21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Арэнда жылля ў USD iстотна патаннела

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арэнда жылля ў USD iстотна патаннела

На сталiчным рынку арэнды кватэр выявiлася тэндэнцыя на стабiльнае патанненне ўсiх вiдаў жылля. Пасля пэўнай стабiлiзацыi цэннiкаў арэнды ў другой дэкадзе студзеня, сёння попыт на стандартныя кватэры iстотна знiзiўся, а вось прапанова стала актыўна павялiчвацца.

З’явiлiся аднапакаёўкi i за 200 USD

Сярэднi кошт арэнды трохпакаёвых кватэр складае цяпер 350 долараў плюс квартплата. А вось у новабудоўлях Малiнаўкi i Сухарава трохпакаёўкi з вялiкай агульнай плошчай i без мэблi прапануюцца ўсяго за 300 долараў.

Арэнда ў цэнтры патаннела на 150—200 USD

Больш за ўсё за апошнiя два тыднi ў сталiцы патаннелi высокалiквiдныя двухпакаёвыя i невялiкiя па плошчы трохпакаёвыя кватэры па праспекце Незалежнасцi, каля плошчы Перамогi i побач са станцыяй метро "Нямiга". Раней кватэры ў гэтых прэстыжных межах каштавалi 600—700 долараў, а сёння прапануюцца ўжо не даражэй чым за 450—500 долараў. Выключэнне складаюць толькi сапраўды элiтныя кватэры з сучасным еўрарамонтам i пэўным наборам дарагой мэблi i бытавой тэхнiкi. Прапанова такога жылля ў Мiнску абмежавана, таму мiнулагоднi цэннiк па гэтых шыкоўных кватэрах у памеры каля 1500 долараў сёння застаецца нязменным.

Гаспадары згаджаюцца i на студэнтаў

Яшчэ ўвосень амаль усе ўладальнiкi "лiшняга" жылля абавязкова патрабавалi ад агенцтваў, каб кватаранты не былi студэнтамi. Не вiталася здача якасных кватэр маладым сем’ям з малымi дзецьмi. Сёння сiтуацыя змянiлася такiм чынам, што не ўладальнiкi кватэр выбiраюць кватарантаў, а менавiта клiенты "прыглядаюцца" да жылля i гаспадароў. Цяпер амаль усе агенцтвы нерухомасцi прапануюць свае паслугi па факце засялення, калi бакi заключаюць дагаворы ў прысутнасцi спецыялiстаў рынку жыллёвай нерухомасцi. Улiчваючы той факт, што аплата арэнды жылля ажыццяўляецца выключна ў доларах, якi ў апошнi час працягвае даражэць, гаспадары кватэр прапануюць заключаць дагаворы мiнiмум на 3—6 месяцаў, дзе цана арэнды была б стабiльнай. А вось кватаранты пры заключэннi такiх дагавораў патрабуюць ад уласнiкаў жылля гнуткай сiстэмы платы, якая магла б знiжацца адпаведна з рынкавымi рэалiямi. Цяпер на рынку арэнды жылля пачалi з’яўляцца такiя выпадкi, калi адну вялiкую двухпакаёвую цi трохпакаёвую кватэру здымаюць адразу дзве маладыя сям’i. Гаспадары кватэр пачалi згаджацца i з такiмi варыянтамi арэнды.

Арэнда можа патаннець яшчэ на 20—50 USD

Спецыялiсты агенцтваў жыллёвай нерухомасцi адзначаюць, што рэальна з новага года арэнда кватэр у рублях толькi падаражэла. Свае заробкi большасць кватарантаў атрымлiвае таксама ў рублях, якiя з пачатку года амаль увогуле не павялiчылiся. У студзенi рынак арэнды "з’ядаў" валюту кватарантаў, якая была набыта яшчэ па старым курсе да Новага года. Ужо ў лютым па кiшэнi кватарантаў ударыць павелiчэнне камунальных плацяжоў, а таксама цяжкасцi з дэфiцытам ужо дарагой замежнай валюты. Паводле агучаных раней прагнозаў спецыялiстаў, у лютым—сакавiку небагатыя кватаранты пачнуць масава адмаўляцца плацiць такую арэнду. Такi прагноз пачынае спраўджвацца ўжо цяпер. Істотна памяншаецца попыт на ўсе тыпы арэнднага жылля, а прапанова сёння толькi павялiчваецца. Спецыялiсты арэнды жылля ўпэўненыя, што ў сакавiку мiнiмальны кошт арэнды невялiкiх не вельмi якасных кватэр можа знiзiцца нават да 180—150 долараў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сталiчным рынку арэнды кватэр выявiлася тэндэнцыя на стабiльнае патанненне ўсiх вiдаў жылля. Пасля пэўнай стабiлiзацыi цэннiкаў арэнды ў другой дэк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика