21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Краiне патрэбен метал

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Краiне патрэбен метал

Беларускае дзяржаўнае аб’яднанне па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому i адходаў чорных i каляровых металаў ("БЕЛВТОРМЕТ") заклiкае ўсiх сваiх цяперашнiх i патэнцыяльных партнёраў: здавайце металалом, у iм маюць вострую патрэбу лiцейныя вытворчасцi краiны, i ў першую чаргу БМЗ — прадпрыемства, якое складае гонар нашай iндустрыi.

Краiне патрэбен метал. Ён патрэбен як на Беларускiм металургiчным заводзе, так i на многiх нашых iншых прадпрыемствах. Асноўнай жа сыравiнай, з якой у нас метал выплаўляецца, з’яўляецца металалом. Той жа БМЗ выкарыстоўвае пры плаўках металу практычна адзiн металалом. Вядома, апошнi для гэтага трэба спачатку нарыхтаваць, пэўным чынам перапрацаваць, або давесцi да транспартабельнай формы i ўжо потым паставiць яго ў такiм выглядзе таму ж БМЗ. Як зразумела ўжо, гэта важная дзяржаўная задача ўскладзена на аб’яднанне "БЕЛВТОРМЕТ". Пра тое, як тут спраўляюцца з пастаўленай задачай, якiя пры гэтым зведваюць праблемы, чытайце ў гутарцы нашага карэспандэнта з намеснiкам генеральнага дырэктара аб’яднання Мiкалаем Бондарам.

 

— Мiкалай Канстанцiнавiч, нарыхтоўка металалому заўсёды была ў нас вельмi важнай дзяржаўнай задачай. Можна прыгадаць ранейшы савецкi час, калi на прыёмныя пункты цягнулi лiтаральна любую жалязяку...

— Задача па-ранейшаму застаецца гэткай жа актуальнай, яна стала нават больш важнай, чым раней, бо цяпер металу патрэбна нам значна болей. А значыць i металалому. I цяпер спадзявацца на асобных энтузiястаў было б вельмi нерэальна i наiўна. Ды i ўтвараецца, назапашваецца металалом пераважна на прадпрыемствах, у сельскагаспадарчых i iншых арганiзацыях, а не ў прыватнай гаспадарцы. Менавiта яны i павiнны цягнуць да нас "любую жалязяку". У сувязi са сказаным нагадаю: заканадаўча ўстаноўлена, што тыя ж прадпрыемствы i арганiзацыi, або ўладальнiкi другасных рэсурсаў, уладальнiкi таго ж металалому, абавязаны (асаблiва падкрэслю: абавязаны) здаць iх на перапрацоўку.

— I не проста здаць — за яго ж i грошы плацяць.

— Напэўна, варта расказаць пра планы вашых загатовак i пра тое, як яны выконваюцца.

— Спачатку адзначу: у 2006 годзе нам трэба было нарыхтаваць 850 тысяч тон металалому — нарыхтавалi 1220 тысяч, у 2007 годзе было, адпаведна, 1160 тысяч тон i 1304 тысячы, у 2008-м — 1180 тысяч тон i 1372 тысячы. А ў гэтым годзе трэба нарыхтаваць ажно 1800 тысяч тон. Ужо адразу добра бачна, якi зададзены рост, i нарыхтаваць такi аб’ём будзе вельмi няпроста. Дарэчы, варта ўдакладнiць: заданнi даводзяцца не нашаму аб’яднанню непасрэдна, а мiнiстэрствам i ведамствам, тыя, у сваю чаргу, даводзяць iх сваiм прадпрыемствам. Прычым гэта нават не проста заданнi, а дзяржаўны заказ, што асобна сведчыць пра важнасць усёй справы. Але, вядома ж, разам з усiмi адказныя за выкананне гэтых заданняў i мы. Не паступiць металалом да нас, значыць ужо мы не зможам перапрацаваць яго i паставiць на нашы лiцейныя вытворчасцi. А, напрыклад, толькi для аднаго БМЗ на сёлетнi год патрэбна 2,5 мiльёна тон, з якiх 1,5 мiльёна тон урад абавязаў паставiць нас (недастаючы металалом БМЗ купляе ў Расii). Будзем пры гэтым улiчваць, якое значэнне мае для нашай эканомiкi, нашай краiны ў цэлым гэты самы БМЗ, будзем улiчваць таксама тое, што на гэтым заводзе пачала працаваць новая, трубная, вытворчасць, якая стала дадаткова патрабаваць вельмi немалой колькасцi металу. Пытанне (звяртаюся да ломаздатчыкаў): цi можам мы пакiнуць той жа БМЗ, яго вытворчасць без сыравiны?

А цяпер пра тое, як выконваюцца тыя ж заданнi на сёлетнi год, увогуле — як выконваюцца распараджэннi Савета Мiнiстраў. А згодна з яго пастановай ад 8 студзеня 36 мiнiстэрствам i ведамствам, аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму даведзены дзяржаўны заказ на пастаўку лома i адходаў чорных i каляровых металаў, прычым усе гэтыя арганiзацыi i ўстановы абавязаны былi на працягу двух тыдняў давесцi адпаведныя заданнi сваiм, падведамным, юрыдычным асобам, каб ужо мы, у сваю чаргу, маглi заключыць з iмi адпаведныя дагаворы. Аднак па стану на 26 студзеня iнфармацыю аб размеркаваннi заданняў па прадпрыемствах i арганiзацыях не прадставiлi да нас 12 мiнiстэрстваў i ведамстваў. Да лiку iх адносяцца: Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Мiнiстэрства будаўнiцтва i архiтэктуры, канцэрны "Беллегпрам" i "Белбiяфарм", Мiнiстэрства абароны, Брэсцкi аблвыканкам, Гродзенскi, Мiнскi, Магiлёўскi аблвыканкамы i некаторыя iншыя мiнiстэрствы i ўстановы. Як зразумела ўжо, адсутнасць размеркаванняў дзяржаўнага заказу па падведамасных прадпрыемствах i арганiзацыях не дазволiла аб’яднанню своечасова заключыць з iмі тыя ж дагаворы.

Не вельмi што спяшаюцца i непасрэдна самi прадпрыемствы. Так, з боку аб’яднання дагаворы на здачу другасных чорных металаў накiраваны ўсiм прадпрыемствам Мiнiстэрства прамысловасцi, гэта 168 дагавораў — падпiсанымi вернуты 73, прадпрыемствам iншых мiнiстэрстваў i ведамстваў было накiравана 136 дагавораў — вярнулi падпiсанымi толькi некаторыя з iх (зноў-такi: па стану на 26 студзеня).

Усё гэта негатыўна адбiваецца на ходзе нарыхтовак адходаў чорных металаў i лому. Так, за 25 дзён студзеня пры месячным плане 150 тысяч тон выкананне склала толькi 56,8 тысячы тон, або 37,9 працэнта ад месячнага задання. Такое значнае адставанне аб’ёмаў нарыхтовак можа прывесцi да зрыву задання ўрада па пастаўцы металалому на БМЗ — па 120 тысяч тон штомесячна на працягу першага квартала.

— Мiкалай Канстанцiнавiч, з тых 1,8 мiльёна тон металалому, якiя трэба сёлета нарыхтаваць, 177 тысяч тон прыпадае на Белкаапсаюз. А ён пераважна нарыхтоўвае лом у насельнiцтва. Гэта, як падаецца, вельмi ўжо вялiкi аб’ём, дзе насельнiцтва можа столькi ўзяць?

— Добрае пытанне, i вось мы цяпер падлiчым, колькi прыпадае з гэтага задання на аднаго жыхара краiны, уключаючы немаўлят — недзе па 17 кiлаграмаў. Няхай кожны другi прынясе нешта на прыёмны пункт — гэта будзе 34—35 кiлаграмаў. Але ж на самай справе здаюць адзiнкi. Дзе бяруць гэтыя адзiнкi ўжо не кiлаграмы (пры такiм раскладзе), а тоны? Напрыклад, у мiнулым годзе ў Белкаапсаюзе нарыхтавалi 122 тысячы тон... Зразумела, там, дзе дрэнна ляжыць, бо толькi ў зусiм нямногiх могуць быць тыя тоны. А дрэнна ляжыць лом там, дзе ён не апрыходаваны, не знаходзiцца на ўлiку. А значыць — яго можна вельмi спакойна ўзяць. Гэта — вельмi вострае пытанне, i закранаць яго даводзiцца не першы раз.

У нас у краiне вызначаны пералiк пэўных адходаў, якiя грамадзянiн можа здаць, i гэта стрымлiвае апетыты асобных дзялкоў ад металiчнай справы. Але ж цяпер у прыватным сектары ёсць i грузавыя аўтамабiлi, i трактары, i камбайны, i сеялкi-веялкi — паспрабуй вызначыць, якая жалязяка, што здаецца, ад прыватнага трактара, якая ад калгаснага? Вядома, гэта, нягледзячы на той жа пералiк, аблягчае жыццё тых, хто збiрае лом, напрыклад, на машынных дварах гаспадарак. Пры гэтым, каб застрахаваць сябе ўвогуле ад пытання "дзе ўзяў?", вязуць лом не на нашы нарыхтоўчыя пункты, а ў Расiю: там не пытаюцца "дзе ўзяў?", не цiкавяцца пра паходжанне таго цi iншага вiду металалому, а прымаюць усё. Карацей кажучы, пачынаецца ўсё з безгаспадарчасцi, з адсутнасцi звычайнага бухгалтарскага ўлiку спiсаных вузлоў i агрэгатаў ад тэхнiкi, а заканчваецца тым, што гэтыя вузлы i агрэгаты, гэты наш стратэгiчны рэсурс, аказваюцца за мяжой. Напрыклад, восенню ў Вiцебскай вобласцi на мытнi была спынена машына, на якой везлi ў Расiю 20 тон адпрацаваных акумулятараў. Дзе ўзялi? Зразумела — дзе, калi пабаялiся здаць у сваёй краiне. Узялi (цi, па сутнасцi, укралi) на нейкiм машынным двары, у гаспадарцы, дзе не вёўся адпаведны бухгалтарскi ўлiк... Вязуць у Расiю, хоць, напрыклад, цэны на металалом у нас у мiнулым годзе былi больш прыцягальныя, чым там. Словам, такiм вось чынам нярэдка i сплывае ад нас наш стратэгiчны сыравiнны рэсурс. Якiя тут могуць быць контрмеры? У першую чаргу трэба выяўляць незаконных скупшчыкаў металалому. Адначасова кiраўнiкi прадпрыемстваў i арганiзацый павiнны ўзмацнiць кантроль за захаванасцю лому i адходаў металу. Iх, як i iншыя матэрыяльныя каштоўнасцi, яшчэ раз падкрэслю, належыць браць на строгi ўлiк.

— Мiкалай Канстанцiнавiч, такое пытанне: а як арганiзавана дастаўка металалому ў вашы перапрацоўчыя цэхi i на ўчасткi? Гэта павiнны рабiць вы самi?

— Згодна з дырэктыўнымi дакументамi, гэта павiнны рабiць ломаздатчыкi, кожны павiнен вывозiць свой лом, свае адходы непасрэдна сам. Разам з тым пасля распаду Саюза многiя адчулi ў гэтым плане цяжкасцi: то транспарту не хапала, то саляркi-бензiну не мелi. Што нам заставалася рабiць? Вядома, не сядзець i не чакаць, пакуль нешта прывязуць. Мы вырашылi, што трэба набыць у кожны цэх хоць па адной машыне — каб дапамагчы прывезцi металалом хоць бы суб’ектам сацыяльнай сферы — са школ, бальнiц, ЖЭСаў i г.д. Потым набылi i па другой, i па трэцяй машыне — сталi дапамагаць вывозiць лом i суб’ектам сельскай гаспадаркi. I цяпер вывозiм сваiм аўтатранспартам каля 50 працэнтаў усяго металалому, хоць гэта нярэдка i зусiм нявыгадна для нас. Яго цана на складзе ў прадаўца i непасрэдна ў нас у такіх выпадках рознiцца толькi на 10 працэнтаў. Гэта, з дазволу, наш даход.

— Як разлiчваецеся з прадпрыемствамi i арганiзацыямi за здадзены металалом вы, як разлiчваюцца з вамi?

— Што датычыць нас, мы апошнiм часам разлiчваемся з прадпрыемствамi i арганiзацыямi вельмi хутка. Напрыклад, з усiмi, хто здаў металалом да 1 студзеня (у прыватнасцi па Мiнску i Мiнскай вобласцi) — ўжо даўно разлiчылiся спаўна. Не заўсёды гэтак жа хутка разлiчваюцца з намi, асаблiва нашы прамысловыя гiганты, часам iх даўгi даходзяць да мiльярдаў рублёў. А мiж iншым, ад хуткасцi iх разлiкаў залежыць i хуткасць нашых разлiкаў. Грошы на сваiм рахунку мы не затрымлiваем нiколькi, гэта не ў нашых iнтарэсах.

— У вас у свой час была праблема з перапрацоўкай металiчнай стружкi.

— Стальную стружку мы цяпер брыкетуем i аддаём на БМЗ. А вось што датычыць чыгуннай стружкi, пытанне часткова засталося. Уся справа ў тым, што яна звычайна вельмi замасленая, i такую стружку практычна нельга выкарыстоўваць у нашых лiцейных вытворчасцях. Але як яе ачышчаць да належнай кандыцыi — пра гэта, падкрэслю, павiнны думаць на самiх прадпрыемствах. Мiж iншым, тут дадаюцца i экалагiчныя моманты, паколькi перавоз стружкi ў замасленым выглядзе прыводзiў бы да забруджвання навакольнага асяроддзя.

На заканчэнне варта зазначыць: увесь металалом, як падкрэслiвалася ўжо, з’яўляецца стратэгiчным сыравiнным рэсурсам нашай краiны i можа выкарыстоўвацца толькi непасрэдна ў нас, у краiне, за выключэннем толькi некаторых вiдаў легiраванага лому, якi не знаходзiць у нас прымянення. Адпаведна, усё, што мы нарыхтоўваем, — адпраўляем толькi беларускiм прадпрыемствам...

Гэта, нагадаем, была гутарка з намеснiкам генеральнага дырэктара аб’яднання Мiкалаем Бондарам. Варта ў сувязi са сказаным у ёй яшчэ раз засяродзiць увагу: у першым месяцы новага года з’явiлася яўная напружанасць у забеспячэннi неабходнай сыравiнай нашых лiцейных вытворчасцяў. У аб’яднаннi прымаюць усе меры, каб папярэдзiць збоi ў iх рабоце. I ў першую чаргу робяць крокi насустрач сваiм ломаздатчыкам. Пры гэтым чакаюць такiх жа крокаў у адказ.— На гэты год да ўсiх нас даведзена вельмi нялёгкае заданне — нарыхтаваць i перапрацаваць 1,8 мiльёна тон чорнага металалому, — падкрэслiвае генеральны дырэктар аб’яднання Анатоль Багданаў. — I мы заклiкаем усiх суб’ектаў да супрацоўнiцтва — не толькi тых, хто мае дзяржзаказ на здачу лому, але i тых, хто такога заказу не мае. Падкрэслю: выгада ад гэтай справы для ўсiх — вялiкая. I ўсё гэта ў першую чаргу патрэбна нашай дзяржаве.

Іван Бараноўскі,

Уладзімір БЯРЭЗІН.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускае дзяржаўнае аб’яднанне па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому i адходаў чорных i каляровых металаў ("БЕЛВТОРМЕТ") заклiкае ўс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика