21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

БАНКІ і АЎТАКАМПАНІІ: Карэкцыя планаў

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БАНКІ і АЎТАКАМПАНІІ: Карэкцыя планаў

Сусветны крызiс уносiць свае карэктывы ў дзейнасць многiх фiрмаў i арганiзацый, якiя працуюць на беларускiм рынку.

Пэўна, што эфектыўнасць банкаўскiх структур у цяперашнiх рэалiях можна ацанiць па рабоце ЗАТ Банк ВТБ (у нядаўнiм мiнулым — "Слаўнафтабанк"), якi гэтымi днямi падвёў вынiкi сваёй дзейнасцi за 2008 год i паведамiў пра планы на найблiжэйшую перспектыву.

Паводле слоў старшынi праўлення ЗАТ "ВТБ Банк" Уладзiмiра Іванова, мiнулы год для iх установы, якая працуе на беларускiм рынку з 1996 года, можна назваць дынамiчным i маштабным у развiццi, калi не лiчыць 4-га квартала. Тым не менш, нягледзячы на крызiс, ЗАТ "Банк ВТБ" выканаў усе прагнозныя паказчыкi i нават змог развiць фiлiяльную сетку практычна ва ўсiх абласных гарадах i ў найбольш буйных раённых цэнтрах.

Праўда, негатыўныя падзеi, якiя адбываюцца апошнiм часам на эканамiчных рынках суседнiх дзяржаў i Еўропы ў цэлым, i дасягнулi Беларусi, прымушаюць банкiраў карэктаваць планы на найблiжэйшы час. У прыватнасцi, гэта датычыцца ўкладаў ад фiзiчных i юрыдычных асобаў, а таксама выдачы крэдытаў.

Да нядаўняга часу Банк ВТБ прапаноўваў насельнiцтву вельмi прываблiвыя ўмовы аўтамабiльнага крэдытавання. Цяпер жа, зазначыў кiраўнiк банка, верагодней за ўсё давядзецца перагледзець гэты спектр паслуг, бо крэдытаванне на аўто робiцца ў беларускiх рублях. Тым не менш, падкрэслiў Уладзiмiр Iваноў, што "нашай стратэгiчнай задачай банка на найблiжэйшы год будзе захаванне нашай долi i месца на рынку".

Прыкладна такую ж задачу паставiў перад сабой i афiцыйны прадстаўнiк Mаzdа i Lаnd Rоvеr. Паводле слоў дырэктара прадстаўнiцтва Аляксандра Скалубовiча, год вызначаўся добрай дынамiкай i пазiтыўнымi зменамi на аўтамабiльным рынку краiны, за выключэннем апошнiх некалькiх месяцаў. Канец года вызначыўся змяншэннем пакупнiцкай здольнасцi насельнiцтва, у тым лiку i па аўтакрэдытаваннi.

Цяпер, падкрэслiў спадар Скалубовiч, няпросты час i ў тым лiку i для вядзення аўтамабiльнага бiзнэсу, тым больш што большасць сусветных аўтаканцэрнаў павысiлi цэны для скарачэння фiнансавага разрыву ва ўмовах высокiх няўстояк вытворчасцi на фоне знiжэння продажаў. Праўда, афiцыйны прадстаўнiк Mаzdа i Lаnd Rоvеr у Беларусi, iдучы насустрач беларускаму спажыўцу, захоўвае кошт новых аўто Mаzdа на ранейшым узроўнi. Наша кампанiя, падкрэслiў Аляксандр Скалубовiч, — моцны i паважаны iгрок на аўтамабiльным рынку Беларусi. Свой статус мы заваявалi, перш за ўсё таму, што нясём адказнасць за аўтамабiль клiента i якасць выкананых работ.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны крызiс уносiць свае карэктывы ў дзейнасць многiх фiрмаў i арганiзацый, якiя працуюць на беларускiм рынку. Пэўна, што эфектыўнасць банкаўскiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика