П’янага кiроўцу — да 15 гадоў пазбаўлення волi?
П’янага кiроўцу — да 15 гадоў пазбаўлення волi?
Летась 96 адсоткаў з 272 тысяч чалавек, якiя звярнулiся ў беларускiя суды, атрымалi рэальную судовую абарону сваiх грамадзянскiх правоў. Было задаволена 65 адсоткаў iскаў аб абароне правоў спажыўцоў, кожны трэцi чалавек, якога незаконна звольнiлi i якi своечасова падаў заяву ў суд, вярнуўся на сваё працоўнае месца. Паводле слоў старшынi Вярхоўнага Суда Беларусi Валянцiна СУКАЛЫ, такой колькасцi зваротаў яшчэ нi разу не было ў гiсторыi Беларусi. Гэта сведчыць пра высокую прававую культуру беларусаў i рост даверу да судоў. З-за павелiчэння колькасцi грамадзянска-прававых спрэчак i адмiнiстрацыйных парушэнняў (сярод iх найбольшую ўдзельную вагу складаюць дробныя хулiганствы, распiццё алкаголю ў грамадскiх месцах, кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане) у 2008 годзе выраслi аб’ёмы правасуддзя. Усё гэта пацягнула за сабой павелiчэнне нагрузкi на суддзяў. У месяц кожны суддзя павiнен быў разгледзець 7 крымiнальных, 30 грамадзянскiх i 38 адмiнiстрацыйных спраў. У цэлым работа суддзяў прызнана здавальняючай, але не абышлося i без небеспадстаўных нараканняў грамадзян на парушэнне Кодэкса годнасцi суддзямi як падчас судовых пасяджэнняў, так i ў побыце. У вынiку 4 суддзi пазбаўленыя пасады за грубыя парушэннi патрабаванняў закона i Кодэкса гонару суддзi, да дысцыплiнарнай адказнасцi прыцягнуты 94 суддзi. — Негатыўны момант у рабоце судоў — неабгрунтаванае асуджэнне летась 19 чалавек, — адзначыў Валянцiн Сукала. — А ўсё з-за таго, што якасць першапачатковага расследавання па крымiнальных справах не заўсёды з’яўляецца паказальнай. Хвалюе i дастаткова некрытычная ацэнка судоў першых iнстанцый такой якасцi расследавання. Старшыня Вярхоўнага суда Беларусi паведамiў, што плануецца змякчыць крымiнальнае пакаранне ў дачыненнi да асобаў, якiя здзейснiлi не небяспечнае злачынства (88 адсоткаў летась), i зрабiць больш суровым пакаранне за цяжкiя карупцыйныя злачынствы i злачынствы з прымяненнем гвалту. Згодна з канцэпцыяй крымiнальна-прававой палiтыкi на найблiжэйшы час, прынята рашэнне аб шырокай магчымасцi прызначэння пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волi. Штогод у Беларусi плануецца змяншаць колькасць людзей (на 1,5 тысячы), якiя будуць накiроўвацца за краты. Цяпер пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi прымяняецца недзе ў 22 адсотках ад усiх прыгавораў, якiя выносiць суд. Сёння такая мера пакарання не з’яўляецца пераважнай у структуры крымiнальных пакаранняў за ўчыненне няцяжкiх злачынстваў. У тым выпадку, калi злачынства не звязана з карупцыяй, плануецца даваць магчымасць злачынцу заключаць "здзелкi з правасуддзем". Сума, якую неабходна выплацiць, будзе прызначацца дзяржаўным абвiнаваўцам i не перавысiць 60 тысяч долараў. — Я лiчу, што чалавек, якi прызнаў вiну, павiнен мець права выплацiць сацыяльную кампенсацыю. Але толькi суд будзе вырашаць — прымаць да ўвагi падчас вынясення пакарання сацыяльную кампенсацыю, якую ўнёс абвiнавачаны, цi не. Што ж датычыцца сведкаў, то правасуддзе iмкнецца абараняць iх на судовых працэсах. — Цяпер беларускае заканадаўства прадугледжвае 7 спосабаў iх абароны. У многiх судах маюцца спецыяльныя пакоi для бескантактнага допыту. У тым выпадку, калi сведку пагражае небяспека, ён наогул не прысутнiчае на судовых пасяджэннях. У нашай краiне не было такога, каб у мэтах захавання бяспекi сведкi мянялi знешнасць. У 2008 годзе суды максiмальна павялiчылi адказнасць i штрафы за кiраванне аўтамабiлем у нецвярозым стане. — Мы лiчым, што неабходна прымяняць i больш суровыя санкцыi ў дачыненнi да нецвярозых кiроўцаў, па вiне якiх загiнулi людзi. Вiноўнiкам ДТЗ, у вынiку якiх загiнула 2 i больш людзей, трэба прызначаць пакаранне да 12—15 гадоў пазбаўлення волi. На сёння верхняя мяжа пакарання за такое злачынства складае 7 гадоў. Прэзiдэнт Беларусі звярнуўся да суда з просьбай уважлiва паставiцца да справы затрыманых па падазрэннi ў забойстве жыхара вёскi Пухавiчы (падазраюцца ў забойстве М. Макарэвiча, якi да гэтага быў неаднаразова асуджаны, трое мужчын. Сведкi паведамiлi, што пацярпелы напярэдаднi смерцi ўчынiў у вёсцы некалькi падпалаў. І мясцовыя жыхары вырашылi сваiмi рукамi адпомсцiць злодзею). — Да нас пастаянна звяртаюцца людзi з падобнымi просьбамi. Мы iх улiчваем падчас вынясення пакарання. Гэта сiтуацыя, як з жыццёвага, так i з прававога боку, не вельмi простая. Суд, як толькi разбярэцца з ёй, дасць прынцыповую ацэнку. На стадыi расследавання я не маю права нiчога каментаваць, каб не рабiць памылковых i паспешлiвых высноў. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась 96 адсоткаў з 272 тысяч чалавек, якiя звярнулiся ў беларускiя суды, атрымалi рэальную судовую абарону сваiх грамадзянскiх правоў. Было задаволе |
|