Віцебская прадпрымальніца гандлявала ўпрыгожаннямі са свастыкай
7 февраля 2009 Общество
Ядвіга Сташэўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Упрыгожаннямі для моладзі з выявай свастыкі - бранзалетамі ды так званымі напульснікамі - гандлявала віцебская прадпрымальніца ў адным з шапікаў, што месціцца ў мікрараёне “Ціраспаль”. Абураныя жыхары раёна звярнуліся ў аддзел гандлю гарвыканкама. Як паведаміў намеснік загадчыка аддзела Ігар Магазіннікаў, прадпрымальніцу папрасілі зняць тавар з продажу. Высветлілася, што абавязаць яе зрабіць гэта, а тым больш пакараць за распаўсюд свастыкі аддзел гандлю не мае права. А вось праваахоўчыя органы зацікавіліся фактам продажу нацысцкай сімволікі і распачалі праверку. Дарэчы, напульснікі са свастыкай каштавалі ўсяго па 1500 рублёў за штуку. Прадавачка кажа,што яны карысталіся вялікім попытам у падлеткаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 февраля 2009 Общество Ядвіга Сташэўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Упрыгожаннямі для моладзі з выявай свастыкі - бранзалетамі ды так званымі напульснікамі - гандлявала віцебская прадпрымальніца ў адным з шапікаў, што месціцца ў мікрараёне “Ціраспаль”.
|
|