоўнымi класамi або школамi.

Руская мова выкарыстоўваецца ва ўсiх асноўных грамадскiх сферах. Што мо i дзiўна: паводле перапiсу 1999 г., 80,2 % беларусаў-гараджан адзначылi ў якасцi роднай беларускую, у той жа час 77 % iх у хатнiх стасунках карыстаюцца рускай мовай, а колькасць тых, хто свабодна валодае беларускай, усяго 5% сярод гараджан.

Беларусы адчуваюць сваю прыналежнасць да беларускага этнасу, аднак мова выступае толькi ў якасцi этнiчнага сiмвалу. Двухмоўе прадугледжвае веданне другой мовы. Руская з’яўляецца роднай для большай часткi гараджан, а другой для большасцi зрабiлася беларуская мова. За апошнiя 50 гадоў ажыццявiўся гэты пераход ад беларускай да рускай мовы, ажыццявiўся ўсяго за тры пакаленнi.

Роднай беларуская з’яўляецца толькi для тых, хто нарадзiўся ў 20—40-я гады ХХ стагоддзя ў вёсцы, вучыўся ў беларускамоўнай школе i чые бацькi размаўлялi на гэтай мове.

Зараз для большай часткi гараджан-беларусаў роднай з’яўляецца руская. Што ж да пакалення, якое нарадзiлася ў 80—90-я гады мiнулага стагоддзя, для iх беларуская мова "чужая", нязвыклая, немiлагучная.

I трэба неяк выхоўваць павагу i любоў да яе, бо без гэтага немагчымае нi духоўнае пераўладкаванне, нi маральнае адраджэнне нашага грамадства.

Трэба... Лёгка сказаць... I немагчыма зрабiць без дзяржаўнай падтрымкi. Таму варта падтрымаць прапанову дырэктара Iнстытута мовы i лiтаратуры А. Лукашанца аб выпрацоўцы дзяржаўнай праграмы канкрэтных мераў па забеспячэннi рэальнага двухмоўя, а ў Закон "Аб мовах" патрэбна ўнесцi змяненнi i дапаўненнi, якiя замацуюць правы беларускамоўнай часткi грамадства.

Як я думаю, гэта праграма павiнна быць распрацавана прыкладна на 15 гадоў i выконвацца ў тры этапы. На кожны з iх павiнны быць пастаўлены канкрэтныя задачы, выдзелены сродкi. Грошы на падтрымку i развiццё беларускай мовы, беларускамоўнай культуры i адукацыi ў бюджэт органаў мясцовага i цэнтральнага кiравання павiнны выдзяляцца асобнай пазiцыяй.

Сярод канкрэтных мераў па ўводзе двухмоўя ў гарадское асяроддзе трэба адзначыць: замену шыльдаў з назвамi вулiц; абавязковыя двухмоўныя этыкеткi ўсiх тавараў; выпуск беларускамоўных календароў; забеспячэнне на I канале, АТН i "ЛАДзе" 50 % беларускамоўнай рэкламы i дубляж на беларускую мову 50 % рускамоўных фiльмаў (найперш створаных на "Беларусьфiльме". Цудоўны прыклад — фiльм "Чорная бяроза", 9 мая 2008 г.). Патрэбна больш актыўная дзяржаўная падтрымка беларускамоўнай кнiгi (дашкольны i падлеткавы ўзрост). Цiкавае, прывабнае i таннае — вось што павiнна быць тут галоўным. Тады бацькi будуць купляць iх. Патрэбна распрацоўка спецыяльнай праграмы для рускамоўных дзiцячых садкоў для навучання дзяцей беларускай мове, падрыхтоўка выхавальнiкаў з веданнем беларускай мовы, заработная плата якiх павiнна быць на 30—40 працэнтаў вышэйшая, чым у выхавальнiкаў без ведання беларускай мовы, падрыхтоўка настаўнiкаў пачатковых рускамоўных класаў з веданнем беларускай мовы, за што таксама даплачваць 30 працэнтаў да заработнай платы.

Гэта задачы, якiя павiнны вырашацца ў першыя пяць гадоў (2010—2015 гг.). I вось тады "Звязда" можа пачаць новую акцыю — "Мы беларусы i размаўляем па-беларуску!".

На першым этапе трэба толькi вучыць рускамоўных дзяцей разумець, размаўляць i паважаць родную мову i нацыянальную культуру.

Другi этап (2016—2020 гг.) — падрыхтоўка абавязковага двухмоўя для чыноўнiкаў усiх рангаў — ад кiраўнiка мясцовай улады i вышэй.

Трэба, каб родная мова гучала з вуснаў роднай элiты. Толькi тады яе прэстыж павысiцца. Гэты этап павiнен пачацца з падрыхтоўкi беларускамоўнага асяроддзя ў сярэднiх i вышэйшых установах, найперш неабходныя гiстарычна-фiлалагiчныя факультэты.

Лiтаратурнае i гiстарычнае краязнаўства дапаможа ў школе, сярэдняй установе i ВНУ прыцягнуць увагу моладзi да родных мясцiн, роднай гiсторыi i нацыянальнай культуры.

Трэцi этап (2021—2025 гг.) — пашырэнне гарадскога беларускамоўнага асяроддзя: на кожныя 100 тысяч жыхароў адна беларускамоўная школа або гiмназiя, або беларускамоўныя класы на меншую колькасць жыхароў.

Галоўнае — паступовасць, дзяржаўная падтрымка, якую пакуль мова i нацыянальная культура мала адчуваюць. I грошы з рэспублiканскага i гарадскiх бюджэтаў.

Ларыса КАЛIНIНА,

Чытачка "Звязды",

г. Магiлёў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыспеў час сур’ёзна ўзяцца за справу адраджэння роднай мовы, бо на ёй трымаецца наша шматвяковая гiсторыя i культура. Але разумення таго, што наша мо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика