21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Венік

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Венік

Венiк (дзяркач, драпач, камель, карачун) — звыклая рэч хатняй гаспадаркi, прыдатная для таго, каб падмесцi падлогу, здавён лiчылася носьбiтам чароўнай сiлы. З аднаго боку, венiк выступаў абярэгам ад нячыстай сiлы, а з другога, быў сродкам для навядзення сурокаў i вядзьмярства (чараўнiцтва). Гэту дваiстасць можна было б патлумачыць тым, што венiк, як прадмет хатняга ўжытку, быў прызначаны для ачышчэння чалавечага жытла ад смецця i бруду. Але яго пастаяннае кантактаванне з гэтай "брыдотай" надзяляла яго адмоўнымi якасцямi.

l Сувязь венiка (мятлы) з нячыстай сiлай i вядзьмярствам вiдавочная: на мятле вядзьмаркi лёталi на шабаш у горы; менавiта мятлой яны "забiралi" ўраджай i "псавалi" карову; памiраючы, вядзьмарка перадавала веды i здольнасцi свайму спадкаемцы, аддаючы яму мятлу; у казках змеi пераўтваралiся ў мятлу цi венiк. Менавiта з дапамогай старога венiка можна выклiваць розныя хваробы (асаблiва бяссоннiцу), спрэчкi i сваркi ў добрай сям’i i г.д.

l Незвычайнымi магiчнымi якасцямi валодае мятла, якая выкарыстоўвалася ў пахавальным абрадзе, цi спецыяльна зробленая ў пэўныя днi: напрыклад, калядны венiк рабiлi ў перыяд з Варварына дня да Раства Хрыстова; чацвярговы — ад Раства да Страсной пятнiцы, а таксама напярэдаднi Масленкi, перад 1 мая, у Іванаў дзень, 12 жнiўня i г.д.

l Паўсюдна ведалi, што вязаць венiк у маi — да няшчасця ў хаце.

l Сувязь венiка з нячыстай сiлай дала падставу для ўзнiкнення шматлiкiх забаронаў i перасцярогаў, якiя тычацца кантакту з венiкам чалавека або хатняй жывёлы. Паўсюдна iснавала строгая забарона пераступаць цераз венiк (асаблiва цяжарным жанчынам i дзецям), наступаць на венiк голымi нагамi. Парушэнне гэтай забароны прадказвала чалавеку працяглыя захворваннi галавы, ног, скуры, цяжкiя роды для жанчын i г.д. Карова, якая пераступiць цераз венiк, не будзе вяртацца дадому i даваць малако, не зможа больш прынесцi прыплод.

l Ад старэйшых малодшым перадавалася забарона бiць венiкам чалавека або жывёлу: той, каго паб’юць, будзе сухiм i худым, як венiк, будзе хварэць на каросту; дзiця пасля ўдару венiкам спынiцца ў росце; дзяўчына не возьме шлюбу; у жывёлы не будзе "плоду".

l Нi ў якiм разе нельга падымаць венiк, якi ляжыць на дарозе — гэта магло прынесцi ў хату беды, няшчасце i хваробы.

l Славяне лiчылi, што венiк — прытулак дамавiка. На Палессi пры пераездзе ў новую хату бралi стары венiк з сабой, кажучы, што "гаспадара выкiдаць нельга".

l Шмат прыкмет у народнай культуры звязана з венiкам: калi венiк рассыпаўся — чакалi непрыемнасцяў; калi з венiка выпаў прут — да навiны.

l У хаце нiколi не мялi адразу некалькiмi венiкамi — дабрабыт i багацце дома "размяцеш" па розных кутках.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Венiк (дзяркач, драпач, камель, карачун) — звыклая рэч хатняй гаспадаркi, прыдатная для таго, каб падмесцi падлогу, здавён лiчылася носьбiтам чароўнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика