Браканьеры кінулi тушы i аўто
Браканьеры кінулi тушы i аўто
Работнiкам Магiлёўскай аблiнспекцыi паведамiлi пра стрэлы паблiзу вёскi Старая Каменка Слаўгарадскага раёна. Рэйдавая група дзяржiнспектараў знайшла дзве тушы дзiкоў, сляды паляўнiчых i трох паляўнiчых сабак. Для затрымання парушальнiкаў былi задзейнiчаны дзяржiнспектары Касцюковiцкай мiжрайiнспекцыi, супрацоўнiкi Слаўгарадскага i Краснапольскага РАУС, лясная ахова Краснапольскага лясгаса i егеры Слаўгарадскай раённай структуры Таварыства паляўнiчых i рыбаловаў. Была знойдзена яшчэ адна кiнутая туша казулi i аўтамабiль "Нiва", што належаў жыхару Шклоўскага раёна. Сляды паляўнiчых i сабак вялi ад кiнутай машыны да ракi Сож, праз якую i пераправiлiся мяркуемыя правапарушальнiкi. Тушы дзiкоў, казулi i аўтамабiль канфiскаваны. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiкам Магiлёўскай аблiнспекцыi паведамiлi пра стрэлы паблiзу вёскi Старая Каменка Слаўгарадскага раёна. Рэйдавая група дзяржiнспектараў знайшла д
|
|