21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Скандал з трэнерам Ціхана працягваецца

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скандал з трэнерам Ціхана працягваецца

Пасада, на якую збiраўся С. Лiтвiнаў у расiйскую зборную, занятая

Днямi сродкi масавай iнфармацыi распаўсюдзiлi паведамленне пра тое, што трэнер вядомага беларускага кiдальнiка молата Івана Цiхана расiйскi спецыялiст Сяргей Лiтвiнаў пакiдае Беларусь. У прыватнасцi, у iнтэрв’ю газеце "Прессбол" С.Лiтвiнаў заявiў, што пасля падпiсання новага кантракта з Мiнспорту, дзе была агаворана яго новая заработная плата ў 370 тысяч рублёў, ён палiчыў гэта за здзекi i прыняў рашэнне шукаць новую працу. "У трэнера нiжэйшая зарплаты i не бывае, хiба што ў навiчка — выпускнiка ВНУ". Трэнера абурыла i тое, што пасля прыняцця рашэння МАК аб дысквалiфiкацыi малатабойцаў Вадзiма Дзвевятоўскага i Iвана Цiхана гэтых спартсменаў пазбавiлi прэзiдэнцкiх стыпендый, якiя яны атрымлiвалi за выступленне на чэмпiянаце свету 2007 года (выплата разлiчвалася на два гады, да лiпеня 2009). З той жа фармулёўкай "прыпыняецца" скончылася i фiнансаванне падрыхтоўкi Iвана Цiхана. "А час нельга губляць. Са студзеня ў нас былi запланаваныя трэнiровачныя зборы", — заявiў С.Лiтвiнаў.

У той жа час намеснiк мiнiстра спорту i турызму Дзмiтрый Шычко пракаментаваў сiтуацыю наступным чынам: "Мы дзейнiчаем у адпаведнасцi з мiжнародным заканадаўствам, у прыватнасцi, з антыдопiнгавым кодэксам, дзе сказана, што ў выпадку знаходжання ў спартсменаў допiнгу iх фiнансаванне спыняецца. Цiхана i Дзевятоўскага мы не пазбавiлi стыпендый, а толькi прыпынiлi iх выплату да канца разбору."

Пакуль рашэння мiжнароднай федэрацыi лёгкай атлетыкi аб дысквалiфiкацыi беларускiх кiдальнiкаў молата няма. Цiхан i Дзвевятоўскi звярнулiся ў спартыўны арбiтражны суд у Лазане. "Апеляцыя ўжо складзеная, але могуць быць i дапаўненнi. Механiзм ужо запушчаны. На кожнага са спартсменаў складзена па восемдзесят старонак з пералiкам неадпаведнасцяў. У нас працуе шэсць замежных экспертаў (з Англii, Аўстрыi, Галандыi, Расii) i два беларускiя. Зараз англiчанiн-адвакат заяўляе, што справа выйгрышная", — паведамiў С.Лiтвiнаў.

Акрамя таго, Сяргей Лiтвiнаў расказаў, што знайшоў месца працы ў расiйскай зборнай, куды яго запрасiлi на месца старшага трэнера. Аднак ва Усерасiйскай федэрацыi лёгкай атлетыкi нам гэту iнфармацыю не пацвердзiлi. Больш за тое, паведамiлi, што на пасаду старшага трэнера зборнай па штурханнях у мiнулую пятнiцу прызначаны Вадзiм Херсонцаў (вядомы расiйскi спартсмен, якi, дарэчы, таксама як i Лiтвiнаў, займаўся кiданнем молата). Спробы звязацца па тэлефоне з самiм Сяргеем Лiтвiнавым, каб праяснiць сiтуацыю, былi беспаспяховымi — на званкi ён не адказаў. А ў беларускай федэрацыi лёгкай атлетыкi нам паведамiлi, што ў найблiжэйшыя днi трэнеры нацыянальнай зборнай азнаёмяць грамадскасць з адкрытым лiстом, якi тычыцца гэтай сiтуацыi.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасада, на якую збiраўся С. Лiтвiнаў у расiйскую зборную, занятая Днямi сродкi масавай iнфармацыi распаўсюдзiлi паведамленне пра тое, што трэнер вядо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика