21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дамова. Толькі потым праца

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дамова. Толькі потым праца Параўнальна высокія заробкi — толькi адзiн бок медаля. Другой i не менш важнай асаблiвасцю малога бiзнэсу традыцыйна з’яўляюцца вышэйшая "планка патрабаванняў" да супрацоўнiкаў, а таксама... больш частыя парушэннi працоўнага заканадаўства. Мiж тым, як уладкавацца да прыватнiка i не патрапiць у "пастку"? Каб адказаць на гэтыя пытаннi, карэспандэнт "Звязды" сустрэўся з намеснiкам начальнiка Мiнскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Ірынай Мiкалаеўнай КОТАВАЙ.

Варыянт — выпрабаванне

Варта заўважыць, што парадак прыёму на працу не залежыць ад формы ўласнасцi арганiзацыi. Паўсюль прэтэндэнт на вакансiю абавязаны падаць пэўны пакет дакументаў — перш-наперш пашпарт i пасведчанне аб адукацыi. Апроч таго, асобы, якiя ўладкоўваюцца не ўпершыню i не па сумяшчальнiцтве, падаюць працоўную кнiжку, iнвалiды — заключэнне медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсii, а некаторыя iншыя катэгорыi — яшчэ i дэкларацыю аб даходах.

У сваю чаргу абавязак наймальнiка — падпiсаць працоўную дамову i выдаць загад аб прыёме. Прычым працоўная дамова павiнна мець толькi пiсьмовую форму i быць падпiсаная як работнiкам, так i наймальнiкам.

— Часам даводзiцца сустракацца з выпадкамi, калi прэтэндэнту кажуць, маўляў, крыху папрацуй, мы паглядзiм на цябе, ты на нас, а потым вырашым усе фармальнасцi, — кажа Iрына Котава. — Аднак трэба падкрэслiць, што гэта — недапушчальна. Сiтуацыя, калi работнiк працуе без афармлення, рызыкуе зацягнуцца, а адсюль могуць узнiкнуць праблемы i з выплатай зарплаты, i з адлiчэннямi ўзносаў на сацыяльнае страхаванне, iнакш кажучы, за гэты час не будзе налiчвацца пенсiйны стаж. Да таго ж тут нельга забывацца на такi iстотны нюанс, як ахова працы.

Калi з’яўляецца прапанова "спачатку пакажы свае здольнасцi", ёсць сэнс узгадаць iншы варыянт — выпрабавальны тэрмiн. Ён можа працягвацца да трох месяцаў. Праўда, зноў жа трэба памятаць, што тут заканадаўства мае пэўныя абмежаваннi. У прыватнасцi, выпрабавальны тэрмiн нельга вызначыць маладым спецыялiстам, iнвалiдам, работнiкам ва ўзросце да 18 гадоў, работнiкам, якiя прыходзяць пераводам ад аднаго наймальнiка да другога, часовым цi сезонным работнiкам i г.д. Прычым запiс аб выпрабаваннi павiнен быць зроблены менавiта ў працоўнай дамове. Калi ж падобны запiс ёсць у iншых лакальных актах, скажам, у загадзе аб прыёме на працу, то лiчыцца, што чалавек уладкаваўся без якiх-небудзь "дадатковых умоў".

— Новы работнiк павiнен дакладна ведаць, на што ён пагаджаецца, таму другi экзэмпляр працоўнай дамовы абавязкова выдаецца "на рукi", — працягвае Iрына Котава. — Прычым да самой працоўнай дамовы ёсць строгiя патрабаваннi. У ёй павiнны быць пазначаны дакладныя назвы бакоў, дакладная, у адпаведнасцi з агульнадзяржаўным класiфiкатарам, назва прафесii цi пасады, умовы аплаты працы, канкрэтная сума зарплаты на дату заключэння дамовы, канкрэтныя днi выплаты зарплаты, рэжым працы i адпачынку. Апроч таго, работнiка неабходна пазнаёмiць "пад роспiс" з правiламi ўнутранага працоўнага распарадку, палажэннем аб аплаце працы, палажэннем аб прэмiраваннi i iншымi лакальнымi прававымi актамi арганiзацыi. Гэта дазволiць пазбегнуць многiх спрэчных момантаў у далейшым.

Кнiжку "адшукае"... дзяржiнспектар?

Заканадаўства вызначае: наймальнiк абавязаны зрабiць адпаведныя запiсы ў працоўнай кнiжцы на працягу 5 дзён пасля працаўладкавання i выдаць працоўную кнiжку ў дзень звальнення. Не датычыцца гэта патрабаванне толькi адной катэгорыi — сумяшчальнiкаў.

— Калi работнiк высвятляе, што працоўная кнiжка на яго не заведзеная цi ў ёй не робiцца нiякiх запiсаў, ён можа звярнуцца ў дзяржiнспекцыю працы, — раiць Iрына Котава. — Да слова, пытанне, дзе ўзяць саму працоўную кнiжку, несур’ёзнае. Арганiзацыi, што маюць ведамасную прыналежнасць, павiнны звярнуцца ў сваё мiнiстэрства цi ведамства. А арганiзацыi, што ведамаснай прыналежнасцi не маюць, атрымлiваюць кнiжкi ў выканкамах цi ў адмiнiстрацыях раёна па месцы рэгiстрацыi.

 

Абавязкi не "са столi"

Як вядома, кожны работнiк мае пэўнае кола абавязкаў. Прычым, i ў тым лiку ў прыватным сектары, вызначаюцца яны не "са столi". Прыкладны пералiк абавязкаў утрымлiвае Адзiны тарыфна-квалiфiкацыйны даведнiк работ i прафесiй рабочых i Квалiфiкацыйны даведнiк пасад служачых. Гэтыя даведнiкi абавязковыя для ўсiх арганiзацый, незалежна ад формы iх уласнасцi.

— Вядома, у нечым наймальнiк можа адысцi ад даведнiкаў — скарацiць або пашырыць вызначаныя тут абавязкi, — распавядае Iрына Котава. — Аднак любыя змяненнi павiнны стасавацца са спецыяльнасцю цi адукацыяй работнiка. Скажам, даручаць бухгалтару паралельнае выкананне тых жа рамонтных работ немагчыма.

Зважай на тарыфную сетку

Таксама непрымальны "адвольны парадак" i пры вызначэннi зарплаты. Кожная прафесiя цi пасада (яшчэ раз узгадаем пра неабходнасць дакладнасцi iх назваў) адпавядае пэўнаму тарыфнаму разраду i тарыфнаму каэфiцыенту Адзiнай тарыфнай сеткi. I для вызначэння аплаты працы тарыфны каэфiцыент памнажаецца на тарыфную стаўку I разраду арганiзацыi.

Тарыфныя стаўкi ў кожнай арганiзацыi, якая не з’яўляецца бюджэтнай i не карыстаецца датацыямi з бюджэту, могуць быць абсалютна рознымi. Тарыфных ставак можа быць нават некалькi. Аднак трэба падкрэслiць: грэбаваць Адзiнай тарыфнай сеткай нi дзяржаўныя, нi недзяржаўныя суб’екты гаспадарання не маюць права.

— Наймальнiк можа вызначаць формы, сiстэмы i памеры аплаты працы па ўласным меркаваннi, — адзначае Iрына Котава. — Разам з тым зарплата павiнна мець пэўную тарыфную, фiксаваную частку. Адпаведна, плацiць работнiку толькi працэнты ад здзелак нельга.

I яшчэ. Трэба памятаць, што работнiк, якi заняты поўны дзень i выконвае нормы, пры звычайным рэжыме не можа атрымлiваць менш чым мiнiмальную зарплату. "Мiнiмалка" на сёння — гэта 229.700 рублёў.

За затрымку зарплаты плацяць

грошы

Тэрмiны выплаты зарплаты вызначаюцца ў працоўнай, калектыўнай дамове, дамове з банкам цi ў загадзе наймальнiка. Прычым тут не можа быць якiх-небудзь разлiковых перыядаў — днi ўказваюцца канкрэтна.

Варта мець на ўвазе, што крайнi з магчымых "разлiковых тэрмiнаў" — 25 дзень наступнага месяца. Дарэчы, калi па тых цi iншых прычынах работнiкi бачаць свае грошы толькi пасля 30 дня наступнага месяца, наймальнiк абавязаны праiндэксаваць нявыплачаную частку з улiкам iнфляцыi.

У крайнiм выпадку "падмена"

Звычайная працягласць змены складае 8 гадзiн. Часам яна можа павялiчвацца да 12 гадзiн. I толькi некаторым катэгорыям работнiкаў дазваляецца працаваць больш.

Прычым пры зменным рэжыме работы заканадаўства дакладна вызначае: час ад заканчэння да пачатку работы не можа быць меншым за працягласць дзвюх змен. А перапынак на абед можа вагацца ад 20 мiнут да 2 гадзiн.

— Ёсць выпадкi, калi арганiзаваць харчаванне немагчыма — тады, на падставе працоўнай дамовы цi правiлаў унутранага працоўнага распарадку, перапынак на абед уключаецца ў працоўны час, — зазначае Iрына Котава. — Аднак само па сабе гэта не пазбаўляе наймальнiка абавязку наладзiць харчаванне i адпачынак — пакуль ён працягваецца, работнiка павiнен падмянiць нехта з калегаў.

Што страцiць працаголiк...

Працягласць працоўнага водпуску складае як мiнiмум 24 каляндарныя днi. Калi работнiк працуе па кантракце, яму абавязаны дадаць прынамсi яшчэ адзiн дзень да адпачынку. Плюс да таго, iснуюць варыянты iншых надбавак — за ненармаваны дзень цi за шкодныя ўмовы.

— Наймальнiк абавязаны даваць працоўны водпуск кожны працоўны год, — заўважае Iрына Котава. — I толькi ў выключных выпадках, паводле дамоўленасцi памiж работнiкам i наймальнiкам, частка водпуску можа быць перанесена на год наступны або заменена на грашовую кампенсацыю (за выключэннем 21 каляндарнага дня — iх работнiк павiнен менавiта "адгуляць"). Але пры гэтым заканадаўства забараняе перанос i кампенсацыю водпускаў асобам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама водпускаў за шкодныя ўмовы.

Мiж тым, даволi распаўсюджаная ў прыватных арганiзацыях сiтуацыя — адмова ад выхаду ў водпуск... самога работнiка. Якiмi могуць быць наступствы?

— Калi наймальнiк склаў графiк водпускаў, за 15 дзён да вызначанай даты папярэдзiў аб пачатку адпачынку, за 1-2 днi прапанаваў адпускныя, а работнiк пакiдаць сваё месца адмовiўся, то такi работнiк у бягучым годзе права на працоўны водпуск страчвае i, адпаведна, страчвае права на адпускныя i кампенсацыю, — тлумачыць Iрына Котава. — Надалей жа свой страчаны водпуск такi работнiк зможа атрымаць толькi ў выглядзе кампенсацыi i толькi пры звальненнi.

Галоўнае — страхоўка

Таксама тыповая з’ява ў прыватных фiрмах — адмова ад выхаду на "бальнiчны". З тым, каб "не падставiць" кiраўнiцтва... Зрэшты, турбавацца тут не трэба. Наймальнiк сапраўды будзе павiнен аплацiць "бальнiчны лiсток". Аднак затым гэтыя выдаткi яму кампенсуе Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва. Праўда, пры адной вельмi iстотнай умове — за работнiка павiнны рабiцца адлiчэннi на сацыяльнае страхаванне. Прычым праверыць выплату страхавых узносаў кожны можа сам — для гэтага неабходна звярнуцца ў мясцовае аддзяленне Фонда.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Параўнальна высокія заробкi — толькi адзiн бок медаля. Другой i не менш важнай асаблiвасцю малога бiзнэсу традыцыйна з’яўляюцца вышэйшая "планка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика