21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нам не страшны ШЭРЫ ВОЎК?

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нам не страшны ШЭРЫ ВОЎК?

Прыватнае вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства "Гомельскi завод гандлёвага абсталявання" летась адзначыла свой паўвекавы юбiлей. Па вынiках мiнулага года пры даведзеным тэмпе росту аб’ёмаў вытворчасцi на 128 працэнтаў гэта лiчба была большая на 19,5 адзiнкi. А як з прадукцыйнасцю працы i заработнай платай? Поўная раўнавага. Тэмп росту першай у цэлым па заводзе склаў 159,9 працэнта, а па другiм паказчыку — 158,8 працэнта.

— Наш калектыў, у якiм 230 чалавек, — расказваюць галоўны iнжынер прадпрыемства Алег Давыдзенка i галоўны эканамiст Нiна Танкевiч, — традыцыйна займаецца вырабам мэблi ў асноўным для гандлёвых арганiзацый сiстэмы Белкаапсаюза. Гэта прылаўкi, стэлажы, так званыя горкi, аўтакрамы, мяхi сеткавыя для затарвання бульбы, фасовачная тара, да якой адносяцца полiэтыленавыя пакеты. Акрамя таго, прадпрыемства ўдзельнiчае ў тэндарах, якiя праводзяць арганiзацыi розных формаў уласнасцi, вынiкам чаго, напрыклад, з’явiлася пастаўка фасовачных пакетаў аб’яднанню "Гомельхлебпрам".

— А з экспартам прадукцыi вы звязаныя?

— Не, — адказваюць Алег Аляксандравiч i Нiна Мiканораўна. — Нашы спажыўцы — 118 раённых спажывецкiх таварыстваў рэспублiкi са сваiмi адасобленымi структурнымi падраздзяленнямi, якiх мы забяспечваем поўным спектрам неабходнай iм прадукцыi. Дзяржзаказы, як вiдаць, мы атрымлiваем ад сiстэмы Белкаапсаюза, якi i дапамагае нам.

Усё гэта добра. За мiнулагоднюю работу калектыў сапраўды заслугоўвае пахвалы. А што ж зараз, калi свае "зубы", вобразна кажучы, паказвае сусветны фiнансавы крызiс? Праграма першага месяца новага 2009 года завершана паспяхова. Цi былi цяжкасцi? Вядома ж, без iх не абышлося, дарэчы, як i летась. І прычына ў тым, што прадпрыемства не толькi займаецца выпускам прадукцыi, але i сур’ёзна ўзялося за тэхнiчнае перааснашчэнне, якое працягваецца i зараз.

Напрыклад, летась была зманцiравана новая фарбавальная лiнiя для палiмерных парашковых фарбаў, закуплены i ўсталяваны дрэваапрацоўчы цэнтр з ЛПК (лiчбавым праграмным кiраваннем) i вакуумны прэс з тым, каб заняцца вытворчасцю мэблевых фасадаў з ДДФ (дробнадысперсных фракцый) для пакрыцця фасадаў плёнкай ПВХ. Гэтымi днямi растаможваецца абсталяванне для металаапрацоўчага цэха, у склад якога ўваходзяць новы лiстазгiнальны прэс з ЛПК, гiльяцiнныя нажнiцы, каардынатна-прабiўны рэвальверны прэс таксама з лiчбавым праграмным кiраваннем.

Клопаты аб тэхнiчным пераўзбраеннi, паводле слоў суразмоўцаў, якраз i з’яўляюцца адной з антыкрызiсных мераў. Бо яно дазволiць працаваць больш гнутка.

На прадпрыемстве не перайшлi на скарочаны рабочы тыдзень цi скарочаныя змены, не звольнiлi нiводнага чалавека. Зарплата выплачваецца своечасова. I кiраўнiкi завода спадзяюцца, што зменаў у гэтым плане ў iх не будзе, бо iстотную дапамогу iм аказвае Белкаапсаюз, ды i ён сам, як гаворыцца, не спiць у шапку. Працуюць усе, каб забяспечыць крамы (а ў названай сiстэме гэтай рэспублiканскай арганiзацыi iх каля 12 тысяч) неабходным гандлёвым абсталяваннем, iншымi таварамi.

— Дык што, як кажуць, вам не страшны "шэры воўк"? У вас поўная стабiльнасць у перспектыве чакаецца?

— Мы гэтага не сказалi. На люты заказы ёсць. Але маюцца i пэўныя моманты, якiя накладаюць свой адбiтак на нашу работу. Гэта недапастаўка сыравiны i асаблiва несвоечасовыя разлiкi партнёраў за нашу прадукцыю. Дэбiторская запазычанасць за яе складае сёння амаль тры месячныя аб’ёмы вытворчасцi. Атрымлiваецца, што мы сур’ёзна крэдытуем асобныя райпа...

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыватнае вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства "Гомельскi завод гандлёвага абсталявання" летась адзначыла свой паўвекавы юбiлей. Па вынiках мiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика