21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПАМЯТАЦЬ, КАБ ЖЫЦЬ ДАЛЕЙ!

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАМЯТАЦЬ, КАБ ЖЫЦЬ ДАЛЕЙ!

27 студзеня 1945 года савецкiя войскi вызвалiлi Асвенцiм. Воiнаў чакаў страшны малюнак: знясiленыя людзi, проста шкiлеты, абцягнутыя скурай, трупны пах, якiм было запоўненае зiмовае паветра, печы для спальвання людзей i цэлы горад баракаў. У гэтым горадзе смерць стала прывычнай з’явай. 80 працэнтаў ахвяраў Асвенцiма — яўрэi, усяго ж падчас вайны загiнула 6 мiльёнаў чалавек. Гэта не абязлiчаная статыстыка за кожнай лiчбай асобны лёс, свой унiкальны свет. Паводле рашэння ААН, прынятага ў 2005 годзе, 27 студзеня прымеркаваны да дня вызвалення Асвенцiма i адзначаецца штогод.

Пра тыя страшныя падзеi ўспамiналi i ў Мiнскiм яўрэйскiм абшчынным доме ў мiнулы аўторак, 27 студзеня. За тых шэсць мiльёнаў нi ў чым не вiнаватых людзей у той дзень запальвалiся свечкi памяцi.

Антонiус Брук, прадстаўнiк ААН у Беларусi, запальваючы першую свечку, сказаў:

, запальваючы першую свечку, сказаў:

— Памятаючы пра кожнага мужчыну, кожную жанчыну i кожнае дзiця, якiя загiнулi ад рук нацысцкiх катаў, мы павiнны пацвердзiць неабходнасць абараняць усiх без выключэння людзей, а таксама змагацца з праявамi антысемiтызму, нецярпiмасцi i прадузятасцi, калi б i дзе яны нi праяўлялiся.

Пра тыя страшныя падзеi трэба памятаць, каб не паўтарылася ўсё зноў. Але ёсць людзi, якiя не толькi не хочуць захоўваць памяць, але i ўвогуле адмаўляюць факты знiшчэння цэлага народу. Пра гэта гаварыў Надзвычайны i Паўнамоцны пасол дзяржавы Ізраiль у Рэспублiцы Беларусь Эдуард Шапiра:

— Мне здаецца, Мiнск з’яўляецца адным з тых месцаў, якое магло б асвяжыць памяць людзям, якiя адмаўляюць халакост. Iм трэба было б наведаць мемарыял "Яма" ў Мiнску, дзе былi расстраляныя каля 5 тысяч яўрэяў у адзiн дзень, сустрэцца з тымi, хто перажыў страшныя часы.

— Мне даводзiлася чуць меркаванне пра тое, што яўрэi самi iшлi на смерць, — кажа вязень Мiнскага гета, падпольшчык, партызан Уладзiмiр Сямёнавiч Рубежын. — Але я не разумею, як такое можна казаць? Людзi хацелi жыць. Змагалiся, нягледзячы на пагрозу смерцi, голад, разруху, забойствы i знясiльванне. У Мiнскiм гета, дзе я прабыў паўтара года, з першых дзён iснавала падпольная арганiзацыя. Мне ў пачатку вайны было ўсяго 12 гадоў. Я звязваўся з партызанамi, з "рускiм раёнам". Мы старалiся неяк дапамагчы: стваралi друкарню, збiралi медыкаменты. I ўсё гэта было дзеля Перамогi.

Дзеля Перамогi працаваў i Леў Кулiк — галоўны ўрач iнфекцыйнай бальнiцы на тэрыторыi Мiнскага гета, кiраўнiк адной з найбуйнейшых падпольных груп медыкаў. Памяшканне бальнiцы было цэнтрам падполля, дзе сустракалiся кiраўнiкi падпольных арганiзацый горада. Гэта было зручна, бо немцы баялiся iнфекцыi i не заходзiлi туды без неабходнасцi. Урачы i медсёстры збiралi медыкаменты, зброю для партызан, хавалi ў бальнiцы падпольшчыкаў.

У 1942 годзе Леў Кулiк быў расстраляны. Праз 67 гадоў яго сын, Раман Львовiч Кулiк, атрымаў за бацьку медаль "60 гадоў Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг". Такiм жа медалём былi пасмяротна ўзнагароджаныя яшчэ 20 яўрэяў-падпольшчыкаў Мiнскага гета.

— Мой тата быў вельмi спакойны i здольны ў цяжкiх сiтуацыях ўзяць сябе ў рукi, супакоiць другiх, — расказаў Раман Кулiк. — Калi яўрэйскiх ўрачоў сагналi ў гета, а там былi сапраўдныя свяцiлы ў сваёй галiне, майго тату, з-за яго спакойнага характару, назначылi галоўным урачом, а яму на той час было ўсяго 33 гады. Ён здолеў згуртаваць калектыў. Але агульную справу медыкi рабiлi разам. I я лiчу, што гэты медаль не толькi майму тату, але i ўсiм тым, хто загiнуў у гета, хто здолеў выжыць, хто не дажыў да Перамогi. Я дзякую ўладам Мiнска за рашэнне ўстанавiць на будынку бальнiцы (вул. Кальварыйская, 3 "А", цяпер — будынак музычнай школы. — Аўт.) мемарыяльную дошку. Вельмi важна не забывацца пра тыя страшныя падзеi, трымаць iх у памяцi.

Памятае пра iх i моладзь. Гэта стала зразумелым пасля таго, як падвялi вынiкi II Рэспублiканскага конкурсу "Халакост. Гiсторыя i сучаснасць. Урокi талерантнасцi". У iм удзельнiчала больш за 1000 чалавек з 75 гарадоў i 227 населеных пунктаў Беларусi. Узнагароджанне лаўрэатаў праходзiла ў кастрычнiку мiнулага года. А 27 студзеня ўручалiся дыпломы навучэнцам i студэнтам, якiя прынялi ўдзел у конкурсе.

Праект конкурсу падрыхтаваны Рэспублiканскiм фондам "Халакост" i Мiнiстэрствам адукацыi. Работы збiралiся на працягу года. Сярод iх былi вершы, апавяданнi, вiдэафiльмы, плакаты. Члены журы — гэта прадстаўнiкi яўрэйскiх, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый, рэспублiканскiя СМI — нi адну не пакiнулi без увагi. Усе ўдзельнiкi былi адзначаны дыпломамi, лiстамi падзякi i спецыяльнымi прызамi. Але бадай што самым каштоўным прызнаннем сталi словы падзякi, якiя яны пачулi ў той вечар ад сталых людзей з глядацкай залы.

Напрыканцы вечара прысутным паказалi дакументальны фiльм, пра тое, як збiраюцца звесткi пра загiнулых, фотаздымкi тых, хто назаўсёды застаўся ў той вайне... Людзi глядзелi i плакалi. Можа, нехта пазнаў свайго блiзкага, але, хутчэй, яны не вытрымлiвалi, калi бачылi заплаканых, брудных дзяцей, якiя схiлiлiся над целам забiтай мамы, маладых дзяўчат, якiя, iдучы на расстрэл, саромелiся свайго непрыкрытага цела i закрывалiся ад камеры, старэнькага дзядулю, у вачах якога застыў жах... На гэта немагчыма было глядзець. Як жа такое можна было рабiць?!

Марына ЛЯВОШКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 студзеня 1945 года савецкiя войскi вызвалiлi Асвенцiм. Воiнаў чакаў страшны малюнак: знясiленыя людзi, проста шкiлеты, абцягнутыя скурай, трупны па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика