21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусі адменена неабходнасць рэгiстрацыi цэнаў на новыя тавары i паслугi, за выключэннем медпас

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі адменена неабходнасць рэгiстрацыi цэнаў на новыя тавары i паслугi, за выключэннем медпаслуг

У Беларусi адменена неабходнасць рэгiстрацыi цэнаў (тарыфаў) на новыя тавары (работы, паслугi), за выключэннем тарыфаў на новыя платныя медыцынскiя паслугi. Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 6 лютага адпаведны ўказ № 70, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ва ўказ ад 19 мая 1999 года № 285.

Як растлумачылi ў прэс-службе, гэта рашэнне дасць магчымасць знiзiць дакументаабарот, больш аператыўна ўкараняць новыя вiды прадукцыi. У цэлым, дакумент накiраваны на ўдасканаленне дзеючай сiстэмы цэнаўтварэння, скарачэнне сферы цэнавага рэгулявання, спрашчэнне адмiнiстрацыйных працэдур у галiне цэнаўтварэння.

На iндывiдуальных прадпрымальнiкаў (за выключэннем тых, якiя аказваюць платныя медыцынскiя паслугi) не будзе распаўсюджвацца патрабаванне аб неабходнасцi захавання гранiчных iндэксаў змянення адпускных цэнаў (тарыфаў) i iх рэгiстрацыi. Указам адменены абавязак юрыдычных асобаў, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў складаць эканамiчныя разлiкi абгрунтавання цэнаў пры аказаннi платных медыцынскiх паслуг, калi змяненне адпускных цэнаў (тарыфаў) на вырабленыя тавары (работы, паслугi) ажыццяўляецца ў памеры, якi не перасягае гранiчных iндэксаў змянення адпускных цэнаў (тарыфаў), устаноўленых Саветам Мiнiстраў, а таксама пры рэалiзацыi вырабленай iмi сельскагаспадарчай прадукцыi. З пералiку тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якiя рэгулююцца Саветам Мiнiстраў, рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi ўраду, Нацыянальным банкам, выключаецца шэраг тавараў i паслуг, якiя не з’яўляюцца сацыяльна важнымi. Акрамя таго, правы на прыняцце рашэнняў па рэгуляваннi асобных цэнаў (тарыфаў) перадаюцца органам дзяржаўнага кiравання, у кампетэнцыi якiх знаходзiцца асноўнае кола пытанняў, звязаных з вытворчасцю тавараў (аказаннем паслуг). Гэта дасць магчымасць праводзiць больш гiбкую цэнавую палiтыку пры ўстанаўленнi цэнаў i тарыфаў. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi адменена неабходнасць рэгiстрацыi цэнаў (тарыфаў) на новыя тавары (работы, паслугi), за выключэннем тарыфаў на новыя платныя медыцынскiя па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика