21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ДОЎГАЕ РЭХА ВАЙНЫ

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДОЎГАЕ РЭХА ВАЙНЫ

На конкурс апавяданняў

 

44-ы год. Доўгачаканае вызваленне Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Але дзядулю не пашанцавала. У апошнiя днi на роднай зямлi яго паранiла. Пасля шпiталя на некалькi дзён заехаў дадому. Бабулiнай радасцi не было межаў: муж жывы i здаровы, хоць на руках двое зусiм маленькiх дзяцей. Але шчасце было кароткiм. Ужо праз некалькi месяцаў пасля ад’езду мужа на фронт прыйшла пахаванка. Знаёмыя думалi, што бабуля не перанясе страты, так яна бедавала, заспакойвалi, што можа памылка, ён вернецца.

Але жанчына была ўпэўнена ў адваротным — сэрца чалавека, якi кахае, заўжды адчувае бяду. Аднавяскоўцы гаварылi, што яна страцiла розум. Бесперапынна галасiла. Дзяцей часова да сябе забрала яе сястра. А потым яшчэ высветлiлася, што бабуля цяжарная. Трошкi апрытомнеўшы, яна вырашыла пазбавiцца ад гэтага дзiцяцi. Нiхто яе не асудзiў i не адгаворваў, усе разумелi, як цяжка гадаваць адной траiх дзяцей, ды вайна яшчэ не закончылася. Але тагачасныя народныя сродкi жаданага вынiку не прынеслi. Хлопчык ўсё ж такi нарадзiўся, вяленькi, малюсенькi. І ўсе ў адзiн голас: "Не жылец".

Бабуля ўсю сваю любоў i ласку аддавала гэтаму дзiцяцi, старэйшых як бы не бачыла i не чула. А яны, бедныя, плакалi, чаплялiся ручкамi за спаднiцу, прасiлiся на каленi. Мацi не выпускала з рук iх малодшага брацiка, тулiла да сябе, гладзiла чарнявую галоўку i плакала, ды мацней прыцiскала хлопчыка да сябе, пакуль той сам не пачынаў плакаць. I тады яна, нiбы апрытомнеўшы, выцiрала свае i сынавы слёзы, на некалькi хвiлiн весялела, усмiхалася.

Яна любiла сына за дваiх. За сябе i за бацьку, якога забрала вайна.

На здзiўленне ўсiм, хлопчык выжыў. Родныя спадзявалiся, што i бабуля "ажыве", убачыўшы, як затупаюць па падлозе маленькiя ножкi. Але боль не праходзiў. Яе нiчога не радавала. Некалi весялуха i пявуння, яна замоўкла. Моўчкi ўпраўлялася па гаспадарцы, моўчкi карала i мiрыла старэйшых дзяцей, увогуле, гаварыла мала.

Але ў гэтай гiсторыi апроч усяго была i загадка, так нiкiм i не разгаданая. У блакiтнавокай, светлавалосай мацi i рыжага бацькi сынок нарадзiўся чарнявым i чарнавокiм. Злыя языкi за спiной шапталiся, што нагуляла яна яго з цыганам. Было гэта так, цi гэта ўсё такi сын дзеда, праўду ведала толькi яна.

Маленькага свайго Петрыка песцiла. Лепшы кавалачак — яму, першыя ягадкi — яму. Сынок рос капрызным i нецярплiвым. Калi, што не па iм, крычаў так, што аж вушы закладвала. Бабуля стрэнчыла перад iм, выконваючы ўсе яго капрызы. Ён такi i вырас. Эгаiстычны, ведаючы толькi сябе. Вылупiўшы чорныя вочы, заўсёды крычаў, у асноўным, патрабуючы грошы.

А старэйшыя ўдалiся ласкавымi i паслухмянымi. Дзецi вайны, яны былi прывучаны да ўсяго: да голаду i нястачы, да стратаў i хваробаў. Усё ў iх жыццi склалася добра. Былi добрымi працаўнiкамi i адказнымi сем’янiнамi. Але самае галоўнае, вельмi любiлi i шкадавалi сваю гаротную мацi.

У малодшанькага ўсё пайшло наўскасяк, некалькi разоў заводзiў сям’ю, але чарка заўсёды была трэцяй лiшняй. Нi на адной працы доўга не затрымлiваўся — шукаў лёгкага хлеба. Матуля яго шкадавала, але павагi так i не дачакалася. У вынiку Петрык апынуўся за кратамi, дзе захварэў i памёр. Доўга галасiла бабуля на яго магiле. Зноў баялiся родныя, каб незнарок чаго з сабой не зрабiла. А яна зноў моўчкi хадзiла. Моўчкi рабiла, нават часам здавалася, моўчкi гаварыла. Усе разумелi яе без слоў.

Мы, унукi, вельмi любiлi яе, расказвалi ёй усе свае сакрэты. Пазiралi ў яе блакiтныя вочы i бачылi радасць за нашы ўдачы i сум, калi ў нас штосьцi не атрымлiвалася. I, як калiсьцi яна свайму маленькаму Петрыку, неслi, а потым везлi ёй розныя прысмакi i гасцiнцы.

Прайшлi гады. Боль прытупiўся. Я спяшаюся падзялiцца з бабуляй радасцю: "У мяне нарадзiўся сынок — чарнявенькi, чарнавокi." "Тады назавi яго Петрыкам," — чую з другога канца дроту. "Не, я ўжо выбрала iмя — Мiкiта," — адказала я i замоўкла. Язык не паварочваўся сказаць горкую навiну, што ў сям’i маёй утварылася вялiкая трэшчына. Не хапае сiл i духу. Я не магу ёй сказаць, што ў распадзе маёй сям’i, магчыма, вiнавата i яна.

У мяне нарадзiўся прыгожы, дужанькi хлопчык, зусiм не падобны на мяне i на свайго бацьку. I ў першую хвiлiну пасля родаў я нават спужалася, — гэта не маё дзiця, доўгiя чорныя валасы нават аддавалi сiнявой. Першае пытанне, якое задала акушэрка: "У вас што — муж нярускi?"

Цяпер успамiнаю сябе i дзiўлюся, i не разумею. Нават праз дваццаць два гады не змагу растлумачыць, чаму я так рабiла, чаму я амаль да года баялася паказаць свайго сына людзям. Я хавала пад шапачку яго чорныя валаскi, а чорныя вочкi хавалiся за пухнаценькiмi вейкамi i броўкамi. Нiбы я была вiнаватая, i сапраўды гэта не сын майго мужа. Колькi разоў тлумачыла яму, што ёсць навука генетыка, якая вывучае такiя выпадкi, паказвала фотаздымак свайго дзядзькi. Але нiчога даказаць не змагла.

А былога мужа сёння я разумею i ўжо не крыўдую. Пастаянныя кпiны знаёмых выводзiлi яго з сябе. Ды i ў майго цярпення была мяжа, не здолеўшы больш цярпець, мы з сынам пераехалi далей ад скосых позiркаў. За 22 гады мне нi разу не захацелася бацьку даказаць, што гэта яго сын. Я думаю, для яго цяпер гэта i не важна.

Мiкiту я стараюся выхоўваць добрым, шчырым, працавiтым, так не хочацца паўтараць бабулiны памылкi. Але часта заўважаю не толькi знешняе падабенства, але i дзядзькавы рысы характару.

Так здарылася, што бабуля ўбачыла свайго праўнука толькi тады, калi яму было тры гады . I такой рэакцыi не чакаў нiхто. Схапiла на рукi, прыцiснула да сябе i заплакала. Мiкiтка спалохаўся, i пачаў вырывацца з яе рук. Бабуля тулiла яго да сябе, цалавала i ўвесь час называла Петрыкам. А Мiкiта ўсё паўтараў: "Я — Кiта, Кi-та!".

I зноў "ажыла" бабуля. Расказвала яму казкi, гуляла з iм, вадзiла яго па вёсцы, моцна трымаючы за руку. Яе вочы свяцiлiся шчасцем.

Мiкiта не разумеў яе ласкi i баяўся сустрэч з ёй.

Iшоў час, бабуля пастарэла i занядужала, стала мяне ўпрошваць: прывязi мне Петрыка, Петрыка, не Мiкiту.

Прыехалi. Зайшлi ў хату. Бабуля спала. Але толькi мы селi побач з яе ложкам, адразу расплюшчыла вочы. Якiм святлом, нават агнём засвяцiлiся яны.. Схапiлася, абвяла рукамi галаву праўнука, заплакала... Доўга трымала ў сваiх зморшчаных руках рукi майго сына, нiбы хацела адабраць яго ў мяне. А потым рэзка адпусцiла са словамi: "Мiкiта, едзь ужо дадому, дзякуй, што прыехаў, у цябе, мабыць i без мяне спраў хапае." Вымавiла гэта цiха, першы раз назваўшы яго па iменi, а потым загадала мне: "Беражы свайго сына, ты яго зусiм не шкадуеш".

Я паднялася, нахiлiлася i пацалавала на развiтанне сухую бабулiну шчаку, устаў i сын... I тут здарылася нечаканае. Бабуля ўся затрэслася, заплакала наўзрыд. Падумаўшы, што яна хоча яшчэ нешта сказаць, мы селi зноў. Але бабуля замахала рукамi, каб мы пайшлi.

Прычына перамены настрою на той момант для нас была загадкай. Адно зразумелi дакладна — прычына не ў нашым ад’ездзе. Бабуля пражыла яшчэ паўтара года, але так нi разу не папрасiла, каб Мiкiта прыехаў. Толькi пасля яе смерцi я зразумела ўсё. У той момант, калi ўстаў мой сын, бабуля раптам усвядомiла, што мiф закончыўся. У гэтым высокiм маладым хлопцы, амаль што мужчыне, няма нiчога агульнага з яе каржакаватым, прысадзiстым сынам. У тую хвiлiну яна нiбы прачнулася пасля цяжкага сну. Хоць i са спазненнем, больш чым на шэсцьдзесят гадоў для яе закончылася вайна.

Цяпер я ўпэўнена, што Петрык — сын майго дзядулi. А цёмнавалосым ён нарадзiўся ад суму, страт i жаху, жыццёвых перажыванняў, вялiкага гора i ўсеагульнай бяды, якая звалiлася ў ваенныя гады на бабулю.

Далёкая ваенная гiсторыя маiх дзядулi i бабулi праз столькi гадоў згуляла са мной злы жарт

Вайна праз шэсць дзесяцiгоддзяў адгукнулася доўгiм, нежаданным, нечаканным рэхам. Яна, як прывiд, прыйшла ў маё жыццё i забрала маё сямейнае шчасце.

Але я не шкадую нi аб чым. Усё такi я шчаслiвая, нават тым, што на маё дзяцiнства i на дзяцiнства майго сына не выпалi такiя страшныя выпрабаваннi, што дасталiся маёй бабулi i яе дзецям.

Святлана БАРЫСЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
44-ы год. Доўгачаканае вызваленне Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Але дзядулю не пашанцавала. У апошнiя днi на роднай зямлi яго паранiла. Па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика