21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па Прыбалтыцы пракацілася хваля акцый пратэсту

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па Прыбалтыцы пракацілася хваля акцый пратэсту

Учора ў Латвii сяляне пачалi акцыю пратэсту каля будынка Мiнiстэрства земляробства — у Рыгу дэманстранты прыбылi на трактарах. Удзельнiкi акцыi, каб сагрэцца, развялi вогнiшчы i заявiлi пра тое, што застануцца там датуль, пакуль не будуць пачутыя ўрадам.

Нагадаем, што напярэдаднi Латвiйскае аб’яднанне сялян — Сялянскi Сойм — звярнулася да мiнiстра земляробства рэспублiкi з патрабаваннем сысцi ў адстаўку. 27 студзеня латвiйскiя сяляне правялi папераджальную акцыю пратэсту, вылучыўшы ўраду шэраг патрабаванняў i даўшы на iх выкананне тыдзень. Сярод патрабаванняў — адкласцi выплату асноўных сум па крэдытах на год; неадкладна выплацiць мэтавыя плацяжы ЕС i сродкi нацыянальных субсiдый; вылучыць гарантаваную дзяржавай крэдытную лiнiю для павелiчэння зваротных сродкаў.

Сяляне незадаволеныя рашэннем урада павысiць стаўку падаходнага падатку з 18% да 21%. Яны патрабуюць ад урада аказаць iм фiнансавую дапамогу ў памеры 24 мiльёнаў латаў (48 мiльёнаў долараў).

У аўторак неспакойна было i Сойму Лiтвы, куды прыйшлi дзевяць апазiцыянераў з тачкай цыбулi.

3 лютага актывiсты апазiцыйнай лiтоўскай партыi "Фронт" правялi несанкцыянаваную акцыю пратэсту непадалёк ад будынка Сойма ў Вiльнюсе. Дзевяць чалавек (па iншых звестак, удзельнiкаў было восем) правезлi па вулiцах сталiцы каляску, нагружаную цыбуляй, i даставiлi яе да парламента.

Цыбуля з’яўляецца знакам гумарыстычнай тэлеперадачы, якую раней вёў цяперашнi спiкер лiтоўскага Сойма Арунас Валiнскас. Вядучы дарыў цыбулiны палiтыкам за самыя дурныя выказваннi i ўчынкi. Левая партыя "Фронт", нагадаем, неаднаразова патрабавала роспуску Сойма. Яна была адным з арганiзатараў мiтынгу 16 студзеня, якi завяршыўся беспарадкамi.

Арганiзатары акцыi наўмысна абмежавалi лiк удзельнiкаў, прыняўшы да ўвагi нормы заканадаўства: калi б удзельнiкаў было больш, улады маглi б абвiнавацiць апазiцыянераў у правядзеннi несанкцыянаванага пiкету.

Нагадаем, што 3 лютага лiтоўскiя прадпрымальнiкi планавалi арганiзаваць побач з Соймам шматтысячны мiтынг, каб выказаць свой пратэст супраць эканамiчнай палiтыкi дзяржавы ва ўмовах крызiсу. Аднак уладам атрымалася дамовiцца з арганiзатарамi акцыi: чыноўнiкi паабяцалi выканаць патрабаваннi прадпрымальнiкаў, i тыя адмовiлiся ад мiтынгу.

Іран запусцiў "мiрны i карысны" касмiчны спадарожнiк

Iранскi першы касмiчны спадарожнiк уласнай вытворчасцi створаны выключна ў мiрных мэтах. Пра гэта заявiў у аўторак мiнiстр замежных спраў IРI Манучэхр Матакi.

Ад выкарыстання гэтай тэхналогii карысць атрымаюць усе краiны, дадаў мiнiстр.

Паспяховы запуск першага iранскага касмiчнага спадарожнiка ўласнай вытворчасцi быў праведзены ў аўторак ранiцай. Спадарожнiк "Амiд" быў выведзены на касмiчную арбiту iранскай ракетай "Сафiр". Як перадае iранскае тэлебачанне, "спадарожнiк прызначаны для збору iнфармацыi i выпрабаванняў абсталявання".

Расiйскую армiю апрануць у блакiтныя шорты i бейсболкi

Такая новая форма адзення прызначаная для службы ў спякотных рэгiёнах.

Яна распаўсюджваецца на ўсе катэгорыi вайскоўцаў. Салдацкi абутак будзе ўяўляць сабой высокiя скураныя чаравiкi з антыбактэрыяльнымi вусцiлкамi. Маральна састарэлыя анучы будуць ужывацца толькi "для выканання вызначаных задач".

Таджыкi пераназвалi Савецкую Латвiю

Адна са змешчаных у Таджыкiстане вяршыняў Памiра — Савецкая Латвiя — стала афiцыйна называцца Латвiяй. Афiцыйная змена назвы пiка, вышыня якога дасягае 6218 метраў, прымеркаваная да маючага адбыцца ў гэтым месяцы вiзiту ў Латвiю прэзiдэнта Таджыкiстана Эмамалi Рахмона.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Латвii сяляне пачалi акцыю пратэсту каля будынка Мiнiстэрства земляробства — у Рыгу дэманстранты прыбылi на трактарах. Удзельнiкi акцыi, каб с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика