На дыскатэку — з метамфетамiнам...
На дыскатэку — з метамфетамiнам...
У Мiнску затрымана пяцёра збытчыкаў псiхатропных рэчываў, якiя гандлявалi дурманам у моладзевых забаўляльных установах, у тым лiку на некалькiх сталiчных дыскатэках. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, распрацоўка групы гэтых гандляроў вялася каля двух месяцаў. Нарэшце, з вечара 3 лютага да ранiцы 4-га падазроныя, у якiх канфiскавана 200 грамаў метамфетамiну, былi затрыманыя. У ходзе правядзення далейшых аператыўных мерапрыемстваў на тэрыторыi аднаго з гаражна-будаўнiчых кааператываў, што размешчаны ў мiкрараёне Шабаны, у гаражы, якi здымаў 24-гадовы непрацуючы, раней судзiмы за махлярства мiнчанiн, быў знойдзены замаскiраваны тайнiк, дзе захоўвалася 16 грамаў псiхатропнага рэчыва. А са спецыяльна абсталяванага тайнiка ў гаражы прыватнага дома па вулiцы Таёжнай, што належаў iншаму затрыманаму — 31-гадоваму непрацуючаму — канфiскавана яшчэ больш за 190 грамаў метамфетамiну. Як вынiкае з папярэдняй iнфармацыi, у кожнага з гандляроў былi свае пастаянныя спажыўцы псiхатропу: на працягу сутак у сярэднiм збывалася ад 20 да 30 дозаў па цане 10-12 долараў ЗША за дозу. Мiж iншым, у дозу ўваходзiць каля 0,2 грама псiхатропнага рэчыва. Мяркуецца, што дурман трапляў у Мiнск з Лiтвы. Следства, у ходзе якога будуць вызначаны ўсе ланцужкi канала пастаўкi метамфетамiну, працягваецца. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску затрымана пяцёра збытчыкаў псiхатропных рэчываў, якiя гандлявалi дурманам у моладзевых забаўляльных установах, у тым лiку на некалькiх сталiч
|
|