Эпідэмiя грыпу набiрае абароты
Эпідэмiя грыпу набiрае абароты
За апошнi студзеньскi тыдзень у кантрольных гарадах Беларусi было зарэгiстравана амаль 79 тысяч выпадкаў захворвання iх жыхароў на прастуду i грып — гэта на 24 працэнты больш у параўнаннi з папярэднiм тыднем. У сталiцы ў бальнiчныя ўстановы з сiмптомамi вострых рэспiраторных вiрусных захворванняў i грыпу звярнулiся 30 700 чалавек. Эпiдэмiяй грыпу ахоплены ўжо 7 гарадоў (у тым лiку чатыры абласныя цэнтры) i 26 адмiнiстрацыйных тэрыторый. Чарговымi ахвярамi эпiдэмii сталi жыхары Гомеля, Ваўкавыскага, Ельскага, Светлагорскага, Слуцкага, Мiнскага, Пухавiцкага i Шаркоўшчынскага раёнаў. Навучальны працэс цяпер спынены ў 72 школах, ёсць зачыненыя на каранцiн навучальныя ўстановы ўжо i ў сталiцы. Звычайна эпiдэмii грыпу затрымлiваюцца ў Беларусi не менш як на 6 тыдняў, а гэта значыць, што сёлетняя эпiдэмiя толькi пачынае набiраць абароты. Дарэчы, у найблiжэйшыя днi сiноптыкi абяцаюць беларусам адлiгу, якая створыць вельмi камфортныя ўмовы для далейшага распаўсюджвання вiрусаў грыпу... Надзея НІКАЛАЕВА. .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнi студзеньскi тыдзень у кантрольных гарадах Беларусi было зарэгiстравана амаль 79 тысяч выпадкаў захворвання iх жыхароў на прастуду i грып — г |
|