21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як я гуляў у футбол... па тэлефоне

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як я гуляў у футбол... па тэлефоне

Хай ужо прабачаць мне вясковыя жыхары, якiя яшчэ больш далёкiя ад развiтой iнфраструктуры сталiцы, але як жыхар абласнога цэнтра лiчу сябе таксама правiнцыялам. І правiнцыйным журналiстам безумоўна. Можна 25 гадоў пражыць у сталiцы, а застацца правiнцыялам. Спецыяльна пераехаць у Мiнск да разумных людзей блiжэй не марыў нiколi. Многае менавiта з правiнцыi бачыцца зусiм па-iншаму. Той жа так званы фiнансавы крызiс. I тое, як паводзяць сябе падчас яго адказныя таварышы.

Пра любiмую работу. Вось мой паважаны калега з Гродна расказаў, як адмовiлi яму ў атрыманнi iнфармацыi на адным з прадпрыемстваў. Я ж ужо раней думаў, што горш чым супрацоўнiчаць з некаторымi вiцебскiмi чыноўнiкамi, дырэктарамi не бывае. Дзякуй, Барыс, ты супакоiў. Увесь дзень давялося патрацiць, каб таксама атрымаць аналагiчны неабходны каментар. I нiчога ў мяне не выйшла. Начальнiкi ж мае, вiдаць, не звяры — раман падрыхтаваць не даручалi. Але... У вынiку — перад вачыма цэлая схема: куды тэлефанаваў, у якой гадзiне зноў набраць трэба было нумар.

Вось "згулялi ў тэлефонны футбол" з супрацоўнiкамi камiтэта эканомiкi аблвыканкама. Гуляць пачаў, каб атрымаць каментар наконт дзейнасцi прадпрыемстваў рэгiёна падчас крызiсу. Начальнiк упраўлення прамысловасцi незадаволены просiць пазванiць старшынi камiтэта. Той сказаў: "Перадайце яму, што я дазволiў!". Просьба самому праз сакратара, памочнiка гэта зрабiць (будзе больш эфектыўна) засталася без адказу.

Больш за астатнiх здзiвiлi кiраўнiкi вiцебскага ААТ "Керамiка". Самае, дарэчы, дзiўнае, што яно дзейнiчае на вулiцы, дзе знаходзiцца i карэспандэнцкi пункт. Мы ж, выходзiць, суседзi! Тэлефаную куратару па iдэалогii (зразумела, вытворчасць — не ягоная сфера, але...), ён мне раiць — тэлефанаваць намеснiку кiраўнiка па агульных пытаннях. Той параiў звярнуцца да генеральнага дырэктара. Апошнi: "А нам гэта нецiкава". Каб бясплатна выйшаў у рэспублiканскiм друку тэкст пра сённяшнi дзень прадпрыемства — не цiкава!?

Я тэлефаную намеснiку старшынi Вiцебскага аблвыканкама, якi перад навагоднiмi святамi на сустрэчы з журналiстамi шчыра прасiў: калi будуць праблемы ў атрыманнi iнфармацыi, паведамляць непасрэдна яму. На жаль, гэтага начальнiка не было. Памочнiк паабяцаў — перадасць яму ўсё, што пачуў ад мяне, i парэкамендаваў тэлефанаваць на прадпрыемствы не рэспублiканскай уласнасцi, а мясцовай. Маўляў, з iмi прасцей. Па спiсе пачаў набiраць кiраўнiкоў. Не атрымалася зноў нiчога.

СМI самi журналiсты любяць параўноўваць з люстэркам. Зразумела, крывых хапала. Цяпер... Пагадзiцеся, што радавы грамадзянiн, калi ў яго ёсць сапраўдная праблема, спакойна можа нават не напiсаць скаргу ў рэдакцыю, а проста патэлефанаваць. У нашай газеце так i ёсць. I будзе журналiст займацца вашай справай. За гэта ў лiку iншага яму таксама грошы i плацяць. А калi так, то, мякка кажучы, незразумела, улiчваючы, як "адказныя кiраўнiкi" паводзяць сябе, што будзе ў гэтым самым люстэрку? Спiна альбо нiчога? Ведаю — на той жа "Керамiцы" праблем хапае. I знойдуцца незадаволеныя, хто пра iх з задавальненнем раскажа. Начальнiкi зноў адмовяць у каментары? Не выключаецца, што нехта з герояў нататак потым, калi тэкст надрукуюць, патэлефануе i вельмi эмацыйна нешта скажа па тэме. Калi ласка, дыктафон ёсць, як i жаданне ўрэшце паслухаць "такiх занятых людзей".

Пра асабiстае — другi месяц запар не магу атрымаць ад адной мiнскай газеты даведку пра даходы ў падатковую. Тэлефанаваў дзясяткi разоў. З бухгалтэрыi перадаюць — адправiлi. Я ў адказ — не атрымаў. Так i цягнецца наш дыялог — правiнцыi i сталiцы, з якой так любяць звяртацца да правiнцыялаў па ўсякiх дробных прычынах. Самiм жа навошта час трацiць? Крызiс узаемнага клопату i павагi — вось што асабiста мяне як правiнцыяла хвалюе. А цэны i зарплаты? Ешце меней, купляйце болей... дарагiх, але вельмi якасных тавараў. Займайцеся фiзкультурай i хварэць не будзеце, адпаведна купляць дарагiя лекi. Вось i ўся антыкрызiсная логiка правiнцыяла.

Аляксандр ПУКШАНСКI, г. Вiцебск.

г. Вiцебск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хай ужо прабачаць мне вясковыя жыхары, якiя яшчэ больш далёкiя ад развiтой iнфраструктуры сталiцы, але як жыхар абласнога цэнтра лiчу сябе таксама пра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика