Попыт на наяўную СКВ у"абменніках iстотна знiзiўся
Попыт на наяўную СКВ у"абменніках iстотна знiзiўся
Учора ў Маскве расiйскаму рублю ўдалося крыху адыграць страчаныя да долара ЗША пазiцыi: у параўнаннi з узроўнем значэння папярэдняга дня курс "амерыканца" знiзiўся там амаль на 5 капеек. З нязначным умацаваннем расiйскай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай бiржы долар таксама знiзiўся на 1 рубель i склаў 2782 рублi за 1 долар. А вось курс еўра i расiйскага рубля на БВФБ падрос: еўра "пацяжэў" на 30 рублёў — да 3577 рублёў за долар, расiйскi рубель — на 0,07 рубля i яго курс склаў 77 беларускiх рублёў за адзiн расiйскi. Такiм чынам, пасля правядзення аднаразовай дэвальвацыi курс нашай валюты да долара знiзiўся на 5 працэнтаў, а да еўра i расiйскага рубля ўмацаваўся — адпаведна на 3,4 i 14,6 працэнта. Што ж датычыцца кошту замежнай валюты ў абменных пунктах, то курс продажу наяўных долараў учора даходзiў да 2810 рублёў за 1 долар, а еўра — да 3625. Дарэчы, як адзначаюць банкаўскiя спецыялiсты, апошнiм часам попыт на СКВ з боку насельнiцтва iстотна знiзiўся. У гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч зазначыў, што ажыятажу першых студзеньскiх дзён ужо няма. Паводле яго звестак, калi на пачатку года адмоўнае сальда банкаў у гандлi валютай з фiзiчнымi асобамi даходзiла ў асобныя днi нават да 81 мiльёна долараў ЗША, то цяпер — у сярэднiм яно складае толькi 5-6 мiльёнаў. Цяпер штодня абменныя пункты валюты купляюць у насельнiцтва да 15-16 мiльёнаў долараў, а прадаюць пакупнiкам да 20-21 мiльёна. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Маскве расiйскаму рублю ўдалося крыху адыграць страчаныя да долара ЗША пазiцыi: у параўнаннi з узроўнем значэння папярэдняга дня курс "ам |
|