СЛАВЯНКА дыктуе моду i цэны
СЛАВЯНКА дыктуе моду i цэны
Бабруйская ААТ "Славянка" прадэманструе сваю новую веснавую калекцыю на мiжнароднай выставе-кiрмашы тэкстыльнай прамысловасцi, якая адкрываецца 15 лютага ў Маскве. Бабруйскiя тэкстыльшчыкi два разы на год дэманструюць у расiйскай сталiцы свае навiнкi: палiто, курткi, плашчы, а таксама спартыўную калекцыю, якая карыстаецца вялiкiм попытам. Сучасныя тканiны i iдэi мадэльераў спалучаюцца ў новай прадукцыi па прымальных цэнах. — Мы павiнны разам iсцi па крызiсным шляху, саступаючы адно аднаму, — вобразна сказаў дырэктар "Славянкi" Тэймураз Бачарышвiлi. — Я маю на ўвазе трыумвiрат: пастаўшчыкi, вытворцы i пакупнiкi. Кiраўнiк прадпрыемства паведамiў, што ўдалося дамагчыся ад пастаўшчыкоў панiжэння цэнаў на сыравiну. Прадукцыя "Славянкi" таксама не падаражэла, i гэта ацанiлi пакупнiкi. ААТ "Славянка" вырабiла за сёлетнi студзень прадукцыi на 8,8 % больш за мiнулагоднi ўзровень. І хаця вялiкiх дасягненняў у эканамiчнай эфектыўнасцi першы месяц гэтага года не прынёс, на прадпрыемстве лiчаць, што цяпер галоўнае — выжыць i працаваць. На "Славянцы" сёння працуюць 1700 чалавек, у тым лiку 35 чалавек у цэху па пашыве школьнай формы ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Сярэднi заробак складае каля 600 тысяч рублёў. Тэймураз Бачарышвiлi заявiў, што ў адкрытым акцыянерным таварыстве не будзе скарачэння нi работнiкаў, нi працоўнага тыдня. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабруйская ААТ "Славянка" прадэманструе сваю новую веснавую калекцыю на мiжнароднай выставе-кiрмашы тэкстыльнай прамысловасцi, якая адкрывае
|
|