21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 Супрацоўнiкамi ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласцi затрыманы дырэктар аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Драгiчынскага раёна. Яму iнкрымiнуецца атрыманне хабару шляхам вымагання. Ён затрыманы пры атрыманнi т.зв. адкату. Пры заключэннi дамовы на пастаўку тэхнiкi i камплектавых частак кiраўнiк запатрабаваў i атрымаў ад прадстаўнiка камерцыйнай структуры 10% — Br2 млн ад сумы заключанага кантракта. Узбуджана крымiнальная справа, у следства ёсць падставы меркаваць, што практыка падобных злоўжыванняў шырока выкарыстоўвалася гэтым гора-кiраўнiком.

 Дзве 14-гадовыя вучанiцы сталiчных школ, знаходзячыся ў гасцях у кватэры 32-гадовага грамадзянiна Лiвii, укралi кашалёк з $170, 20 еўра i Br15 тыс. Пасля правядзення следчых дзеянняў школьнiцы былi адпушчаныя пад абавязацельства аб яўцы.

 Сем жылых шматкватэрных дамоў былi адключаны ад цеплазабеспячэння з-за прарыву гарачай вады на вулiцы Фiлiмонава ў Мiнску. Аварыйныя службы ўхiлiлi непаладкi на працягу дзвюх гадзiн, пасля чаго дамы былi зноў падключаныя да цепласетак.

 У сталiцы Эстонii ўчора на працягу практычна ўсяго дня можна было бясплатна катацца на таксi. Кампанiя "Сакса такса", якая дзейнiчае ў Талiне, аб’явiла, што будзе перавозiць бясплатна ўсiх пасажыраў, але толькi ў межах горада i ў тым выпадку, калi кошт паездкi не перавышае 100 крон (прыкладна 7 еўра). Незвычайная акцыя выклiкана фiнансавым крызiсам, якi моцна адбiўся на фiрмах-аўтаперавозчыках — разгарнулася сапраўдная вайна цэнаў у гэтым сегменце паслуг. Фiрма мяркуе знiжаць тарыфы на свае паслугi, каб людзi ўсё ж маглi карыстацца таксоўкамi.     ПОЎНЫ АБЗАЦ  

 Жыхары якуцкiх пасёлкаў з-за 50-градусных маразоў вымушаныя былi заняцца даволi незвычайнай справай — шыць для кароў спецыяльныя лiфчыкi, каб выратаваць вымя рагуляў ад абмаражэння. Як сцвярджаюць гаспадынi, калi карове не апрануць лiфчык у моцныя маразы, ёй пагражае працяглае лячэнне ад абмаражэння, i яна доўга не будзе даiцца. Лiфчык уяўляе трохвугольнiк з цёплай тканiны, да якога прышыты зайцаў мех. Да каровы прыстасаванне мацуецца з дапамогай трох лямак — дзве на "талii", адна пад хвастом.

 У аэрапорце Мельбурна затрыманы 23-гадовы аўстралiец з двума жывымi галубамi ў штанах. Спачатку мытнiкi выявiлi ў кiшэнях мужчыны, што прыляцеў з ААЭ, кантэйнеры з птушынымi яйкамi. Пасля гэтага падазронага пасажыра даставiлi ў спецыяльны пакой для агляду. Як высветлiлася, пад штанамi ён насiў калготкi, у якiх i былi схаваныя галубы. Акрамя гэтага, у аўстралiйца адабралi забароненыя насенне раслiн, баклажаны i грошы, зашытыя ў пояс. Яму пагражае да 10 гадоў турмы i штраф прыкладна 70 тыс. долараў ЗША.

 Пасажыр самалёта Саудаўскiх авiялiнiй, якi палiў на борце, прыгавораны да шасцi месяцаў турэмнага зняволення i 30 удараў плёткай. Ён адмовiўся кiнуць курыць падчас палёту, таму пасля прызямлення быў арыштаваны i аддадзены пад суд. Пасажыр папрасiў прабачэння i патлумачыў, што напярэдаднi суда прайшоў курс лячэння ад нiкацiнавай залежнасцi. Таму пакаранне яму i было зменшанае — аналагiчны праступак у красавiку мiнулага года быў пакараны 50 ударамi плёткi.

 У Германii даследчыкi прыйшлi да нечаканых высноў, што разглядванне жаночых грудзей мужчынам не толькi прыемнае, але i карыснае для здароўя. Высветлiлася, што мужчыны, якiя маюць магчымасць рэгулярна бачыць голыя жаночыя грудзi, значна менш падвержаныя рызыцы iнфаркту цi iнсульту. Справа ў тым, лiчаць даследчыкi, што сэксуальнае ўзбуджэнне актывiзуе працу сардэчна-сасудзiстай сiстэмы i павялiчвае прыток крывi i, адпаведна, кiслароду да ўсiх тканак арганiзма. У вынiку гэтага рызыка iнфаркту цi iнсульту змяншаецца на 50%. Аўтары публiкацыi ў медыцынскiм часопiсе таксама вызначылi, што дзякуючы рэгулярнаму сузiранню вялiкiх жаночых грудзей сярэднестатыстычны мужчына можа павялiчыць працягласць жыцця на 4-5 гадоў.

 У ЗША адвергнуты каханак падпiльнаваў сваю былую дзяўчыну i паспрабаваў адрэзаць сiлiконавыя грудзi, за iмплантацыю якiх у свой час заплацiў. 28-гадовы мужчына напаў на яе паблiзу дома яе мацi i нанёс 6 колатах ранаў. Імплантанты былi пашкоджаныя, але надалей узноўленыя. Па словах 26-гадовай пацярпелай, яе былы каханы хацеў вярнуць сабе тое, што, па яго меркаваннi, належыць яму. Пачаўся судовы разгляд справы па абвiнавачваннi ў спробе забойства, нападзе з халоднай зброяй i крадзяжы.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкамi ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласцi затрыманы дырэктар аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Драгiчынскага раёна. Яму iнкрымiнуец
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика