...
...
Грамадзяне Польшчы 1982 года нараджэння былi затрыманыя на беларускай тэрыторыi ў 40 метрах ад лiнii дзяржаўнай мяжы. Як растлумачылi затрыманыя, якiя мелi пры сабе лiчбавы фотаапарат, мяжу яны парушылi для таго, каб сфатаграфавацца побач з беларускiм памежным слупом. Маладыя людзi аформленыя як парушальнiкi дзяржмяжы i перададзеныя прадстаўнiкам Памежнай варты Польшчы. Майстар слонiмскага ЖКГ прызнаны вiнаватым у смерцi жыхаркi в. Дзеравянчыцы Слонiмскага раёна, якая ўпала па неасцярожнасцi ў цёмны час сутак у адкрыты люк калодзежа водаправоднай сеткi. Ён асуджаны да 1 года i 6 месяцаў пазбаўлення волi ў выпраўленчай калонii, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганiзацыйна-распарадчых функцый тэрмiнам на 5 гадоў. Вынаходнiк знакамiтай лагiчнай цацкi ў выглядзе кубiка венгерскi скульптар i прафесар архiтэктуры Эрна Рубiк 5 лютага прэзентуе сваю новую лагiчную цацку, зробленую ў выглядзе шара. Новы варыянт кубiка Рубiка, якi атрымаў назву "Рубiк 360", уяўляе сабой тры змешчаныя адна ў адну празрыстыя сферы. У цэнтры знаходзяцца шэсць рознакаляровых шароў, якiя трэба вывесцi вонкi. У продаж "Рубiк 360" паступiць у жнiўнi. Цэнтрабанк Зiмбабвэ 2 лютага правёў чарговую дэнамiнацыю, пасля якой з банкнот былi прыбраны 12 нулёў. Па афiцыйным курсе Цэнтрабанка Зiмбабвэ, адзiн долар ЗША каштаваў каля чатырох трыльёнаў зiмбабвiйскiх долараў. У сярэднiм iнфляцыя ў Зiмбабвэ складае каля 230 мiльёнаў працэнтаў у год i з’яўляецца рэкорднай у свеце. Паводле пастановы ўрада Расii, з 1 сакавiка гэтага года аўтамабiлiсты, чый стаж не перавышае двух гадоў, будуць абавязаныя выкарыстоўваць спецыяльныя адметныя знакi. Выключэннем з’яўляюцца толькi трактары, самаходныя машыны i матацыклы. Знак для пачаткоўцаў уяўляе сабой "квадрат жоўтага колеру з малюнкам клiчнiка чорнага колеру вышынёй 11 сантыметраў". ПОЎНЫ АБЗАЦУ Марсэлi на паўночным усходзе Францыi 21-гадовы рабаўнiк, якi збiраўся ўлезцi ў банкаўскае сховiшча, апынуўся ў прыбiральнi. Малады бельгiец у ноч на суботу забраўся ў будынак, якi прылягаў да аддзялення Banque populaire, i кувалдай разбурыў сцяну памiж дамамi. Праз пралом ён збiраўся трапiць у памяшканне з банкаўскiмi ячэйкамi, але апынуўся ў прыбiральнi банка, дзе i быў арыштаваны, паколькi спрацавала сiгналiзацыя. У горадзе Атланта, штат Джорджыя, давялося часова зачынiць пяць пажарных частак. Начальнiк Пажарнага дэпартамента паведамiў, што ў нядзелю на працу, спаслаўшыся на хваробу, не з’явiлiся 27 супрацоўнiкаў. Кiраўнiк дэпартамента выказаў здагадку, што масавыя пропускi супрацоўнiкаў могуць быць звязаныя з фiналам Суперкубка па амерыканскiм футболе, якi адбыўся ў нядзелю. Са свайго боку мясцовы кiраўнiк аддзялення асацыяцыi пажарных растлумачыў сiтуацыю, якая склалася, скарачэннем бюджэтных выдаткаў на патрэбы пажарнай каманды. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынаходнiк знакамiтай лагiчнай цацкi ў выглядзе кубiка венгерскi скульптар i прафесар архiтэктуры Эрна Рубiк 5 лютага прэзентуе сваю новую лагiчную ца
|
|