21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стамiлiся сядзець за сталом цi стаяць за станком? Вытворчая гiмнастыка!

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стамiлiся сядзець за сталом цi стаяць за станком? Вытворчая гiмнастыка!

Усё новае ў большасцi выпадкаў — гэта як след забытае старое. Падобнае сцвярджэнне справядлiвае i ў дачыненнi да вытворчай гiмнастыкi, якая калiсьцi была абавязковым элементам у рэжыме дня розных прадпрыемстваў, а потым знiкла з далягляду. Цяпер гэта гiмнастыка вяртаецца ў жыццё беларусаў — у выглядзе радыёпраекта "5 хвiлiн здароўя".

Як паведамiла прэс-служба Белтэлерадыёкампанii, праект стартаваў на Першым канале Беларускага радыё 2 лютага. Вядзе праграму вопытны iнструктар па фiтнэсе Вольга Шагойка (дарэчы, яна ж зараджае слухачоў бадзёрасцю з папулярнай "Ранiшняй гiмнастыкай", якая выходзiць на радыё штодня ў 6.28).

Комплекс вытворчай гiмнастыкi знайшоў месца ў эфiры па буднях, адразу пасля выпуску навiнаў, у 11.05. Як сцвярджаюць распрацоўшчыкi праекта, прапанаваныя нескладаныя практыкаваннi дапамогуць размяцца i прадухiлiць шэраг захворванняў як людзям, занятым цяжкай фiзiчнай працай — на фабрыках, заводах, так i офiсным работнiкам, добра знаёмым з "камп’ютарным сiндромам" — нервовым перанапружаннем, пачырванелымi вачыма, болем у шыi i галаве. Спецыялiсты сцвярджаюць, што фiзкультпаўзы i фiзкультхвiлiнкi дазволяць значна знiзiць стамляльнасць i настройваюць арганiзм на рабочы лад. Праўда, медыкi ўдакладняюць — для таго, каб вытворчая гiмнастыка была эфектыўнай, фiзкультхвiлiнкi трэба праводзiць не радзей як раз у 1,5 гадзiны, а фiзкультпаўзы — двойчы на дзень.

Заняткi пажадана праводзiць у памяшканнi, дзе не празмерна спякотна (не вышэй за 25 С) i вiльготна (на больш як 70%), а да iх пачатку пакой трэба праветрыць. Калi дазваляюць умовы, пажадана рабiць практыкаваннi пад музыку. Выключаюцца рэзкiя рухi, махi з вялiкай амплiтудай — усё ж работнiкi прыходзяць на працу не ў спартыўнай форме, а ў звычайным офiсным адзеннi.

Некалькi практыкаванняў, якiя прапануе "5 хвiлiн здароўя":

1. Стоячы. Рукi на патылiцы, счэпленыя ў замок. Адстаўляючы адну нагу ўбок, рукi развесцi ў бакi, потым вярнуцца ў зыходны становiшча, паўтарыць з другой нагой.

2. Стоячы. Рукi на поясе. Павароты корпуса направа—налева, паўтарыць некалькi разоў.

3. Седзячы. Ногi — шырэй за плечы. Паднiмаючы рукi ўверх, на "раз, два" прагнуцца назад, на "тры, чатыры" нахiлiцца да правай нагi, вярнуцца ў зыходнае становiшча, паўтарыць з левай нагой.

Дарэчы, яшчэ напрыканцы 2003 года абмяркоўвалася прапанова ўвесцi вытворчую гiмнастыку на прадпрыемствах. Такую iдэю разглядаў Гомельскi гарвыканкам. У 2004-м на "Гомсельмашы" для супрацоўнiкаў "мазгавога цэнтру" (бухгалтараў, маркетолагаў i г.д.) быў спецыяльна ўведзены дадатковы 10-хвiлiнны "фiзкультурны" перапынак для зарадкi, якая ўключала 7 практыкаванняў. Цяпер жа вытворчую гiмнастыку штодня можа рабiць кожны ахвотны беларус — пакуль гэта не стала абавязковым патрабаваннем.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё новае ў большасцi выпадкаў — гэта як след забытае старое. Падобнае сцвярджэнне справядлiвае i ў дачыненнi да вытворчай гiмнастыкi, якая калiсьцi б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика