Гiсторыя Перамогi расказаная напалову
Гiсторыя Перамогi расказаная напалову
Цыкл праграм, прысвечаных храналогii вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, выходзiць на Першым канале з канца верасня мiнулага года. Праект ужо наблiжаецца да сярэдзiны. Цяпер, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампанii, гледачы ўбачылi больш як 130 серый-фiльмаў, а ўсяго да паказу запланавана больш як 300. Паводле слоў кiраўнiка праекта "Беларусь. Гiсторыя Перамогi" Юрыя Гроерава, серыя iнфармацыйна-гiстарычных праграм аднаўляе максiмальна поўную храналогiю вызвалення нашай краiны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, дзень за днём: ад 23 верасня 1943 года (калi быў узяты першы населены пункт — горад Камарын) да 28 лiпеня 1944 года, калi быў вызвалены Брэст. "У цыкле праграм мы выкарыстоўваем унiкальныя архiўныя вiдэа-, i фотаматэрыялы, — расказвае кiраўнiк творчай групы Ягор Марозаў. — Робiм i пастановачныя здымкi, паказваем тагачасныя карты перасоўвання i дыслакацыi войскаў — усё дзеля таго, каб стварыць у гледача эфект прысутнасцi". Асобная рубрыка праграмы прысвечана ўрыўкам з лiстоў i дзённiкаў салдатаў Вялiкай Айчыннай вайны. Гэтыя дакументы, таксама як асабiстыя рэчы герояў праграм, аўтары сцэнарыя знайшлi ў фондах Беларускага дзяржаўнага музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны. Храналагiчна кожная праграма расказвае пра адзiн дзень вайны, а самi серыi выходзяць на Першым канале тройчы на дзень. Паралельна iдзе работа над чарговымi фiльмамi. Паводле слоў Ягора Марозава, плануецца, што апошняя серыя праекта "Беларусь. Гiсторыя Перамогi" будзе паказаная якраз 28 лiпеня — у дзень вызвалення Брэста i, па сутнасцi, усёй краiны. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цыкл праграм, прысвечаных храналогii вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, выходзiць на Першым канале з канца верасня мiнулага года. Пр
|
|