Гандлю — зялёнае святло
Гандлю — зялёнае святло
Чакаецца, што пагадненне памiж Беларуссю i Сербiяй дазволiць павялiчыць аб’ём узаемнага таваразвароту Пакуль што аб’ём таваразвароту памiж Беларуссю i Сербiяй, мякка кажучы, — сцiплы. Летась ён склаў 32,5 млн еўра (пры гэтым экспарт беларускага боку перавысiў iмпарт больш як на 11 млн). Сiтуацыю павiнна палепшыць пагадненне аб свабодным гандлi памiж дзвюма дзяржавамi. Яго плануецца падпiсаць у сакавiку, паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi пасол Сербii ў Беларусi Срэчка Джукiч. Сёння размова iдзе пра пагадненне, якое ўлiчвае правiлы Сусветнай гандлёвай арганiзацыi i рэкамендацыi Еўрасаюза — такая была агульная выснова бакоў. Пасол задаволены тым, што пералiк тавараў, выключаных са свабоднага гандлю, вельмi невялiкi. У канцы наступнага месяца чакаецца таксама падпiсанне пагаднення аб працоўнай мiграцыi, ёсць i напрацоўкi па пагадненнi аб сацыяльным забеспячэннi i ахове здароўя. Статус Косава i Метохii застаецца палiтычнай праблемай нумар адзiн для Сербii. Дыпламат запэўнiў, што косаўскае пытанне трэба вырашаць мiрным шляхам. "Гэта, вядома ж, вельмi доўгая барацьба, але мы перакананыя, што яна прынясе плён", — адзначыў спадар Джукiч. Ён падкрэслiў iмкненне сербскага боку, каб перамовы па праблемах Косава i Метохii аднавiлiся пад эгiдай ААН, а таксама жаданне захаваць сваю тэрыторыю. Дыпламат зрабiў акцэнт на тым, што сербскi бок паважае пазiцыю албанцаў, аднак мяркуе, што яны не могуць будаваць дзяржаўнасць на сербскай зямлi. На думку пасла, няма такой краiны, дзе нельга было б распалiць агню мiжнацыянальнай рознi i... стварыць "косава". "Працэс "касавiзацыi" трэба спынiць", — упэўнены дыпламат. Ён прывёў падлiкi спецыялiстаў, згодна з якiмi "касавiзацыя" ў недалёкай перспектыве можа, як мiнiмум, падвоiць (!) колькасць iснуючых дзяржаў (калi ўжо праз паўгода дзве новыя дзяржавы заявiлi пра сваю незалежнасць). "Трэба асэнсоўваць усе гэтыя працэсы, i прыводзiць iх у рэчышча палiтычнага ўрэгулявання", — рэзюмаваў пасол. Ала МАЧАЛАВА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чакаецца, што пагадненне памiж Беларуссю i Сербiяй дазволiць павялiчыць аб’ём узаемнага таваразвароту Пакуль што аб’ём таваразвароту памiж Беларуссю
|
|