НАН Беларусі: упор на эканомiю i рацыяналiзм
НАН Беларусі: упор на эканомiю i рацыяналiзм
У мэтах далейшага забеспячэння ўдасканалення арганiзацыйнай структуры i павышэння ролi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ў iнавацыйным развiццi краiны, аптымiзацыi правядзення i каардынацыi навуковых даследаванняў i распрацовак, павелiчэння ўнёску навуковых арганiзацый ў вырашэнне актуальных сацыяльна-эканамiчных i культурных праблем ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу, для ўзмацнення кантролю i павышэння адказнасцi за своечасовае i якаснае выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскiх i доследна-тэхналагiчных работ у рамках дзяржаўных праграм i праектаў i практычнае асваенне iх вынiкаў у народнай гаспадарцы старшынёй Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiлам Мяснiковiчам падпiсаны загад "Аб комплексе мераў па павышэннi эфектыўнасцi навуковай i навукова-тэхнiчнай дзейнасцi" ад 30 студзеня 2009 года. Гэты дакумент прадугледжвае правядзенне атэстацыi навуковых арганiзацый, экспертызы навуковых даследаванняў з мэтай спынення малаэфектыўных навуковых пошукаў. Ён павiнен узмацнiць персанальную адказнасць кiраўнiкоў гэтых работ i кiраўнiкоў арганiзацый за якасць, своечасовасць выканання арганiзацыямi НАН Беларусi заданняў дзяржаўных праграм i праектаў заданняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах далейшага забеспячэння ўдасканалення арганiзацыйнай структуры i павышэння ролi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ў iнавацыйным развiццi кра |
|