Віктар КОНАН: Поспех у барацьбе з карупцыяй залежыць ад грамадзянскай пазiцыi кожнага
Віктар КОНАН: Поспех у барацьбе з карупцыяй залежыць ад грамадзянскай пазiцыi кожнага
Намеснiк Генеральнага пракурора Беларусi расказаў карэспандэнту "Звязды" аб антыкарупцыйных мерах, якiя прымаюцца органамi пракуратуры "Генеральны дырэктар будаўнiчай кампанii "Забудова" падазраецца ў атрыманнi хабару ў памеры 5 тысяч долараў", "арыштаваны былы начальнiк аддзела асабiстай бяспекi Генеральнай пракуратуры i былы начальнiк Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, якiя падазраюцца ў хабарнiцтве", "старшыня прафсаюзнага камiтэта Магiлёўскай абласной бальнiцы асуджана да 6 гадоў пазбаўлення волi за неаднаразовае атрыманне хабару ад супрацоўнiкаў бальнiцы за пазачарговае прадастаўленне жылля ў iнтэрнаце i выдачу пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне", "узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да кiраўнiка аднаго з прадпрыемстваў горада Бабруйска за тое, што ён на працягу 5 гадоў шляхам налiчэння грошай на iмя сваёй жонкi, якая там фактычна не працавала, прысвоiў больш за 40 мiльёнаў грашовых сродкаў прадпрыемства"... Гэтыя прыклады яшчэ раз пацвярджаюць, што хабарнiцтва i крадзеж маёмасцi шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi — самыя папулярныя вiды карупцыйных злачынстваў у нашай краiне. Найбольш схiльныя да гэтай "iржы" сферы гандлю, прамысловасцi, сельскай гаспадаркi, будаўнiцтва i органы дзяржаўнага кiравання. Гэтыя прыклады яшчэ раз пацвярджаюць, што хабарнiцтва i крадзеж маёмасцi шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi — самыя папулярныя вiды карупцыйных злачынстваў у нашай краiне. Найбольш схiльныя да гэтай "iржы" сферы гандлю, прамысловасцi, сельскай гаспадаркi, будаўнiцтва i органы дзяржаўнага кiравання.— Генеральны пракурор Беларусi падчас сустрэчы з журналiстамi заявiў, што карупцыя — хранiчнае захворванне ў дачыненнi да якога нi адна дзяржава не мае абсалютнага iмунiтэту. Вiктар Аляксандравiч, што, на вашу думку, трэба зрабiць, каб калi не выкаранiць, то хоць зменшыць праяўленнi гэтага злачынства ў нашым грамадстве? — Выпрацаваць iмунiтэт супраць карупцыi ў як мага большай колькасцi жыхароў нашай рэспублiкi. Але для гэтага патрэбны не адзiн дзень. — I якiм чынам вы яго выпрацоўваеце? 1: ПРАВЕРКI — сродак прафiлактыкi i выяўлення карупцыйнай "iржы" — Не сакрэт, што куды лягчэй папярэдзiць лiха, чым пасля яго перамагчы. Таму мы сiстэматычна разам з органамi ўнутраных спраў i дзяржаўнай бяспекi ладзiм праверкi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый з мэтай выкаранiць прычыны i ўмовы, якiя спрыяюць любым праяўленням карупцыi. Летась правялi 828 такiх праверак, большасць з якiх у сiстэмах Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў, вытворчага аб’яднання "Беларуснафта". Па iх вынiках узбудзiлi 82 крымiнальныя справы, да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнулi 103 чалавекi, да дысцыплiнарнай — 524. Я лiчу, што вельмi важна расказваць работнiкам прадпрыемстваў пра iх кiраўнiкоў, якiя былi асуджаны за карупцыйныя злачынствы, нi адзiн прысуд не павiнен застацца неабмеркаваным. На жаль, гэта ў поўнай ступенi не выконваецца. Трэба выкараняць фармалiзм, якi пануе ў працоўных калектывах. Тлумачыць людзям, што бескампрамiсная барацьба з хабарнiцтвам i безгаспадарлiвасцю шмат у чым залежыць ад грамадзянскай пазiцыi i грамадскай актыўнасцi кожнага з iх 2: Грамадскi савет па супрацьдзеяннi карупцыi — Фармiраванне нецярпiмага стаўлення кожнага жыхара краiны да карупцыi — адна з мноства задач створанага напрыканцы года Грамадскага савета пры Генеральнай пракуратуры Беларусi па супрацьдзеяннi карупцыi. У яго склад уключаны, акрамя Генеральнага пракурора i iншых работнiкаў пракуратуры, кiраўнiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, ГА "Беларускi рэспублiканскi саюз юрыстаў", Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Беларусi, iншых рэспублiканскiх прадпрыемстваў i грамадскiх аб’яднанняў. — Фармiраванне нецярпiмага стаўлення кожнага жыхара краiны да карупцыi — адна з мноства задач створанага напрыканцы года Грамадскага савета пры Генеральнай пракуратуры Беларусi па супрацьдзеяннi карупцыi. У яго склад уключаны, акрамя Генеральнага пракурора i iншых работнiкаў пракуратуры, кiраўнiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, ГА "Беларускi рэспублiканскi саюз юрыстаў", Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Беларусi, iншых рэспублiканскiх прадпрыемстваў i грамадскiх аб’яднанняў.3: Iнтэрнэт-старонка "Барацьба з карупцыяй" — Маральны абавязак кожнага чалавека — паведамiць у мiлiцыю пра вядомае яму планаванае цi здзейсненае злачынства. Але большасць людзей, нават нягледзячы на прадугледжанае матэрыяльнае ўзнагароджанне за дапамогу ў раскрыццi злачынства, баяцца пагроз i праследаванняў з боку нядобрасумленных кiраўнiкоў. З гэтай мэтай створана старонка "Барацьба з карупцыяй" на афiцыйным сайце Генеральнай пракуратуры (httр://www.рrоkurаturа.gоv.bу). Тут кожны сумленны грамадзянiн можа паведамiць пра факты хабарнiцтва цi iншыя праявы карупцыi. З пачатку адкрыцця старонкi — 4 снежня мiнулага года — паступiла больш як 120 зваротаў. Мы ж, у сваю чаргу, гэту iнфармацыю правяраем i робiм неабходныя захады. — Маральны абавязак кожнага чалавека — паведамiць у мiлiцыю пра вядомае яму планаванае цi здзейсненае злачынства. Але большасць людзей, нават нягледзячы на прадугледжанае матэрыяльнае ўзнагароджанне за дапамогу ў раскрыццi злачынства, баяцца пагроз i праследаванняў з боку нядобрасумленных кiраўнiкоў. З гэтай мэтай створана старонка "Барацьба з карупцыяй" на афiцыйным сайце Генеральнай пракуратуры (httр://www.рrоkurаturа.gоv.bу). Тут кожны сумленны грамадзянiн можа паведамiць пра факты хабарнiцтва цi iншыя праявы карупцыi. З пачатку адкрыцця старонкi — 4 снежня мiнулага года — паступiла больш як 120 зваротаў. Мы ж, у сваю чаргу, гэту iнфармацыю правяраем i робiм неабходныя захады.Аператыўны эксперымент — асноўны метад выяўлення хабарнiкаў? — Практыка паказвае, што без аператыўнага эксперыменту нельга абысцiся пры раскрыццi злачынстваў, звязаных з хабарнiцтвам. — Практыка паказвае, што без аператыўнага эксперыменту нельга абысцiся пры раскрыццi злачынстваў, звязаных з хабарнiцтвам.— Сапраўды, адзiн з асноўных спосабаў выяўлення карупцыйных злачынстваў, у прыватнасцi хабарнiцтва — аператыўны эксперымент. На яго правядзенне даецца санкцыя пракуратуры. Але сама па сабе з’ява хабарнiцтва вельмi складаная. Бываюць выпадкi, калi падазроны падчас аператыўнага эксперыменту адмаўляецца прыняць хабар. Уважлiвы адбор кiраўнiкоў зменшыць праявы карупцыi? — Асаблiвай прычынай для хвалявання з’яўляецца пранiкненне карупцыi ў сiлавыя органы, якiя непасрэдна павiнны папярэджваць гэтыя злачынствы. Цi прадугледжваюцца палёгкi супрацоўнiкам праваахоўных органаў, якiя аступiлiся? — Асаблiвай прычынай для хвалявання з’яўляецца пранiкненне карупцыi ў сiлавыя органы, якiя непасрэдна павiнны папярэджваць гэтыя злачынствы. Цi прадугледжваюцца палёгкi супрацоўнiкам праваахоўных органаў, якiя аступiлiся?— Нiякiх палёгак iм не прадугледжваецца: яны адбываюць пакаранне не ў спецыяльных калонiях, а ў звычайных, разам з астатнiмi злачынцамi. — Якая адказнасць прадугледжваецца за падобныя злачынствы? — Заканадаўчая база прадугледжвае дастаткова жорсткую крымiнальную адказнасць за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў. Многiя хабарнiкi сядзяць у турме па 10—12 гадоў. Пры расследаваннi мы прытрымлiваемся iндывiдуальнага падыходу, высвятляем матывы i ўмовы, якiя садзейнiчалi здзяйсненню кожнага злачынства. Да прыкладу, за тое, што доктар узяў хабар у памеры 80 долараў, суд вынес яму пакаранне ў выглядзе папраўчых работ. Не малую ролю падчас вынясення прысуду адыграў той факт, што злачынца цалкам прызнаў сваю вiну. Але, паверце, ёсць такiя злачынцы, якiя не прызнаюць вiну нават пасля таго, як злачынства пацвердзiлася падчас аператыўнага эксперыменту. Як правiла, i гаворка ў такiх сiтуацыях iдзе не пра долары, а пра некалькi тысяч долараў. — Заканадаўчая база прадугледжвае дастаткова жорсткую крымiнальную адказнасць за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў. Многiя хабарнiкi сядзяць у турме па 10—12 гадоў. Пры расследаваннi мы прытрымлiваемся iндывiдуальнага падыходу, высвятляем матывы i ўмовы, якiя садзейнiчалi здзяйсненню кожнага злачынства. Да прыкладу, за тое, што доктар узяў хабар у памеры 80 долараў, суд вынес яму пакаранне ў выглядзе папраўчых работ. Не малую ролю падчас вынясення прысуду адыграў той факт, што злачынца цалкам прызнаў сваю вiну. Але, паверце, ёсць такiя злачынцы, якiя не прызнаюць вiну нават пасля таго, як злачынства пацвердзiлася падчас аператыўнага эксперыменту. Як правiла, i гаворка ў такiх сiтуацыях iдзе не пра долары, а пра некалькi тысяч долараў.— Як вы лiчыце, цi мэтазгодна не пазбаўляць волi тых карупцыянераў, якiя прызналi сваю вiну i цалкам кампенсавалi нанесены ўрон? — Той факт, што злачынца кампенсаваў урон, з’яўляецца змякчальным пры вынясеннi канчатковага прысуду, але нi ў якiм разе не вызваляе ад адказнасцi. Пакаранне, у першую чаргу, павiнна быць абдуманым. — Той факт, што злачынца кампенсаваў урон, з’яўляецца змякчальным пры вынясеннi канчатковага прысуду, але нi ў якiм разе не вызваляе ад адказнасцi. Пакаранне, у першую чаргу, павiнна быць абдуманым.— Як, на ваш погляд, можна забяспечыць "чысцiню кадраў" у дзяржаўных органах? — Павiнен быць уважлiвы адбор пры назначэннi людзей на адказныя пасады. Каб даведацца, што з сябе ўяўляе чалавек як асоба, трэба апытаць, на мой погляд, дастаткова вялiкую колькасць грамадзян. I толькi пасля гэтага можна гаварыць аб назначэннi яго на кiраўнiцкую пасаду. У гэтым плане ў аддзелах кадраў большасцi арганiзацый яшчэ шмат фармалiзму. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Генеральны дырэктар будаўнiчай кампанii "Забудова" падазраецца ў атрыманнi хабару ў памеры 5 тысяч долараў", "арыштаваны был |
|