Замежныя турысты змогуць атрымаць картку госця Мінска ўжо ў 2009 годзе
Замежныя турысты змогуць атрымаць картку госця Мінска ўжо ў 2009 годзе
Сёння Мiнск аб’ектыўна з’яўляецца лiдарам развiцця турызму ў Беларусi. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя — удзельная вага сталiцы ў рэспублiканскiм аб’ёме аказаных турпаслуг складае каля 70 працэнтаў. Кожны трэцi з чатырох турыстаў, якiя наведалi Беларусь, стаў госцем Мiнска. З кожным годам турыстычная цiкавасць да беларускай сталiцы павялiчваецца, як павялiчваецца i аб’ём аказаных турысцка-экскурсiйных паслуг (з 2005 года — больш як у 2 разы). У мiнулым годзе Мiнгарсавет зацвердзiў праграму развiцця турызму ў Мiнску на 2008-2010 гады. За гэты час у горадзе пабудуюць i рэканструююць гасцiнiцы, з’явяцца новыя аб’екты грамадскага харчавання, новыя экскурсiйныя маршруты. Усё гэта разам, паводле задумы гарадскiх улад, павiнна прыцягнуць вялiкую колькасць гасцей сталiцы. Павысiць яе прывабнасць павiнен i зусiм новы праект — "Картка госця Мiнска". Ён стартуе ў 2009 годзе i прадугледжвае скiдкi для турыстаў i гасцей сталiцы Беларусi. У чым сутнасць такога праекта i якiя бонусы атрымаюць iншаземцы, карэспандэнту БЕЛТА расказаў член рабочай групы Кансультатыўнага савета па замежных iнвестыцыях пры Савеце Мiнiстраў Ігар Велiчанскi. "Картка госця горада Мiнска" — гэта пластыкавая дысконтная картка для турыстаў. У сусветнай практыцы яна з’яўляецца адным з найбольш шырока выкарыстоўваемых сродкаў прыцягнення турыстаў шляхам прадастаўлення iм розных скiдак пры размяшчэннi ў гасцiнiцах, наведваннi рэстаранаў i кавярняў, забаўляльных цэнтраў, музеяў i iншых месцаў, якiя карыстаюцца папулярнасцю сярод гасцей горада. Адной з ключавых асаблiвасцей карткi з’яўляецца прадастаўленне палiўнага дысконту ў сетцы аўтазаправак ТНК "Лукойл" не толькi ў Беларусi, але i ў Расii, Украiне на базе сiстэмы "ЛIКАРД" i праграмы АUTОHЕLР. Картка мае высокатэхналагiчную аснову, абароненую ад падробкi i капiравання, а таксама магнiтную паласу, штрыхкод i унiкальны (дзевятнаццацiзначны) персанальны нумар. Дзякуючы гэтаму любыя стандартныя счытвальныя ўстройствы i камп’ютэрна-касавыя сiстэмы могуць яе эфектыўна прымаць i iдэнтыфiкаваць. Раней у Беларусi рабiлiся спробы выпуску такiх картак. Аднак гэта былi лакальныя дысконтныя праграмы, якiя не прадастаўлялi ўсяго спектра паслуг для турыстаў i гасцей горада. "Картка госця горада Мiнска" — самая буйная каалiцыйная праграма ў Беларусi, прыняць удзел у якой гатовы гасцiнiцы, рэстараны, супермаркеты i iншыя аб’екты турыстычнай iнфраструктуры, а таксама страхавыя кампанii краiны", — падкрэслiў Iгар Велiчанскi. Iнiцыятарам праграмы i эмiтэнтам картак у беларускай сталiцы выступаюць упраўленне фiзiчнай культуры, спорту i турызму Мiнгарвыканкама. Падбiраць удзельнiкаў праекта (а iх можа быць больш як 100) будуць профiльныя камiтэты сталiчнай мэрыi (эканомiкi, спажывецкага рынку, гандлю i iншыя). Галоўны крытэрый падбору ўдзельнiкаў — рэпутацыя на рынку, стабiльны фiнансавы стан, наяўнасць шырокай сеткi пунктаў абслугоўвання. Цяпер у Беларусi ўжо iмiтавана каля 40 тыс. такiх картак. Улiчваючы, што ў 2008 годзе Мiнск наведалi каля 200 тыс. замежных турыстаў, то ўжо на 2009 год узгоднены выпуск амаль 200 тыс. гасцявых картак. А ў 2010 годзе Мiнiстэрства спорту i турызму плануе пачаць рэалiзацыю праграмы "Картка госця Рэспублiкi Беларусь", выкарыстоўваючы вопыт Мiнска. Кошт эмiсii карткi з дысконтным напаўненнем у Беларусi сёння складае $2,5. Напрыклад, у Расii прадажны кошт такiх картак для фiзiчных асобаў на парадак вышэйшы, а ў Еўрасаюзе — ад 45 да 60 еўра. Распаўсюджвацца картка будзе ў якасцi падарунка ўсiм замежным гасцям Мiнска бясплатна (напрыклад, у месцах аказання паслуг, пры перасячэннi гранiцы). Тэрмiн дзеяння гасцявой карткi ў залежнасцi ад мэт праграмы i пажаданняў удзельнiкаў можа быць абмежаваны некалькiмi месяцамi (правядзенне акцый) або максiмальны — да двух з палавiнай гадоў. Кожная картка госця будзе мець навiгацыйны пакет — дадатковую iнфармацыйную брашуру, дзе будуць названы ўсе аб’екты для наведвання турыстам i тыя паслугi, якiмi ён можа карыстацца як трымальнiк карткi са скiдкай. Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Мiнск аб’ектыўна з’яўляецца лiдарам развiцця турызму ў Беларусi. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя — удзельная вага сталiцы ў рэспублiканскiм
|
|