21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У пазітыве i... клопаце пра сабе

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пазітыве i... клопаце пра сабе

Мiжнародны саюз па барацьбе з анкалагiчнымi захворванням.

i пры падтрымцы Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя нагадвае ў гэты дзень шырокай грамадскасцi пра адно з самых небяспечных i досыць распаўсюджаных захворванняў. У многiх i многiх выпадках анкалагiчнага захворвання можна было б не дапусцiць, аднак нярэдка эфектыўнай барацьбе з ракам самых розных формаў перашкаджае ўпэўненасць у тым, што падобная "крайнасць" не закране нас асабiста. Калi ж вы хочаце зрабiць асноўнае, што ад вас залежыць, вазьмiце, калi ласка, на ўзбраенне наступныя звесткi.

1. Вядома, што рак нiколi не ўзнiкае ў здаровых органах i тканках арганiзма. Раку папярэднiчае перадрак, якi ў сваю чаргу развiваецца з хранiчных захворванняў. Вось чаму спецыялiсты так настойваюць на пастаянным кантролi свайго здароўя, своечасовым звароце да доктара, атрыманнi адпаведнага лячэння.

2. Не сакрэт, што ежа можа быць крынiцай канцэрагенных рэчываў. У той жа час яна можа утрымлiваць рэчывы, якiя спрыяюць папярэджванню раку. Вельмi важна штодня ўжываць шырокi асартымент такiх прадуктаў харчавання, як садавiна i гароднiна, цэльныя хлебныя злакi, малочныя прадукты, мяса птушкi без скуры, рыба i некаторыя iншыя. Неабходна пазбягаць вялiкай колькасцi тлустага мяса, iмкнуцца ўжываць розныя вiды алеяў, асаблiва алiўкавы, якi вылучаецца асаблiва высокай колькасцю антыаксiдантаў.

ЦЫБУЛЯ І ЧАСНОК. Утрымлiваюць рэчывы, якiя абараняюць ад наступстваў акiсляльных працэсаў у арганiзме. Блакуюць фармiраванне канцэрагенаў.

ШПIНАТ. Займае другое месца па колькасцi антыаксiдантаў. Ён багаты таксама на фолiевую кiслату, якая дапамагае змагацца з шэрагам захворванняў, у тым лiку псiхiчнымi.

КАПУСТА. Усе вiды капусты — добрая крынiца валокнаў, якiя спрыяюць добрай рабоце кiшэчнiка, дадаюць нам шмат вiтамiнаў i мiкраэлементаў.

АРЭХI. Багатыя на монаненасычаныя тлушчы, якiя спрыяльна ўплываюць на здароўе.

ЯГАДЫ. Ажына, сунiцы, малiна, чарнiцы — гэта шэраг карысных рэчываў, якiя дазваляюць весцi эфектыўную барацьбу з канцэрагенамi.

ВIНАГРАД. У фiялетавых гатунках утрыманне антыаксiдантаў значна большае, чым у светлых, i нават большае, чым у тых жа памiдорах i цытрусавых.

ПАМIДОРЫ. Крынiца лiкапену, якi змяншае рызыку раку прастаты, лёгкага i страўнiка. Канцэнтраваныя сокi i пасты памiдораў маюць у пяць разоў большую колькасць лiкапену, чым свежыя памiдоры.

ПЯТРУШКА. А таксама сельдэрэй, кмен, анiс, каляндра спрыяюць добраму "ачышчэнню" арганiзма.

3. Iмунная сiстэма ажыццяўляе своеасаблiвы нагляд за працэсам узнiкнення i развiцця раку. Гэта азначае, што для таго, каб iмунiтэт дапамог нам, спачатку мы павiнны дапамагчы яму. Умацаваць апошнi можна з дапамогай загартоўвання, рацыянальнага харчавання, рэгулярнай фiзiчнай нагрузкi, перыядычнага ўжывання вiтамiнна-мiнеральных прэпаратаў, своечасовага лячэння любых захворванняў, вытрымлiвання рэкамендацый медыкаў адносна ўжывання лекавых прэпаратаў, адсутнасцi шкодных звычак, навучання методыкам расслаблення, адэкватнай рэакцыi на стрэсавыя сiтуацыi.

4. Курэнне на 80-85 працэнтаў абумоўлiвае рак лёгкiх. Даследаваннi, праведзеныя ў ЗША i Японii, пацвердзiлi, што памiж ужываннем цыгарэт i смяротнасцю ад раку лёгкага iснуе непасрэдная сувязь. Найбольш высокая захваральнасць адзначаецца пасля 20-гадовага стажу курэння.

5. Эпiдэмiялагiчныя даследаваннi паказалi, што алкаголь спрыяе росту захваральнасцi на рак стрававода, страўнiка, прамой кiшкi, печанi, малочнай залозы i iншых органаў. Злоўжыванне алкагольнымi напоямi прыводзiць да ўзнiкнення перадракавых захворванняў розных органаў, утварэння канцэрагенных рэчываў у арганiзме, развiцця iмуннай недастатковасцi. Вельмi высокая рызыка ўзнiкнення раку гартанi i лёгкiх назiраецца ў курцоў, якiя сiстэматычна ўжываюць спiртныя напоi.

П’янства спрыяе ўзнiкненню хранiчных хваробаў органаў стрававання — страўнiка, падстраўнiкавай залозы i кiшэчнiка. Асобы, якiя злоўжываюць алкагольнымi напоямi, часта пакутуюць ад таго ж хранiчнага гастрыту, некаторыя формы якога з’яўляюцца перадракавым станам. Паводле пэўных даследаванняў, нават 50-100 грамаў алкаголю поўнасцю выводзяцца з арганiзма толькi праз 20 дзён. Таму ўжыванне спiртных напояў часцей, чым раз у тры тыднi прыводзiць да хранiчнай алкагольнай iнтаксiкацыi арганiзма, паражэння шэрагу органаў i сiстэм.

6. Штодня лавiце сябе на думцы, што ў вас... пазiтыўны настрой. Вучыцеся радаваць сябе i сваiх блiзкiх. Рабiце дзеля захавання фiзiчнага здароўя i псiхiчнай раўнавагi ўсё магчымае i не зацыклiвайцеся на тым, на што не можаце паўплываць.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны саюз па барацьбе з анкалагiчнымi захворванням. i пры падтрымцы Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя нагадвае ў гэты дзень шырокай грамадска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика