21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi ўзмацняецца абарона правоў уласнiкаў пры адабраннi зямельных участкаў для дзяржаўных патр

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi ўзмацняецца абарона правоў уласнiкаў пры адабраннi зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў

Адпаведны ўказ № 58 "Аб некаторых мерах па абароне маёмасных правоў пры адабраннi зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў" Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 2 лютага. Зацверджана таксама Палажэнне аб парадку рэалiзацыi маёмасных правоў грамадзян i арганiзацый пры адабраннi ў iх зямельных участкаў.

Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання ў галiне абароны правоў уласнiкаў i iншых асобаў у сувязi з адабраннем у iх зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў i зносам размешчаных на iх аб’ектаў нерухомай маёмасцi.

Указам i палажэннем дакладна i дэталёва прадугледжаны парадак рэалiзацыi маёмасных правоў грамадзян i арганiзацый пры адабраннi ў iх зямельных участкаў, вызначана працэдура i паслядоўнасць прыняцця дзяржаўнымi органамi рашэнняў, а таксама ўмовы ацэнкi пабудоў, якiя падлягаюць зносу.

Да выдання гэтага ўказа пытаннi адабрання зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў i адсялення грамадзян, якiя жывуць у жылых дамах, што падлягаюць зносу, рэгулявалiся шэрагам нарматыўных прававых актаў рознай юрыдычнай сiлы, што не ў поўнай меры забяспечвала належную абарону жыллёвых правоў грамадзян i прыводзiла да iх шматлiкiх i абгрунтаваных скаргаў.

У прынятым указе дакладна ўрэгуляваны пытаннi, што датычацца рэалiзацыi маёмасных правоў грамадзян, якiя жывуць у аднакватэрных, блакiраваных жылых дамах, або кватэрах у шматкватэрных жылых дамах, а таксама юрыдычных асобаў пры зносе прыналежных iм жылых памяшканняў.

Дакументам устаноўлена, што мясцовы выканаўчы камiтэт або па яго рашэнні асоба, якой прадастаўляецца зямельны ўчастак, абавязаны да прыняцца рашэння аб адабраннi зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэбаў прапанаваць i забяспечыць па выбары ўласнiка жылога дома або кватэры рэалiзацыю аднаго з наступных яго правоў. Права на атрыманне ва ўласнасць кватэры тыпавых спажывецкiх якасцяў, пры гэтым агульная плошча такой кватэры павiнна вызначацца зыходзячы з разлiку не менш як 15 кв. м на самога ўласнiка i кожнага члена яго сям’i. Або права на атрыманне грашовай кампенсацыi за зносiмыя жылы дом або кватэру, пабудовы, збудаваннi i насаджэннi пры iх, у памеры iх рыначнага кошту, але не менш як за траты, неабходныя для будаўнiцтва раўнацэннага жылога дома або кватэры, пабудоў, збудаванняў.

Пры наяўнасцi аб’ектыўнай магчымасцi, у тым лiку пацверджанай генеральнымi планамi гарадоў i iншых населеных пунктаў, горадабудаўнiчымi праектамi дэталёвага планавання, а таксама пры тэхнiчнай магчымасцi пераносу i аднаўлення жылога дома, уласнiку зносiмага жылога дома павiнна быць прапанавана права на будаўнiцтва i (або) атрыманне ва ўласнасць жылога дома, пабудоў, збудаванняў i насаджэнняў пры iм, раўнацэнных зносiмым па добраўпарадкаваннi i агульнай плошчы, або перанос i аднаўленне зносiмага жылога дома, пабудоў, збудаванняў i насаджэнняў пры iм.

У мэтах своечасовага паведамлення грамадзянам аб маючым адбыцца адабраннi зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў, а таксама для прадастаўлення iм часу на выбар форм кампенсацыi страчваемай маёмасцi, указам устаноўлена абавязковасць прыняцця мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi рашэнняў аб маючым адбыцца адабраннi зямельнага ўчастка. Пры гэтым тэрмiн памiж прыняццем такога рашэння аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка не можа быць меншы за тры месяцы.

Ва ўсiх выпадках плануемага адабрання зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў будзе праводзiцца ацэнка пабудоў, што падлягаюць зносу, у аснове якой будзе ляжаць рыначны кошт, роўны кошту аналагiчных аб’ектаў, што не падлягаюць зносу. Гэта дасць магчымасць выключыць практыку "занiжаных" кампенсацый за зносiмую маёмасць i будзе садзейнiчаць абароне канстытуцыйнага права грамадзян на ўласнасць i жыллё.

Таксама ўказам устаноўлена, што асобам, чые правы ўшчамляюцца рашэннем аб адабраннi зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэбаў, павiнны пакрывацца расходы, звязаныя з пераездам, часовым карыстаннем iншымi жылымi памяшканнямi, афармленнем права ўласнасцi на прадастаўляемыя аб’екты нерухомай маёмасцi, кампенсацыяй стратаў.

Дакумент уступае ў сiлу з 1 мая 2009 года, за выключэннем некаторых пунктаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 58 "Аб некаторых мерах па абароне маёмасных правоў пры адабраннi зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў" Прэзiдэнт Бела
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика