Летась рэальны памер пенсіі па ўзросце павысіўся на 9,1 %
Летась рэальны памер пенсіі па ўзросце павысіўся на 9,1 %
У мiнулым годзе двойчы павялiчвалiся працоўныя пенсii ў сувязi з ростам сярэдняй зарплаты, тройчы павышалiся мiнiмальныя працоўныя i сацыяльныя пенсii ў сувязi з павелiчэннем бюджэту пражытковага мiнiмуму, паведамілі ў Міні-стэрстве эканомікі. Акрамя таго, у мэтах знiжэння ўзроўню малазабяспечанасцi грамадзян па рашэннi кiраўнiка дзяржавы i Урада з 1 лiпеня 2008 года павялiчаны памеры сацыяльных пенсiй i дапамог па доглядзе iнвалiдаў першай групы i асобамi, якiя дасягнулi 80-гадовага ўзросту. У вынiку згаданых пераразлiкаў памер сярэдняй пенсii ў снежнi мiнулага года павялiчыўся ў параўнаннi са снежнем 2007 года на 18,7 працэнта. У 2008 годзе сярэднямесячны памер пенсii па ўзросце ў параўнаннi з 2007 годам павялiчыўся на 25,2 працэнта, а яе рэальны памер — на 9,1 працэнта (пры прагнозе 18,3 i 8 працэнтаў адпаведна). У снежнi 2008 года сярэднi памер пенсii па ўзросце склаў 408,3 тысячы рублёў. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым годзе двойчы павялiчвалiся працоўныя пенсii ў сувязi з ростам сярэдняй зарплаты, тройчы павышалiся мiнiмальныя працоўныя i сацыяльныя пенсii |
|