21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Махляры прымяраюць пагоны

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Махляры прымяраюць пагоны

У сталiцы зафiксаваныя выпадкi, калi называючы сябе супрацоўнiкамi мiлiцыi прайдзiсветы прапануюць людзям вырашыць станоўча пытаннi па лiнii ДАІ i "кiдаюць" сваiх ахвяраў на грошы.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi ГУУС Мiнгарвыканкама, з пачатку года ў сталiцы супрацоўнiкi 3-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення асабiстай бяспекi МУС выявiлi ўжо два падобныя факты: у абодвух выпадках злачынцы падбухторвалi прасцякоў да дачы хабару. Нахабнiкi пад выглядам супрацоўнiкаў Дзяржаўтаiнспекцыi (менавiта так яны называлiся пацярпелым) лiтаральна садзiлiся на шыю да сваiх ахвяраў, гаворачы, што за пэўную плату вырашаць любое пытанне. А вось калi грошы траплялi ў кiшэню да зладзюжак, "запал" апошнiх адразу сыходзiў на не: ён альбо знiкаў, альбо не спяшаўся дапамагаць.

У адным выпадку на вуду да махляра трапiў 48-гадовы мiнчанiн, якога яшчэ з верасня мiнулага года "церабiў" нейкi дабрадзей. Iлжэсупрацоўнiк ДАI прапаноўваў мужчыну дапамагчы ў абыход закона з атрыманнем вадзiцельскага пасведчання яго 23-гадовай дачцэ. Вада i камень точыць: не вытрымаў i клапатлiвы бацька i заплацiў падбухторшчыку 450 долараў ЗША. Аднак, як высветлiлася, дарэмна выкiнуў грошы на вецер, таму што правоў яго дачка так i не дачакалася ад паслужлiвага памагатага. Падмануты ж чалавек быў вымушаны звярнуцца ў мiлiцыю, супрацоўнiкi якой хутка ўстанавiлi асобу зламыснiка. А iм аказаўся 28-гадовы нiдзе не працуючы мiнчанiн, якi жыў у iнтэрнаце. Ён затрыманы i змешчаны ў iзалятар, а па факце ўзбуджана крымiнальная справа.

Яшчэ аднаго прасцяка iншы прайдзiсвет адшукаў у будынку раённай ДАI Мiнска. Аб’явiўшы сябе супрацоўнiкам раённай ДАI, зламыснiк заявiў пацярпеламу, што гатовы дапамагчы яму са здачай экзамену на атрыманне вадзiцельскага пасведчання. Ды i грошы за гэта запрасiў параўнальна невялiкiя — 100 долараў ЗША. Калi згаданая сума была ў руках злачынцы, якi, зразумела ж, не працаваў у мiлiцыi, яго i затрымалi.

Каментуючы вышэйзгаданыя выпадкi махлярства, начальнiк 3-га ўпраўлення ГУУБ МУС Беларусi маёр мiлiцыi Вiталь Кiсцерны адзначыў, што масавага характару яны не набылi, аднак людзям заўсёды трэба насцярожана ставiцца да падобнага роду прапаноў. Да таго ж ён падкрэслiў, што жаданне атрымаць тую цi iншую выгоду ў абыход вызначаных правiлаў iдзе ў разрэз з законам, што можа прывесцi да прыцягнення да крымiнальнай адказнасцi. Акрамя гэтага, звяртаючыся да "паслуг" падобных "дабрадзеяў", чалавек становiцца ахвярай махлярства, а шанцы вярнуць свае грошы — практычна роўныя нулю.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы зафiксаваныя выпадкi, калi называючы сябе супрацоўнiкамi мiлiцыi прайдзiсветы прапануюць людзям вырашыць станоўча пытаннi па лiнii ДАІ i &qu
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика