Нашэсце ашуканцаў

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нашэсце ашуканцаў

400 тысяч рублёў i вырабаў з золата пазбавiлi 56-гадовую жыхарку вёскi Дуброва, што ў Лельчыцкiм раёне, тры невядомыя жанчыны цыганскай нацыянальнасцi. У дом яны трапiлi пад маркай продажу рэчаў. Крымiнальная справа па факце крадзяжу ўзбуджана i ў Жлобiне, дзе ў дом 70-гадовага пенсiянера днём зайшла невядомая жанчына i прапанавала прадаць мёд. Ён каштаваў сталаму чалавеку 1,5 мiльёна рублёў выкрадзеных грошай.

400 тысяч рублёў i вырабаў з золата пазбавiлi 56-гадовую жыхарку вёскi Дуброва, што ў Лельчыцкiм раёне, тры невядомыя жанчыны цыганскай нацыянальнасцi. У дом яны трапiлi пад маркай продажу рэчаў. Крымiнальная справа па факце крадзяжу ўзбуджана i ў Жлобiне, дзе ў дом 70-гадовага пенсiянера днём зайшла невядомая жанчына i прапанавала прадаць мёд. Ён каштаваў сталаму чалавеку 1,5 мiльёна рублёў выкрадзеных грошай.

Адначасова ў вёсцы Трэмля Петрыкаўскага раёна невядомыя, якiя назвалiся сацыяльнымi работнiкамi, загаворвалi зубы 83-гадовай бабульцы. У вынiку iх вiзiту знiкла 2 мiльёны рублёў. Па прыкметах вядзецца вышук злачынцаў. У вёсцы Васькоўка Мазырскага раёна да пенсiянеркi 1930 года нараджэння днём зайшла невядомая жанчына. Рэкамендавалася сацыяльным работнiкам i прапанавала аказанне дапамогi ў абмене грошай. Яе "ўловам" стаў мiльён 700 тысяч рублёў — усё, што было ў 79-гадовай бабулi. Па той жа схеме дзейнiчалi невядомыя жанчыны ў Савецкiм раёне Гомеля, калi зайшлi ў кватэру i пакiнулi яе разам з чужымi 2 тысячамi долараў ЗША i 3 мiльёнамi рублёў.

Ноччу прыбег падаваць заяву ў мiлiцыю 22-гадовы жыхар Гомеля. Праз тры днi пасля таго, як чацвёра невядомых у яго доме ўчынiлi вобыск i канфiскавалi сiстэмны блок камп’ютара i 6 апаратаў сотавай сувязi, хлопец зразумеў, што яго рэчы проста нахабна выкрадзеныя. Справа ў тым, што ашуканцы былi ў цывiльнай форме, назвалiся супрацоўнiкамi мiлiцыi i паказалi дакументы старога ўзору. Сёння яны затрыманы. Знойдзена i частка з таго, што яны "канфiскавалi".

59-гадовую гамяльчанку "развяла" на тры тысячы долараў жанчына, падобная на цыганку. Яна прычапiлася да пенсiянеркi днём ля дома па вулiцы Яфрэмава i прапанавала "зняць сурокi". Калi з пацярпелай сышлi чары, яна пабегла ў мiлiцыю, якая цяпер i шукае ашуканку.

Што ж, давер межаў не ведае. Махлярства таксама.

У працяг тэмы. Як паведамiў першы намеснiк старшынi камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Леанiд Мальчук, <І>усе сапраўдныя сацыяльныя супрацоўнiкi загадзя паказваюць пасведчаннi — пра гэта яны папярэджаны асаблiва.

— Больш за тое, у вёсцы звычайна сваiх сацработнiкаў людзi ведаюць. Калi праводзяцца нейкiя акцыi, абавязкова даюцца аб’явы ў сродкi масавай iнфармацыi. Прайдзiсветаў дастаткова, таму, калi людзi сумняваюцца ў "сапраўднасцi" асобы — трэба абавязкова тэлефанаваць у раённыя службы сацыяльнай абароны.

Як паведамiў першы намеснiк старшынi камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Леанiд Мальчук, <І>усе сапраўдныя сацыяльныя супрацоўнiкi загадзя паказваюць пасведчаннi — пра гэта яны папярэджаны асаблiва.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
400 тысяч рублёў i вырабаў з золата пазбавiлi 56-гадовую жыхарку вёскi Дуброва, што ў Лельчыцкiм раёне, тры невядомыя жанчыны цыганскай нацыянальнасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика