21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нестандартны ход

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нестандартны ход

Не сакрэт, што ў падобных фiнансава-эканамiчных умовах у розных прадпрыемстваў зусiм не аднолькавы вынiк працы. Многае тут залежыць не толькi ад агульнага стану спраў у той цi iншай галiне вытворчасцi, аб’ектыўных праблем, але i ад умення знайсцi i задзейнiчаць новыя, нестандартныя шляхi выкарыстання вытворчага патэнцыялу на канкрэтных прадпрыемствах.

Летась на Гродзеншчыне было шмат зроблена, каб удасканалiць дарожна-транспартную сiстэму. Не меншыя задачы трэба вырашаць i сёлета, у прыватнасцi, па будаўнiцтве, рамонце i ўтрыманнi рэспублiканскiх аўтамабiльных дарог. Плануецца рэканструкцыя ўчастка аўтадарогi Мiнск—Гродна з перасячэннем у двух узроўнях у Шчучыне i на яго абходзе. Таксама прадугледжаны будаўнiцтва маста праз Нёман на абходзе абласнога цэнтра, рэканструкцыя транспартнай развязкi.

Пры гэтым трэба разумець, што сiтуацыя ў дарожным будаўнiцтве можа быць не такой спрыяльнай, як летась, калi было шмат аб’ектаў i некаторыя прадпрыемствы летам працавалi ледзь не ў кругласутачным рэжыме. Сёлета дарожна-будаўнiчым арганiзацыям зусiм не гарантаваная дастатковая колькасць буйных заказаў i, не выключана, абвострыцца канкурэнцыя за права працаваць на тым цi iншым аб’екце. У выйгрышы, хутчэй за ўсё, будзе той, хто i раней не рабiў стаўку толькi на бюджэтнае фiнансаванне, а таксама своечасова паклапацiўся аб укараненнi ў вытворчасць сучасных тэхналогiй.

Скажам, што рабiць, калi заказаў па дзяржаўнай праграме "Дарогi Беларусi" не хапае для таго, каб стопрацэнтна забяспечыць працай усе кадры i тэхнiку прадпрыемства? Сiтуацыя небезнадзейная. Да прыкладу, РУП "Дарожна-будаўнiчы трэст № 6" у пачатку мiнулага года даслаў лiсты ўсiм патэнцыйным заказчыкам, прапанаваўшы свае паслугi па выкананнi самых розных вiдаў работ — добраўпарадкавання, пад’язных шляхоў i г.д. І па вынiках года нават самi не чакалi, што ў агульным аб’ёме работы па "iншых заказчыках" складуць ажно каля 43 працэнтаў. Такога паказчыка старажылы трэста не памятаюць. Акрамя таго, трэст атрымаў лiцэнзiю на праектаванне i цяпер мае ўласны праектна-каштарысны аддзел, дзе працуюць спецыялiсты высокага ўзроўню. 9,7 мiльярда рублёў (пры плане 6,4 млрд руб.) летась выдаткавалi на абнаўленне вытворчасцi — набыццё экскаватараў, грэйдараў, бульдозераў, аўтакрана... Не пашкадавалi сродкаў i на сучасную ўстаноўку па прыгатаваннi бiтумных эмульсiй для асфальтабетонных пакрыццяў. I ўласныя патрэбы забяспечаць, i, калi будуць лiшкi, атрымаюць выгаду ад продажу гэтай прадукцыi iншым. Гэта вытворчасць прайшла сертыфiкацыю i цяпер чакае пачатку дарожна-будаўнiчага сезона.

Вось такiя крокi, пэўна, i з’яўляюцца найлепшымi антыкрызiснымi мерамi. Па вынiках мiнулага года ў структуры трэста не было стратных прадпрыемстваў. I, не без падстаў спадзяюцца, не будзе i сёлета.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не сакрэт, што ў падобных фiнансава-эканамiчных умовах у розных прадпрыемстваў зусiм не аднолькавы вынiк працы. Многае тут залежыць не толькi ад агуль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика