Карысныя парады
Карысныя парады
l Калi вас загойдвае ў машыне, паспрабуйце добра выспацца перад дарогай, а яшчэ — перакусiць за 1,5-2 гадзiны да ад’езду. l Прадукты, багатыя на кальцый, знiжаюць засваенне жалеза. Таму не ўжывайце адначасова мяса, шпiнат i малочныя прадукты, арэхi. l Гарачкапанiжальныя прэпараты варта прымаць, калi тэмпература вышэй за 38,5 градусаў. l Абвастрэнне герпетычнай iнфекцыi можа выклiкаць не толькi пераахалоджванне або працяглае знаходжанне на сонцы, але нават... ужыванне пiва. l Прыступ мiгрэнi можа справакаваць мясная вяндлiна, а дакладней, нiтрыты, якiя ў апошнiх утрымлiваюцца. Каб захаваць вiтамiны 1. Мыйце салату толькi пад праточнай вадой. 2. Варыце бульбу ў лупiнах, а таксама на пары. 3. Набывайце толькi свежую садавiну-гароднiну. 4. Захоўвайце фрукты i гароднiну нядоўга i толькi ў цёмным, халаднаватым памяшканнi. 5. Ачышчайце гароднiну непасрэдна перад ужываннем. 6. Гатуйце гароднiну ў параварцы або мiкрахвалевай печцы. Чай матэ — самы антыаксiдантны?Па меркаваннi аргенцiнскiх вучоных, лiсце чаю матэ ўтрымлiвае вялiкую колькасць полiфенолаў — антыаксiдантаў, якiя абараняюць клеткi нашага арганiзма ад пашкоджання. Калi правiльна прыгатаваць такi чай (у прапорцыi 5 г чаю на 50 мл гатаванай вады), то антыаксiдантаў у напоi будзе больш, чым у чорным цi зялёным чаi, кажуць аўтары даследавання. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
l Калi вас загойдвае ў машыне, паспрабуйце добра выспацца перад дарогай, а яшчэ — перакусiць за 1,5-2 гадзiны да ад’езду. l Прадукты, багатыя на каль |
|