21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На чым і як зэканомiць падчас фiнансавага крызiсу?

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На чым і як зэканомiць падчас фiнансавага крызiсу?

Гэтыя нататкi ў многiм адносяцца да банальных рэчаў. З iншага боку, як паказвае жыццё, часта бывае так, што самае надзейнае i адначасова дзейснае вырашэнне складаных сiтуацый — яно ж i самае простае. Напрыклад, калi гаварыць пра звычайную эканомiю сродкаў. Калi ўсё добра, фiнансы не "падцiскаюць", цi многiя з нас думаюць пра гэтую крынiцу "дадатковых даходаў"? Большасць, напэўна, бярэ ў магазiне ўсё, што трапляе на вочы i падабаецца. А як з грашыма не "вельмi", дык некаторыя — хоць бы на нейкi час — прыгадваюць пра эканомiю, пра планаванне ўласнага бюджэту. А што дагэтуль перашкаджала пайсцi па гэтым жа шляху, каб скарацiць выдаткi, адкласцi нешта ў сямейную "панчоху"? На будучы адпачынак, на ўзнос пры будаўнiцтве жылля, проста на "чорны дзень"? Таму найперш такiх знаўцаў (калi iм няма чаго сказаць па тэме канкрэтнага, з уласнага вопыту) папросiм памаўчаць. А з астатнiмi разгледзiм асноўныя тыповыя спосабы зэканомiць уласны капiтал — на побытавым узроўнi — падчас не вельмi спрыяльных эканамiчных умоў: магчымага павелiчэння курсаў валют, кошту прадуктаў харчавання i г.д. За базавую аснову возьмем даход у месяц любога чалавека (заробак, пенсiю i iнш.).

Асноўныя плацяжы

Падаецца, большасць людзей, атрымаўшы свой уласны даход за папярэднi месяц, робяць наступныя галоўныя — у кантэксце нашых нататак — крокi. Па-першае, адкладваецца неабходная сума на аплату абавязковых плацяжоў: па крэдытах (калi ёсць), на камунальныя паслугi, кабельнае ТБ, мабiльную сувязь, iнтэрнэт, нешта iншае. Безумоўна, асноўны доўг i працэнты па крэдытах лепш аплачваць адразу, без замаруджвання — колькi вызначана канкрэтным банкам. На камунальных паслугах па факце спажытага таксама нiчога не зэканомiш (пра эканомiю ўвогуле пагаворым пасля). Выходзiць, нешта захаваць у сямейным бюджэце можна толькi за кошт аплаты мабiльнай сувязi i паслуг кабельнага ТБ. Калi вы — чалавек нешматслоўны, — але па звычцы "кiдаеце" на рахунак, напрыклад, 20 тысяч рублёў, ёсць сэнс скарацiць гэтую суму напалову, а то i больш. Эканомiя невялiкая, але ж з чагосьцi пачынаць трэба? Больш рызыкоўным можна параiць адмовiцца цалкам ад усяго кабельнага ТБ або ад асобных каналаў. Эканомiя зноў-жа невялiкая, але для некага, напэўна, i гэта грошы. Ёсць жа людзi, якiя адмаўляюцца нават ад радыёкропкi, хоць сума за месяц за яе зусiм мiзэрная.

"Упiсацца" ў вызначанае

Пасля аплаты абавязковых плацяжоў застаецца пэўная сума. Яе таксама трэба дзялiць на некалькi частак. Зараз пагаворым пра тыя з iх, якiя нiяк не абмiнеш, — на жыццё, г.зн. бягучыя выдаткi. Умоўна кажучы, аднясём сюды аплату транспарту i харчавання.

Пра першае. Дэкадны праязны бiлет на метро, скажам, апраўдвае сябе, калi вы здзяйсняеце на працягу гэтага тэрмiну мiнiмум дзве паездкi ў дзень. Калi карыстаецеся метро радзей — варта падумаць: магчыма, жэтоны пад канкрэтныя паездкi будуць каштаваць менш? Далей. Рознiца памiж месячным праязным бiлетам на метро, аўтобус, тралейбус i такiм жа, але без якога-небудзь з пералiчаных наземных вiдаў транспарту — каля 6 тысяч рублёў. Калi вы не часта карыстаецеся аўтобусам цi тралейбусам — цi варта па iнерцыi пераплачваць? Часам можна i пехам прайсцiся — для ўмацавання ўласнага здароўя.

Наконт бюджэту на харчаванне сiтуацыя больш складаная. Скажам так. Лепш адкладваць адразу, умоўна кажучы, нейкую суму — 100—200—500 тысяч рублёў (на дзень, тыдзень, месяц — каму як дазваляюць уласныя даходы). І iмкнуцца ў яе "ўпiсацца". Каб не адчуваць сябе "зацiснутым" абставiнамi, лепш пакiнуць "рэзервовы запас" (тыя ж 100—200—500 тысяч — якую суму i на якi тэрмiн, вы самi вырашыце), але карыстацца ёю толькi ў надзвычайных сiтуацыях (а да iх лепш не даводзiць: на тое i планаванне).

Робiм запасы харчоў

Харчаванне пасля аплаты ўсiх пералiчаных вышэй абавязковых плацяжоў "з’ядае", напэўна, асноўную частку таго, што засталося. Таму на гэтых выдатках трэба спынiцца асобна.

Разумнае выйсце: закупiць асноўны набор прадуктаў (кава, чай, алей, крупы i iнш.) адразу на месяц на рынках або ў дыскаўнтарах (дзе цэны на iх меншыя). Нават калi сродкi "раптоўна" (памятаеце анекдот: чаму ў канцы месяца застаецца так мала грошай?) скончацца, харчовая бяспека сям’i ў пэўным сэнсе забяспечана.

Зразумела, цэны на прадукты харчавання заўсёды нервавалi гаспадынь, але я рызыкну выказаць адну думку. Халадзiльнiк цi маразiльнiк нiколi не павiнен быць пустым, г.зн. штодня цi штотыдзень недапушчальна пакiдаць яго без запасаў. Тут, на мой погляд, галоўны (на першы погляд — супярэчлiвы) прынцып: больш выдаткуеш адразу — болей знойдзеш потым. Умоўна кажучы, калi вы з зарплаты пайшлi па харчы ў краму, замест патрэбных вам двух пачкаў пельменяў вазьмiце тры. Апошнi пакiньце ў замарозцы. У наступны раз, калi дазволяць сродкi, купiце дадатковую бутэльку алею. Не трэба браць лiшнiя 10 кiлаграмаў цукру (калi вы не аматар варэння), але пачак-другi рысу цi грэцкiх круп, калi дазволяць магчымасцi, вы праз нейкi час як знойдзеце.

Плацiм, каб зэканомiць

Ёсць пэўныя тавары, якiя нам патрэбныя заўсёды: цi будзем мы iх набываць пакрысе на працягу месяца, цi возьмем оптам адразу на вызначаны тэрмiн. Гэта i тыя ж крупы, i алей i, скажам, мiнеральная i пiтная вада. Апошнiя, напрыклад, можна не ў магазiне набываць, а замаўляць у вытворцаў: з 30-працэнтнай знiжкай i бясплатнай дастаўкай. Дарэчы, многiя праз iнтэрнэт-магазiны так заказваюць i iншыя тавары. Акрамя грашовай эканомii вiдавочная яшчэ i эканомiя часу.

Любая дбайная гаспадыня тут можа прывесцi яшчэ безлiч уласных рэцэптаў — i ў прамым, i ў пераносным сэнсе. Напрыклад, адна знаёмая пенсiянерка лiчыць вельмi выгадным набываць свiную галаву. Кiлаграм каштуе крыху больш за 2 тысячы рублёў, а прадукт iдзе на прыгатаванне супоў, халадцу, хатняй тушонкi. Недзе 12 тысяч за галаву — i на найблiжэйшыя некалькi тыдняў шмат харчовых пытанняў "закрываюцца".

Нехта, калi гаварыць пра сталiцу, любiць наведваць Камароўскi рынак найперш напрыканцы працоўнага дня: прадаўцы тое ж мяса даволi лёгка саступаюць у цане (ну, гэта ў каго час ёсць).

У каго ёсць дача, прысядзiбны ўчастак у вёсцы ў бацькоў — вырошчвайце тыя ж салодкi перац, спаржавую фасолю. Як i замарожаныя ягады, пэўная садавiна i гароднiна — у пэўным сэнсе "падмурак" харчовай бяспекi сям’i ў зiмовы час. Няма ўласных сотак, набывайце для замарозкi патрэбнае ў сезон — адносна танна, але вельмi карысна.

Напружылiся i... адклалi

Як той казаў, трацiць заўсёды трэба менш, чым зарабiў, i ашчадна клапацiцца пра кожны зароблены рубель. Але, на наш погляд, якiмi б нi былi вялiкiмi выдаткi на асноўнае ў жыццi (вядома ж, калi ёсць хоць бы невялiкая магчымасць), трэба нешта адкласцi i на "чорны дзень" (ведаеце анекдот: не захоўвайце грошы ў панчохах, укладвайце iх лепш у "Гольфы", у сэнсе ў легкавыя аўтамабiлi "Фольксваген-гольф"). Можна паспрабаваць адкладваць хоць бы 5—10 долараў цi еўра, але павiнна быць нейкая мэта. Прыгадваю, як гадоў з 10 таму на працы з’явiлася аб’ява — у мiкрараёне "Лошыца" прапаноўваецца будаўнiцтва жылля, першы ўласны ўнёсак — каля 2 тысяч долараў. Стала зразумелым: бясплатным нiчога не бывае, i каб нешта атрымаць — нечым трэба ахвяраваць. Мы, нi на што не спадзеючыся на той час, пачалi як маглi збiраць грошы. Спадзяваннi нечакана спраўдзiлiся толькi праз некалькi гадоў...

Як пiсалi ўжо неаднойчы нашы шматлiкiя эксперты, цяпер лепш не браць нiякiх спажывецкiх крэдытаў, асаблiва валютных. Наадварот, пагашаць, калi ёсць магчымасць, тыя, што ўжо ёсць. Дарагую складаную бытавую тэхнiку набываць толькi ў тым выпадку, калi такая пакупка сапраўды патрэбная i даўно запланаваная. Тое ж i з рамонтам жылля, купляй кватэры — трэба вельмi ўважлiва адсочваць кан’юнктуру рынку, цiкавiцца цэнамi на тавары i паслугi.

Кiдаем шкодныя звычкi?

Нядаўна мы пiсалi, што кошт цыгарэт павялiчыўся. Адзiн мой знаёмы, не самы заўзяты курэц, гадоў з пяць таму неяк сказаў мне, што за год у яго на "тытунёвае палiва" iдзе каля 100 долараў. Маўляў, трэба, кiдаць. Пакуль, праўда, курыць па-ранейшаму, аднак, прынамсi, на працы такая думка апошнiм часам атрымала новае гучанне... Тым больш, хоць Сусветная арганiзацыя аховы здароўя i прызнала афiцыйна курэнне хваробай, ходзiць пагалоска, што за гэтую звычку ў будучынi будуць прымяняць жорсткiя меры. Ну чым не шанц для некага, як кажуць, спалучыць прыемнае з карысным (для астатнiх так, на ўсялякi выпадак, нагадаю, што прафесiя журналiста ўваходзiць у лiк першых, чые прадстаўнiкi схiльныя да стрэсу).

Хоць, безумоўна, i для здароўя карысць, i для партаманета — таксама. У гэтай сувязi адна з "гарачых" навiнаў з мужчынскага блiц-апытання. "Звязда" днямi пiсала ўжо, што спажыванне, у прыватнасцi, айчыннага пiва за мiнулы год знiзiлася, не былi выкананы даведзеныя ўрадам гандлю паказчыкi. Мужчынскае "насельнiцтва" рэдакцыi з гэтым цалкам пагадзiлася i дадало: а не трэба было зносiць з вулiц камерцыйныя кiёскi, у не блiзкiя магазiны за "пiўком" большасць проста перастала бегаць. Ну, а з iншага боку, чым не чарговая эканомiя не толькi здароўя, але i сямейных сродкаў падчас не вельмi спрыяльных фiнансавых адносiнаў у свеце?..

P.S. Працяг абавязкова будзе.

Працяг абавязкова будзе.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя нататкi ў многiм адносяцца да банальных рэчаў. З iншага боку, як паказвае жыццё, часта бывае так, што самае надзейнае i адначасова дзейснае выра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика