Грыпуюць дванаццаць кантрольных гарадоў
Грыпуюць дванаццаць кантрольных гарадоў
За апошнi тыдзень у 18 кантрольных гарадах на грып i прастуду захварэлi 88 591 чалавек, што на 12,3 працэнта больш, чым на папярэднiм тыднi. Па стану на 10 лютага "грыпавалi" ўжо 12 гарадоў (Гродна, Лiда, Брэст, Пiнск, Бабруйск, Мiнск, Гомель, Барысаў, Салiгорск, Новаполацк, Мазыр, Рэчыца) i 41 раён. Эпiдэмiя грыпу рухаецца па краiне з Захаду на Усход. Так, у Магiлёўскай вобласцi "здалiся" грыпу пакуль толькi жыхары Асiповiцкага раёна, а ў Вiцебскай вобласцi — Шаркоўшчынскага i Пастаўскага раёнаў. Вучэбны працэс быў спынены ў 94 школах, з адрасам "прапiскi" ў 38 раёнах. Колькасць ахвяраў прастуды i грыпу дасягнула ўжо 875,5 тысячы чалавек. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнi тыдзень у 18 кантрольных гарадах на грып i прастуду захварэлi 88 591 чалавек, што на 12,3 працэнта больш, чым на папярэднiм тыднi. Па стану
|
|