Няўдалы кандыдат у легіянеры
Няўдалы кандыдат у легіянеры
Брэсцкiя памежнiкi затрымалi расiянiна, якi спрабаваў нелегальна трапiць у Французскi легiён Брэсцкiя памежнiкi за спробу парушэння дзяржаўнай мяжы затрымалi 28-гадовага грамадзянiна Расii. Пра гэта паведамiлi ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Беларусi. Паводле слоў маладога чалавека, за мяжу ён спрабаваў трапiць для далейшага паступлення ў Французскi замежны легiён. "Хацелася б адзначыць, што маладыя людзi да гэтай пары карыстаюцца састарэлай iнфармацыяй. Раней лiчылася, што, незаконна прайшоўшы праз мяжу, можна атрымаць карт-бланш пры паступленнi ў легiён. Цяпер жа па законах Еўрасаюза ўсе парушальнiкi мяжы лiчацца нелегальнымi мiгрантамi i ў якасцi кандыдатаў на службу не разглядаюцца", — пракаментавалi сiтуацыю ў Дзяржпагранкамiтэце. Сапраўды, падобныя выпадкi на беларускай мяжы не рэдкасць. Так. 8 верасня 2008 года непадалёк ад дзяржмяжы смаргонскiя памежнiкi затрымалi легiянера-няўдачнiка, iм быў 27-гадовы грамадзянiн Беларусi. Акрамя таго, у канцы чэрвеня 2008 года беларускiя памежнiкi затрымалi дваiх парушальнiкаў мяжы, якiя таксама мелi намер паступiць на службу ў Французскi замежны легiён. На той момант гэта быў ужо пяты выпадак затрымання няўдалых кандыдатаў у легiянеры. Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкiя памежнiкi затрымалi расiянiна, якi спрабаваў нелегальна трапiць у Французскi легiён Брэсцкiя памежнiкi за спробу парушэння дзяржаўнай мяжы з
|
|