Ільготы выратавалі транспартнiкаў
Ільготы выратавалі транспартнiкаў
На пасяджэннi калегii мiнiстр транспарту i камунiкацыi абазначыў перад транспартнiкамi самую галоўную задачу на 2009 год — гэта прыцягненне ў галiну iнвестыцый, прычым не ўласных цi дзяржаўных, а прыватных i замежных. У 2008 годзе, дарэчы, план па iнвестыцыях не быў выкананы: iх рост склаў 10 % замест запланаваных 20-ці. Уладзiмiр Сасноўскi растлумачвае гэта нiзкiм узроўнем рэнтабельнасцi транспарту, хiба за выключэннем чыгуначнага. Для таго, каб выканаць план на 2009 год у 23 % росту iнвестыцый, транспартным прадпрыемствам давядзецца вельмi пастарацца. Бо, напрыклад, банкi, як паскардзiўся на калегii дырэктар РАТУП "Вiцебскаблаўтатранс" Аляксандр Семянец, якiя летась давалi крэдыты пад iнвестыцыi пад 5—10 %, сёлета ўзнялі планку да 20—25 %. Цiкавая сiтуацыя склалася летась у сферы пасажырскiх перавозак. Нягледзячы на тое, што iх аб’ём знiзiўся на 14 %, выручка i даходы прадпрыемстваў узраслi. I прычым заслугi транспартнiкаў тут няма: гэтая сiтуацыя растлумачваецца адменай iльгот у 2008 годзе. Гэта значыць, людзi сталi ездзiць меней, а плацiць — болей. У сувязi з гэтым цiкава, як транспартнiкi будуць выконваць заданне на 2009 год па росце даходаў на 10 %, бо новай адмены льгот не прадбачыцца. Яшчэ адзiн цiкавы i не вельмi просты момант у транспартнай галiне — гэта прыняцце рашэння аб усталяваннi стаўкi пошлiны ў 0 % на ўвоз у рэспублiку аўтамабiляў для мiжнародных перавозак стандарту ЕЎРА-5 на 9 месяцаў. Мэтазгоднасць такога рашэння мiнiстр транспарту i камунiкацый тлумачыць жаданнем далей развiваць мiжнародныя перавозкi. Сёння рашэнне Ўрада аб прадастаўленнi на 2009 год нулявой стаўкi па ўвозе аўтамабiляў, якiя адпавядаюць стандартам ЕЎРА-5, яшчэ не прынятае з улiкам таго, што МАЗ заявiў аб наладжваннi выпуску аўтамабiляў такiх стандартаў. Безумоўна, гэта будзе вывучана дадаткова ва Ўрадзе. Мы ўсё ж прапануем увесцi яшчэ на 2009 год нулявую стаўку па ЕЎРА-5, бо МАЗ упершыню пераходзiць на такiя стандарты. У прынцыпе, пазiцыя Мiнтранса зразумелая, бо выконваць свае планы па экспарце паслуг i развiццi мiжнародных перавозак — iх прамы абавязак. З другога боку, ёсць праграма iмпартазамяшчэння, i па ёй было б проста нелагiчна не падтрымаць айчыннага вытворцу аўтамабiляў. Натуральна, што iнiцыятыву Мiнтранса не падтрымлiвае Мiнскi аўтамабiльны завод. Там ужо выпушчана машына МАЗ-5440Е9, якая цяпер праходзiць сертыфiкацыю. Канвеерны яе выпуск для Беларусi можа пачацца ўжо ў сакавiку. Пра свой погляд на сiтуацыю расказалi ва ўпраўленнi продажаў грузавой тэхнiкi МАЗа: — Тут перасякаюцца iнтарэсы не толькi МАЗа, але i краiны ў цэлым. Да таго ж цяпер распрацоўваецца праект па ўнiфiкацыi мытных пошлiнаў з Расiяй, а там на сёння на машыны класа ЕЎРА-5 яна складае 5 %, суадносна, наша ўжо не можа заставацца нулявой. Апроч таго, Расiйская Федэрацыя плануе павялiчыць пошлiну да 15 % i мы таксама на гэта звяртаем увагу. Машын класа ЕЎРА-5 у 2009 годзе мы можам выпусцiць арыенцiровачна каля 1000. У нас ёсць яшчэ такi пратакол даручэнняў, дзе ўказана наступнае: Мiнiстэрству транспарту, сумесна з Мiнiстэрствам прамысловасцi i РУП "МАЗ" узгаднiць план закупкi на 2009 год аўтамабiльнай тэхнiкi МАЗ узроўню ЕЎРА-5 у колькасцi не менш за 500 адзiнак для арганiзацый, што здзяйсняюць мiжнародныя аўтамабiльныя перавозкi... Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэннi калегii мiнiстр транспарту i камунiкацыi абазначыў перад транспартнiкамi самую галоўную задачу на 2009 год — гэта прыцягненне ў галiну i
|
|