Эксперты: Ці пераможа Беларусь на "Еўрабачанні-2009"?
11 февраля 2009 Культура
Svabodaby.net Зміцер Падбярэзскі, музычны крытык: "ЯЛФІМАЎ МОЖА ЗДРАДЗІЦЬ САБЕ" — Конкурс “Еўрабачанне” для мяне мала цікавы. Там гаворка ідзе найперш пра тэлевізійнае шоу. Менавіта яно стаіць у цэнтры ўвагі. А ўласна музыка, мастацтва там на далёкім плане. Што ж датычыць Пятра Ялфімава, які ў гэтым годзе будзе прадстаўляць Беларусь на “Еўрабачанні” Не ведаю, што там будзе за нумар. У мяне ёсць падазрэнне, што ён, улічваючы існуючы фармат гэтага музычнага конкурсу, можа трошачкі здрадзіць сабе і рухацца не ў тым рэчышчы, у якім звычайна працуе. Вось гэтага я баюся. Тады ён будзе сам не свой. І, магчыма, гэта яго і падкосіць. Я хацеў бы яго бачыць такім спеваком, які ён ёсць тут, у Беларусі, на жывых канцэртах. Сярод выканаўцаў папулярнай песні на сённяшні дзень Ялфімаў у Беларусі — нумар першы, таму што ў яго ёсць школа: ён скончыў кансерваторыю па вакале. А ў тых дзяўчынак, якія вылазяць невядома адкуль і ходзяць у нас у “зорках”, часцей за ўсё за плячыма толькі музычная школа. Сяргей Харэўскі, культуролаг: "ГЭТА ВЫДАТНЫ ШАНЦ ПРАДСТАВІЦЬ СВАЮ КУЛЬТУРУ. ШАНЦ, ЯКІМ БЕЛАРУСЫ ПАКУЛЬ НЕ СКАРЫСТАЛІСЯ" — Я б не далучаўся да хору скептыкаў, якія топчуць згаданы конкурс. Пасля распаду сацлагера для маладых нацый гэта выдатны шанц заявіць пра сябе. І калі глядзіш, як хварэюць людзі падчас выступу мальтыйцаў, албанцаў альбо баснякоў, то разумееш, што гэта унікальны шанц для іншых народаў паглядзець, хто яны такія. Гэта выдатны шанц паслухаць розныя мовы, розную музыку, даведацца пра суседзяў, якіх нядаўна раздзяляла жалезная заслона. Да таго ж гэта выдатны шанц паказаць сваю краіну. І прыкра, што беларусы такім шанцам яшчэ так і не скарысталіся, каб прадэманстраваць сваю мову, сваю нацыянальную мелодыку. Калі глядзіш, як “зажигают” малдаване ці ўкраінская Руслана, то разумееш, адкуль бярэцца захапленне Украінай ці Малдовай. На маю думку, Руслана і Верка Сярдзючка зрабілі больш для папулярызацыі Украіны ў Еўропе, чым многія палітыкі. Ну, а беларусы безнадзейна разлічваюць наўдалую. Наш голас у агульным еўрапейскім хоры гучыць вельмі слаба. Таму не застаецца нічога іншага, як далучыцца да меркавання скептыкаў і казаць, што нармальныя краіны (нармальныя ў плане музыкі), кшталту Англіі, Францыі ці Галандыі, не напружваюцца на “Еўрабачанні”. Калі гэта з’яўляецца суцяшэннем, будзем суцяшацца хоць бы такім чынам. Эдуард Акулін, паэт, бард: "БЕЛАРУСЫ ПАВІННЫ СПЯВАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ" — Я заўжды сачу за гэтым конкурсам. І мне не ўсё роўна, якое месца на ім зойме Беларусь. Мне хацелася б, каб наша краіна перамагла. Вельмі прыемна было глядзець, як перамагла Сербія, дарэчы, з песняй на сваёй роднай мове. Таксама хацелася б, каб Беларусь прадстаўлялі спевакі, якія не толькі маюць выдатныя вакальныя даныя, але якія змаглі б прэзентаваць нашу цудоўную песенную культуру. Гэта значыць, спявалі б па-беларуску. Аляксандр Кулінковіч, лідэр гурта “Нейра Дзюбель”: "МНЕ ГЭТЫ КОНКУРС ПА-БАРАБАНЕ" — Хварэць не буду. “Еўрабачанне” не з’яўляецца нечым паказальным. Музыка не на мой густ. І перамога на такім конкурсе - перамога не вялікага ўзроўню. Вось калі б хто-небудзь з беларускіх музыкаў атрымаў прэмію Грэмі! А “Еўрабачанне” — гэта не мой фармат, калі казаць навамоднымі слоўцамі. Я паглядзеў адборачны конкурс і акрамя Гюнеш не ўбачыў нікога, хто быў бы цікавы. Там было шмат выканаўцаў з добрымі галасамі, але Гюнеш — адзіная, каго было цікава глядзець і слухаць. Яўген Калмыкоў, прадзюсер групы “Ляпіс Трубецкой”: "ЕЎРАБАЧАННЕ — ГЭТА СПОРТ" — Для мяне гэта смешны конкурс. Цырк нейкі. Вядома, я хварэю за нашых, бо сам беларус. Але гэта адзіная прычына хварэць. Я нават глядзець яго не буду. Са сваёй камандай я ніколі не хацеў туды прабіцца. Такія конкурсы трэба ўключыць у Алімпійскія гульні. Гэта палітыкай пахне, а не мастацтвам. Вярцінскі, напрыклад, удзельнічаў бы ў такім конкурсе? Ці Высоцкі? Вось і я пра гэта кажу. Вітаўт Мартыненка, музычны крытык: "НАШЫ ПРАДЗЮСЕРЫ ПРАСОЎВАЮЦЬ ПЕСНІ МІНУЛЫХ ГАДОЎ" — “Еўрабачанне” — вельмі прэстыжны міжнародны фестываль, адзін з самых буйных у свеце, таму ўдзел у ім — вялікі досвед для краіны. Тое, што нашы артысты там набіраюць тэмпы, гэта добра. Наўрад ці мы што-небудзь зоймем. Нарэшце ўпершыню выбралі рэальны талент — Пятра Ялфімава. Я памятаю, як гэты талент “пракінула” “Басовішча”. Па палітычных матывах. Але рэальна ў нас ніхто не спявае лепш за Ялфімава. Праўда, прадзюсеры падсоўваюць яму песні мінулых гадоў, песні ні пра што, напісаныя на незразумелай самому аўтару англійскай мове. Таму нічога Ялфімаву там не свеціць. Андрэй Плясанаў, лідэр гурта “П. Л. А. Н. ”: "ЯЛФІМАЎ - СУПЕРТАЛЕНТ" — Мне падабаецца гэты конкурс. Я заўсёды гляджу яго з задавальненнем і рады, што ад Беларусі паедзе менавіта Ялфімаў. Бо гэта — суперталент. Я ведаў яго яшчэ па гурце “Эгаіст”. Мне б вельмі хацелася, каб перамог Ялфімаў і наступнае “Еўрабачанне” прайшло ў Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 февраля 2009 Культура Svabodaby.net Зміцер Падбярэзскі, музычны крытык: "ЯЛФІМАЎ МОЖА ЗДРАДЗІЦЬ САБЕ"— Конкурс “Еўрабачанне” для мяне мала цікавы. |
|