21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Экалагічныя праграмы згортвацца не будуць

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Экалагічныя праграмы згортвацца не будуць

Рэспублiканскiя прыродаахоўныя праграмы па якасным водазабеспячэннi насельнiцтва, перапрацоўцы адходаў, па скарачэннi шкодных выкiдаў у атмасферу, па навядзеннi парадку на зямлi i ўпарадкаваннi тэрыторый населеных пунктаў сёлета будуць выконвацца ў поўным аб’ёме, паведамiў на пасяджэннi калегii Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Беларусi першы намеснiк кiраўнiка гэтай галiны Аляксандр Апацкi.

Суразмоўца адзначыў карэспандэнту "Звязды", што ў сувязi з сусветным фiнансавым крызiсам прадугледжваецца толькi аптымiзацыя пэўных другарадных прыродаахоўных праграм, па якiх будзе ўдакладняцца аб’ём iх бюджэтнага фiнансавання i канчатковыя тэрмiны выканання.

Лакальны манiторынг навакольнага асяроддзя па паветры цяпер ажыццяўляецца больш як 500 прыродакарыстальнiкамi. Інфармацыя манiторынгу сведчыць пра тое, што састаў атмасфернага паветра ў Бабруйску, Гродне, Мазыры, Навагрудку, Наваполацку, Полацку, Салiгорску i ў большасцi падкантрольных раёнаў Мiнска, Вiцебска i Гомеля ацэньваецца як стабiльна добры. У параўнаннi з мiнулым годам летась колькасць "праблемных" раёнаў у буйных прамысловых цэнтрах краiны (Мiнску, Магiлёве, Вiцебску) паменшылася на 30 працэнтаў.

Па лiнii рацыянальнага выкарыстання айчынных нетраў сёлета запланавана пракруцiць каля 100 разведвальных свiдравiн у Брэсцкай вобласцi на Арэхаўскiм радовiшчы фасфарытаў, паведамiў на калегii кiраўнiк Мiнпрыроды Лявонцiй Харужык. Цяпер сыравiну для вырабу мiнеральных фосфарных угнаенняў наша краiна iмпартуе. З улiкам разведаных запасаў на Мсцiслаўскiм i Лабковiцкiм радовiшчах агульныя прагнозныя рэсурсы фасфатнай руды ацэньваюцца ў межах 900 млн тон. Гэта руда мае не вельмi высокую якасць, але спецыялiсты Нацыянальнай акадэмii навук збiраюцца распрацаваць тэхналогiю яе абагачэння да неабходнай кандыцыi.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскiя прыродаахоўныя праграмы па якасным водазабеспячэннi насельнiцтва, перапрацоўцы адходаў, па скарачэннi шкодных выкiдаў у атмасферу, па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика