21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ШУКАЦЬ РЫНКІ ЗБЫТУ

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ШУКАЦЬ РЫНКІ ЗБЫТУ

Гомельскi завод спецiнструмента i тэхналагiчнай аснасткi ў першым квартале спрацуе па плану, запэўнiвае яго дырэктар Уладзiмiр Скоба. На прадпрыемстве сёння працуе 950 чалавек i да гэтага часу краiны СНД i Балтыi закуплялi тут практычна ўсе вiды тэхналагiчнай аснасткi, металарэзнага i кантрольна-вымяральнага iнструмента.

— Пакуль што працуем па дамовах, заключаных загадзя, i таму асаблiвых цяжкасцяў не маем. Не будзем загадваць, але складанасцi могуць пачацца вясной, асаблiва з расiйскiмi партнёрамi, — кажа Уладзiмiр Мiкалаевiч.

Што тычыцца ААТ "БелФа", дзе вырабляюць штучнае трыкатажнае футра для самага разнастайнага ўжывання, прадпрыемства апошнi час увогуле не магло пахвалiцца поспехамi... Намеснiк генеральнага дырэктара па эканомiцы Валянцiна Кандраценка гаворыць:

— Калi сёння аўтамабiлi не прадаюцца, дык i штучнае футра — гэта не тое, што чалавеку неабходна ў першую чаргу, гэта не прадукты харчавання, гэта спецыфiчны тавар. У нас i без крызiсу складаная сiтуацыя, бо тавар наш сезонны. Крызiс прыпаў на той час, калi ў нас заўсёды быў пiк продажу: верасень—снежань. Таму прадукцыi прадалi значна менш, чым планавалi. Вялiкiя залежы на складах — 2-2,5 месячныя запасы. Расплачваюцца партнёры за прадукцыю амаль звычайна, але ўсё ж такi актыўнасць упала. Калi ў такi час у студзенi мы прадавалi 700 тысяч метраў тканiны, то зараз толькi 500 тысяч з лiшкам. З улiкам сiтуацыi даводзiцца аптымiзаваць працоўны тыдзень, хаця сказаць, што ўсё спынiлася, нельга. У першую чаргу мы зараз iмкнёмся мiнiмiзаваць усе выдаткi. Гэта датычыцца i вытворчасцi, i сацыяльнай сферы. Эканомiм на чым магчыма — i на закупках сыравiны, дапаможных матэрыялаў, i на аплаце працы, i на энергазберажэннях, i на перапрацоўцы адходаў. Зразумела, унутранае спажыванне — гэта адзiн са шляхоў выхаду з крызiсу, аднак для нашай прадукцыi гэта зараз мала характэрна. У 90-я гады, калi быў крызiс, тады быў i дэфiцыт тавараў, беларускiя прадпрыемствы вельмi актыўна перапрацоўвалi штучнае футра. Зараз гэтага, вядома, няма, таму трэба шукаць iншыя рынкi збыту. Сёння мы спрабуем прабiцца на рынкi Казахстана, Туркменii, Малдовы, Прыбалтыкi, летась амерыканскiм кампанiям прадавалi футра. Iмкнёмся не страцiць тых партнёраў, якiя былi, i, магчыма, знайсцi новых...

Iрына Асташкевiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскi завод спецiнструмента i тэхналагiчнай аснасткi ў першым квартале спрацуе па плану, запэўнiвае яго дырэктар Уладзiмiр Скоба. На прадпрыемстве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика