Новыя вiды экспертызаў дапамогуць у барацьбе са злачыннасцю
Новыя вiды экспертызаў дапамогуць у барацьбе са злачыннасцю
У параўнаннi з 2007 у мiнулым годзе дзяржаўныя медыцынскiя судовыя эксперты правялi
амаль на 11 адсоткаў больш экспертызаў трупаў, на 27 адсоткаў больш — генатыпаскапiчных
экспертызаў, на 3 адсоткi павялiчылася колькасць судова-псiхiятрычных i на 12
адсоткаў — комлексных псiхолага-псiхiятрычных экспертызаў. Узровень iх правядзення
таксама павысiўся: зменшылася колькасць змененых заключэнняў, адпаведна на 33
i 44 адсоткаў па судова-медыцынскiх i псiхiятрычных экспертызах. Скарацiлiся тэрмiны
iх правядзення.
Былi прыняты меры па стварэннi у Беларусi базы звестак аб генетычных прыкметах. — Такая база дапаможа, — адзначыў намеснiк Генеральнага пракурора Беларусi Вiктар Конан, — пры расследаваннi асаблiва цяжкiх i iншых злачынстваў супраць чалавека. — Мы зацiкаўлены ў павышэннi эфектыўнасцi дзейнасцi Дзяржаўнай службы медыцынскiх судовых экспертызаў i лiчым, што трэба неадкладна арганiзаваць новыя вiды судовых экспертызаў, якiя дапамогуць у барацьбе са злачыннасцю. Няблага было б стварыць структурныя падраздзяленнi службы ў тых раёнах, дзе яны адсутнiчаюць. Працягваць падключаць iншыя ўстановы для стварэння сумеснай iндэнтыфiкацыйнай сiстэмы генадактыласкапiчных улiкаў i банка звестак неапазнаных трупаў. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У параўнаннi з 2007 у мiнулым годзе дзяржаўныя медыцынскiя судовыя эксперты правялi амаль на 11 адсоткаў больш экспертызаў трупаў, на 27 адсоткаў боль
|
|