Мароз i сонца? Вясны не будзе!
Мароз i сонца? Вясны не будзе!
Знакамiты сурок Фiл з амерыканскага мястэчка Панксатонi (штат Пенсiльванiя) "прадказаў", што вясна ў ЗША прыйдзе не хутка. Гэты прагноз звярок выдаў падчас традыцыйнай цырымонii Дня сурка, якi адзначаецца сёлета ў 123-i раз. Паводле павер’я, калi сурок, якога спецыяльна будзiць цэлая камiсiя, вылезе з нары i ўбачыць свой цень (г.зн., надвор’е яснае) — зiма зацягнецца яшчэ на 6 тыдняў. Калi ж ценю не будзе — хутка вясна. Падобны метэапрагноз далi яшчэ некалькi "калегаў" Фiла — канадскiя суркi Вiартан Вiлi i Шубенакадзi Сэм, а таксама суслiк Бальзак Бiлi. А вось байбак (стэпавы сурок) Цiмка з бiястанцыi ў пасёлку Гайдары Харкаўскай вобласцi, якi прадказвае наступленне вясны на Украiне, "не ўбачыў" свайго ценю i такiм чынам даў спадзяваннi на раннюю вясну. Варта адзначыць, што прагнозы Фiла збывалiся толькi ў 39 % выпадкаў, тады як Цiмка апошнiя 5 гадоў угадваў з надвор’ем. У Мiнску, як i Маскве, традыцыю падтрымаць не ўдалося — у мясцовых заапарках няма суркоў. А ў Нiжнiм Ноўгарадзе гэтыя жывёлiны ёсць, аднак заатэхнiкi вызвалiлi iх ад прагнозных абавязкаў — вырашылi ўвогуле не будзiць, спаслаўшыся на моцныя маразы (-21 градус).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакамiты сурок Фiл з амерыканскага мястэчка Панксатонi (штат Пенсiльванiя) "прадказаў", што вясна ў ЗША прыйдзе не хутка. Гэты прагноз звяр |
|