43 тыс. кватэр — для чаргавiкоў
43 тыс. кватэр — для чаргавiкоў
Паводле апошнiх звестак Мiнэканомiкi, летась у Беларусi ўведзена ў эксплуатацыю 5146,7 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, што склала 99 працэнтаў да прадугледжанага задання на год (5200 тысяч кв.м). У мiнiстэрстве адзначаюць, што ў параўнаннi з 2007 годам увод у дзеянне жылля павялiчыўся на 481,6 тысячы квадратных метраў, цi на 10,3 працэнта. Мiж iншым, для грамадзян, якiя стаялi на ўлiку асобаў з патрэбамi ў паляпшэннi жыллёвых умоў, у 2008 годзе пабудавана каля 43 тысяч кватэр агульнай плошчай 3116,4 тысячы квадратных метраў, цi 60,6 працэнта ад агульнага ўводу па рэспублiцы. А што датычыцца гадавога задання па ўводзе ў эксплуатацыю жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, для шматдзетных сем’яў i адсялення грамадзян, што пражываюць у старых i аварыйных жылых дамах, то яно выканана. У Мiнэканомiкi ўдакладнiлi, што ў сельскiх населеных пунктах i малых гарадскiх пасяленнях летась пабудавана 1959 тысячы квадратных метраў жылля, цi 101,3 працэнта да ўзроўню 2007 года. Пры гэтым усiмi абласцямi было забяспечана выкананне задання. Асноўнымi ж крынiцамi фiнансавання жыллёвага будаўнiцтва ў мiнулым годзе заставалiся ўласныя сродкi насельнiцтва i крэдыты банкаў: адпаведна 46,4 i 42,9 працэнта агульнага аб’ёму ўводу ў дзеянне агульнай плошчы жылых дамоў. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх звестак Мiнэканомiкi, летась у Беларусi ўведзена ў эксплуатацыю 5146,7 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, што склал |
|