21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нараканняў на жыццё пачуць не давялося...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нараканняў на жыццё пачуць не давялося...

Нельга сказаць, што крызiс схапiў прадпрыемствы Баранавiчаў "за горла". Вось камбiнат харчовых прадуктаў правёў рэканструкцыю, i на прадпрыемстве балгарскiя спецыялiсты ўсталявалi лiнiю, на якой будуць разлiвацца сокi з гароднiны i садавiны ў шкляную тару. Кошт праекта — 25 млрд рублёў.

Многiя прадпрыемствы застылi ў чаканнi, хоць i масавага звальнення не назiраецца.

А недахоп грошай ужо адчуваецца. Вось у в. Вулька-2, што ў Лунiнецкiм раёне, павiнны былi пачаць будаўнiцтва школы. Ужо заплачана 106 мiльёнаў за праект i, здавалася, усё будзе iсцi па плане, тым больш, што будаўнiцтва ўключана ў праграму адраджэння сяла на 2008-2010 гады. Але высветлiлася, што гэты аб’ект у рашэннi аблвыканкама адсутнiчае.

Разам з гэтым кiраўнiцтва Брэсцкай вобласцi падкрэслiвае, што ўсе сацыяльныя праграмы будуць ажыццёўлены.

Неадназначная сiтуацыя i ў сельскай гаспадарцы. У Баранавiцкiм раёне ўзнiкла праблема з вяртаннем бюджэтных грошай, пазычаных у дзяржавы сельгаскааператывамi. Пратэрмiнаваная запазычанасць дасягнула больш за 8 млрд. рублёў. Даўгi душаць гаспадаркi, да якiх далучылi заняпалыя сельгаскааператывы, бо iх i так бралi з даўгамi.

Не ўсе СВК выканалi валавыя паказчыкi. Ды такая сiтуацыя не толькi ў Баранавiцкiм раёне. У вобласцi тэмпы росту валавой прадукцыi затарможваюцца. Прагназавалi, што вал узрасце да 132 працэнты, а яго за чатыры гады ўдалося падняць толькi да 118 працэнтаў.

Многiя праблемы ў крызiснай сiтуацыi будзе вырашыць няпроста. Вось у аграгарадках не здолелi ўвесцi ў эксплуатацыю 65 аб’ектаў — iх увядзенне перанеслi з мiнулага года на 2009-2010 гады. Не заселенымi застаецца больш за 180 дамоў у аграгарадках вобласцi.

Праз кожныя два тыднi наведваю рынак, i ў гэтую нядзелю там нiчога iстотнага не змянiлася. Людзi тоўпяцца ў мясным павiльёне, каля гароднiны, садавiны. Прыкметных нараканняў на цяжкае жыццё пачуць не давялося. Можа, нашы людзi такiя ўжо аптымiстычныя цi той крызiс не такi страшны?

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нельга сказаць, што крызiс схапiў прадпрыемствы Баранавiчаў "за горла". Вось камбiнат харчовых прадуктаў правёў рэканструкцыю, i на прадпрые
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика