Лісце
Лісце
Цяперашнiя бясснежныя зiмы даюць магчымасць назiраць, як дагнiвае, ператвараецца ў тлен былая восеньская прыгажосць — лiсце. З усiх пораў года менавiта восень, на мой погляд, найпрыгажэйшая, i менавiта з-за чырванi, жаўцiзны ды самых разнастайных колераў i адценняў восеньскiх лiсцевых дрэў. Гадоў з дзесяць мы выдавалi краязнаўчы часопiс "Нашы каранi". I вельмi важкае месца займалi ў кожным з нумароў аповеды пра старажытныя сядзiбы, паркi Пастаўшчыны, Астравеччыны, Мядзельшчыны. Шмат ездзiлi, фатаграфавалi... Сядзiб, як пабудоў, засталося не так i шмат. Дзве сусветныя, грамадзянская войны добра такi выпетралi iх на нашай зямлi. А вось паркаў ля гэтых сядзiбаў засталося яшчэ нямала. I ў асноўным яны з лiсцевых дрэў самых разнастайных, падчас экзатычных вiдаў. Iдзеш па такiм парку — а пад нагамi непаўторна шаргацiць апалае лiсце. Гук i прыемны, i разам з тым шчымлiва-развiтальны. Лiсце размаўляе мiж сабою, спрабуе нешта сказаць табе. I ты разумееш, што гэта шоргат развiтання. Пройдзе зусiм няшмат часу, i ператворыцца яно ў простае ўгнаенне. Так атрымалася, што доўгi час апрацоўваў кавалак зямлi менавiта на былой панскай сядзiбе, на ўскрайку Пастаў. Тады i напiсалася: Кляновы лiст заворваю ў зямлю На панскай, часам выдзьмутай сядзiбе. Не гаспадар, не парабак я нiбы — Ды з гэтае зямлi сям’ю кармлю. Прабачце, што ўсунуўся са сваiм. А ёсць жа Уладзiмiр Караткевiч. Яго шчымлiвая, лiрычная аповесць "Лiсце каштанаў": "Прыгажэй за яе няма на зямлi. Вулкi ў залатых каштанах ныраюць то ўгору, то ўнiз. Наводдаль цьмяна, як праз ваду, плавяцца ў няяркiм сонцы залатыя купалы цэркваў. Лiстота звiнiць, калi яе зграбаюць у купы, у якiх так добра купацца дзецям i закаханым юнакам. Замiлаванне такое, што глянь на ўсё гэта — i памры, бо сэрца разрываецца ад прыгажосцi ўвядання". I яшчэ з той жа аповесцi: "Пайсцi, уцячы, з’ехаць кудысцi ў лес, туды, дзе жаўцеюць бярозы i лiпы, дзе чырванеюць асiны. Дзе няма каштанаў. Прыгожых, залацiстых на блакiтным, на сляпуча-блакiтным, каштанаў. Дзе не падаюць iхнiя лiсты, жоўтыя, усе ў частых дробных зморшчынках. Як ветравая рабiзна на пяску. Пачынаюць аблятаць каштаны. Залацiсты асеннi дождж". Такая вось аб’ёмная цытата. Але як жа не цытаваць такую прыгажосць слова. I напiсаў гэтыя радкi зусiм яшчэ малады чалавек, паэт найперш, якi i ў першыя свае празаiчныя творы ўносiў узвышанасць пачуцця. Ды няма ў беларускай паэзii аўтара, якi б не напiсаў нешта пра лiсце, адзiн лiсток. I найчасцей гэта пра лiсце восеньскае, самотлiвае... У Максiма Танка: Iшлi бярозы, успамiналi То звон вясновы, то дожджык летнi I нат не чулi, як ападалi Лiсты асеннiя непрыкметна. I толькi ўбачылi сваю страту, Калi спынiлiся каля броду I цень адбiўся iх, расахаты У хвалях Нёмна, люстраных водах. Заўсёды, калi перачытваю гэты верш, святлею, ад прыгажосцi i трапнасцi вобраза — ну, сапраўды ж бяроза голая. Без лiсця бяроза напамiнае нечым рогi сахатага, лася. Але ўбачыць гэта мог толькi паэт. А вось Пiмен Панчанка звяртаецца да восеньскай, пачарнелай з тугi Прыпяцi: Лiст пажоўклы да плашча прыколеш? Цi на момант вернеш мне iзноў Каснiчок зары, Свiтальны колер Тапалёў, буслоў i туманоў? "Чырвонае лiсце" — так называўся адзiн з першых фiльмаў Беларускай кiнастудыi. I апавядаў ён пра рэвалюцыйную дзейнасць слаўнага прадстаўнiка нашага народа, у наступным старшынi Вярхоўнага Савета рэспублiкi Сяргея Прытыцкага. Маладым мiнчукам, вiдаць, трэба нагадаць — у гонар каго названа адна з вулiц Мiнска. Калi пра кiно, то давайце i ўсмiхнёмся. "Сем старых i адна дзяўчына". Героi кiнакамедыi злавiлi зламыснiкаў, якiя спрабавалi абрабаваць iнкасатара. Але апошняга злодзея знаходзяць яны дзе? У кучы лiсця, па паху "Зуброўкi", якую ён перад злачынствам ужываў. Некалi Пушкiн пiсаў пра кастрычнiк, калi восень абтрасае апошнi лiст "с нагих своих ветвей". Клiмат, вiдаць, за больш чым паўтара стагоддзя памяняўся. У нас, у Беларусi, апошнiя лiсты дрэвы абтрасаюць толькi ў лiстападзе, на месяц пазней. Лiстапад — якая прыгожая i адпаведная прыродным з’явам назва месяца. Ён апошнi ў восенi. Адлятаюць апошнiя чароды дзiкiх качак. Да чалавечага жылля iмкнуцца сарокi, галкi, вароны, сiнiцы. Звяры набываюць зiмовае футра, кладуцца ў зiмовую спячку. Хоць, зноў жа парадоксы цяперашняга клiмату — не ўсё адбываецца так, як гэта было раней. Назва гэтага месяца па-ўкраiнску — листопад. Па польску i чэшску — listopad. Гэта звязана менавiта з ападаннем лiсця з дрэў. У рускiх гэты месяц называецца ноябрь, у балгараў ноембри, у немцаў, венграў, славакаў — noveber, ад лацiнскага hovem, што азначае дзевяць, бо лiстапад у старажытна-рымскiм календары быў дзявятым па лiку. Акрамя таго, што лiст — гэта орган паветранага жыўлення i газаабмену раслiн у выглядзе тонкай, звычайна зялёнай пласцiнкi на чаранку, лiст у беларускай мове мае яшчэ i значэнне пiсьма. Лiставацца — перапiсвацца. А лiстаносец — чалавек, якi дастаўляе табе гэтыя лiсты. Ва Уладзiмiра Дубоўкi: Раптам — стук у дзверы. Падыходжу. Госць жаданы. Лiстаносец. А ёсць жа яшчэ ў беларускай мове i лiстаноша, тое ж самае, ды крыху з iншым смакам. У Аркадзя Куляшова: Я хацеў бы прайсцi па дарогах вайны лiстаношай I бацькам назаўсёды вярнуць iх дзяцей адрасы. Праўда, у апошнiя дзесяцiгоддзi людзi радзей сталi дасылаць адзiн аднаму лiсты па пошце. А вось iнтэрнэт павярнуў справу зусiм iнакш. Сёння калi i атрымаеш ты лiст, то найчасцей гэта будзе лiст па электроннай пошце. У iм няма своеасаблiвасцяў почырку знаёмага табе чалавека, няма нейкай душэўнасцi. Але iнфарматыўнасць ёсць. Лiстам слацца — так кажуць пра чалавека, якi перад начальствам альбо перад тым, хто яму патрэбен, лiтаральна сцелецца тоненька i падатлiва. — так кажуць пра чалавека, якi перад начальствам альбо перад тым, хто яму патрэбен, лiтаральна сцелецца тоненька i падатлiва.Акладны лiст — афiцыйнае паведамленне пра абкладанне падаткам, страхоўкай цi iншае, увогуле, малапрыемнае паведамленне. — афiцыйнае паведамленне пра абкладанне падаткам, страхоўкай цi iншае, увогуле, малапрыемнае паведамленне.Выканаўчы лiст — юрыдычны дакумент, па якiм што-небудзь спаганяецца па рашэннi суда. — юрыдычны дакумент, па якiм што-небудзь спаганяецца па рашэннi суда.Тытульны лiст — старонка ў пачатку кнiгi, дзе надрукавана яе назва. — старонка ў пачатку кнiгi, дзе надрукавана яе назва.З лiста — гэта калi нешта робiцца адразу, без падрыхтоўкi. Так дыктару могуць пакласцi лiст з нечаканым, але важным паведамленнем. — гэта калi нешта робiцца адразу, без падрыхтоўкi. Так дыктару могуць пакласцi лiст з нечаканым, але важным паведамленнем.Фiгавы лiсток — калi нехта прыкрывае бессаромна свае несумленныя i непрыгожыя дзеяннi. — калi нехта прыкрывае бессаромна свае несумленныя i непрыгожыя дзеяннi.Калi мы звальняемся з працы, павiнны прадаставiць абходны лiст, пра тое, што нiкому нiчога не павiнны. А ёсць жа i бальнiчны лiст, якi пацвярджае тваю непрацаздольнасць. У час службы ў армii я быў адказны ў роце за выпуск баявога лiстка, дзе распавядаў пра ратныя поспехi сваiх таварышаў. Ёсць у беларускай мове i слова лiсцвяны — якi мае адносiны да лiсця. Чытаючы i перачытваючы Васiля Быкава, я мiжволi адзначаў, што гэта слова ён вельмi часта выкарыстоўвае ў сваiх аповесцях пра вайну. Лiст ападае — нешта заканчваецца назаўжды. Як i жыццё забiтага салдата. Напрыклад: "Вецер... абтрасаў бярозы над шляхам, церабiў лiсцвяны маладняк". Але нешта ў гэтыя зiмовыя вечары я больш кажу пра пажоўклае, падвергнутае тлену. Ёсць жа лiст i малады, зялёны, якi толькi ловiць праменнi веснавога сонца. Якуб Колас прыгожа сказаў-прамовiў: Ачнецца гай I з песнямi Ў зялёны лiст Адзенецца. Сёння мала помнiцца маладым Мiхась Калачынскi. Я таксама, грэшны, ведаю яго паэзiю малавата. Толькi што заказную крыху кнiжачку "Докшыцкi каравай", якая была прысвечана ў сямiдзясятых гадах багатаму ўраджаю ў гэтым раёне Вiцебшчыны. Але ёсць у яго радкi: Лес, трыумфуючы па-свойму, Прыходу юных рады быў: Шумеў галлём узнёсла хвойны, А лiставы ў далонi бiў. А завяршыць мае разважаннi дазвольце мiлым з маленства назiраннем. I сёння непадалёк ад майго дома на невялiкiм узгорачку расце дванаццаць лiстоўнiц. Пасаджаны яны некалi па распараджэннi ксяндзоў насупраць касцёла. Маюць за сто гадоў. Вельмi прыемна зайсцi ў iх засень у любы час года. Лiстоўнiцы майго дзяцiнства, вiдаць, звычайныя, сiбiрскiя, Larix, iглiца на зiму ападае, але ж яна падобная i да лiсця. Алесь Касцень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяперашнiя бясснежныя зiмы даюць магчымасць назiраць, як дагнiвае, ператвараецца ў тлен былая восеньская прыгажосць — лiсце. З усiх пораў года менавi |
|