Па чарачцы?.. Па маленькай! Колькi грамаў памiж прафiлактыкай i гiбеллю?
Па чарачцы?.. Па маленькай! Колькi грамаў памiж прафiлактыкай i гiбеллю?
Такiм чынам, у першую чаргу неабходна надаваць належную ўвагу пытанням знiжэння шкоды, якую алкаголь наносiць здароўю насельнiцтва ў цэлым. Спецыялiсты сцвярджаюць, што неспрыяльныя наступствы ўжывання алкагольных напояў адбiваюцца не толькi на пэўных групах асобаў, якiя пакутуюць ад празмернага ўжывання алкаголю цi алкагольнай залежнасцi. Паводле слоў вядучага навуковага супрацоўнiка Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогiя", кандыдата медыцынскiх навук Iгара КАЗЛОВА, многiя людзi, якiя ўжываюць алкагольныя напоi проста ад нагоды да нагоды, таксама пакутуюць ад праблем, звязаных з алкаголем.
Паводле шматлiкiх даследаванняў, невялiкiя дозы алкаголю здольны знiжаць рызыку ўзнiкнення iшэмiчнай хваробы сэрца. Тым не менш, у сучасных рэкамендацыях прыём алкаголю не можа быць уключаны ў мерапрыемствы па прафiлактыцы сардэчна-сасудзiстых захворванняў на ўзроўнi насельнiцтва ў цэлым. Спецыялiсты развiтых краiн адзначаюць, што ў адрозненне ад большасцi iншых фактараў рызыкi, такiх як курэнне, гiпертэнзiя або высокi ўзровень халестэрыну, алкаголь аказвае адмоўнае ўздзеянне на здароўе на адносна раннiм этапе жыцця, у той час як яго абарончыя эфекты ў адносiнах да сардэчна-сасудзiстых захворванняў адзначаюцца на больш познiм этапе. Паводле шматлiкiх даследаванняў, невялiкiя дозы алкаголю здольны знiжаць рызыку ўзнiкнення iшэмiчнай хваробы сэрца. Тым не менш, у сучасных рэкамендацыях прыём алкаголю не можа быць уключаны ў мерапрыемствы па прафiлактыцы сардэчна-сасудзiстых захворванняў на ўзроўнi насельнiцтва ў цэлым. Спецыялiсты развiтых краiн адзначаюць, што ў адрозненне ад большасцi iншых фактараў рызыкi, такiх як курэнне, гiпертэнзiя або высокi ўзровень халестэрыну, алкаголь аказвае адмоўнае ўздзеянне на здароўе на адносна раннiм этапе жыцця, у той час як яго абарончыя эфекты ў адносiнах да сардэчна-сасудзiстых захворванняў адзначаюцца на больш познiм этапе.— Парушэннi, звязаныя з ужываннем алкаголю, — адзiн з кампанентаў групы нейрапсiхiчных расстройстваў. У лiк апошнiх уваходзяць як уласна алкагольная залежнасць, так i вострае ап’яненне, выклiканае празмерна вялiкiм прыёмам алкаголю. Найбольш распаўсюджанай формай псiхалагiчнай залежнасцi з’яўляецца злоўжыванне алкаголем. Не сакрэт, што алкаголь адносiцца да наркатычных ядаў. Як толькi ён паступае ў кроў i пачынае ўздзейнiчаць на нервовыя клеткi галаўнога мозгу, то перш за ўсё выклiкае парушэнне ўвагi i самакантролю. Алкаголь дэзарганiзуе псiхiчны свет асобы, а ў рэшце рэшт прыводзiць да дэградацыi апошняй. У тых, хто злоўжывае алкаголем, назiраецца пагаршэнне памяцi, знiжэнне iмкнення выкарыстоўваць у рабоце запас ведаў. У такiх людзей прыпыняецца прафесiйны рост, збядняецца духоўнае жыццё. Развiваюцца рысы псiхiчнай астэнii: знiжаецца актыўнасць, iнiцыятыўнасць, нарастае эмацыянальная няўстойлiвасць. У цвярозым стане чалавек на пачатку можа пакутаваць ад дакораў сумлення, у яго можа з’яўляцца нават жаданне ўсё змянiць. Аднак гэта тут жа праходзiць. У такiх асобаў развiваецца безадказнасць, боязь усяго новага, iх раздражняе iнiцыятыва i творчая актыўнасць паплечнiкаў, яны становяцца зайздрослiвымi i нядобразычлiвымi да навакольных. Шэраг даследаванняў сведчыць, што п’янства i алкагалiзм наносяць значны матэрыяльны i маральны ўрон грамадству. Тут i захваральнасць, часовая i стойкая непрацаздольнасць, смяротнасць ад неiнфекцыйных захворванняў, няшчасных здарэнняў, самазабойстваў. Даследчыкi пераканалiся, што алкаголь — унiверсальны фактар рызыкi, якi негатыўна ўплывае на захваральнасць i смяротнасць. Акрамя таго, арганiчныя паражэннi галаўнога мозгу, перыферычнай нервовай сiстэмы, хваробы лёгкiх i печанi, звязаныя з празмерным ужываннем алкаголю, некаторыя аўтары прапануюць вылучыць у самастойную групу — алкагольных захворванняў, пры якiх алкагалiзм — канчатковая стадыя псiхiчнай i фiзiчнай залежнасцяў. Паводле сучасных ацэнак, ужыванне алкаголю з’яўляецца прычынай 5,5 працэнта ўсiх смяротных выпадкаў i 10 працэнтаў спецыяльнага паказчыка (DALYs), якi ўлiчвае сумарныя страты здароўя насельнiцтва ў Еўрапейскiм рэгiёне. Узровень апошняга паказчыка, дарэчы, намнога вышэйшы сярод мужчын. Акрамя таго, алкаголь з’яўляецца найважнейшым фактарам рызыкi смерцi i захваральнасцi сярод моладзi. — Назавiце, калi ласка, захворваннi, якiя могуць быць справакаваныя ўжываннем алкаголю. — Навуковыя даследаваннi паказваюць на прычынную сувязь памiж узроўнем ужывання алкаголю i больш як 60 вiдамi захворванняў i траўмаў. Ужыванне алкаголю з’яўляецца адным з фактараў, якi правакуе развiццё i прагрэсаванне артэрыяльнай гiпертэнзii. Паводле некаторых звестак, пастаяннае ўжыванне больш як 30 грамаў абсалютнага спiрту ў дзень можа прывесцi да гiпертэнзii. Прычым асобныя людзi асаблiва схiльныя да гэтага. Павышэнне рызыкi артэрыяльнай гiпертэнзii пры ўмераным ужываннi алкаголю паказана ў буйным эпiдэмiялагiчным даследаваннi сярод 58 тысяч жанчын ва ўзросце 39-59 гадоў. Пры ўжываннi 20-34 грамаў абсалютнага спiрту ў суткi назiралася павышэнне рызыкi развiцця артэрыяльнай гiпертэнзii на 40 працэнтаў, а пры штодзённым ужываннi 35 грамаў i больш — на 90 працэнтаў. Аналагiчныя звесткi былi атрыманы падчас 6-гадовага назiрання за мужчынамi i жанчынамi ў даследаваннi ARIC, дзе было паказана, што прыём звыш 30 грамаў алкаголю ў суткi суправаджаўся павышэннем рызыкi гiпертэнзii ў жанчын на 20 працэнтаў, а ў мужчын — у 2 разы. Пры аналiзе шэрагу фактараў была паказана незалежнасць уплыву алкаголю ад узросту, вагi, фактару курэння, фiзiчнай актыўнасцi, адукацыi i атрымання замяшчальнай гарманальнай тэрапii ў жанчын. Лiчыцца, што дзесьцi кожны дзясяты выпадак гiпертэнзii ў Паўночнай Амерыцы i Еўропе выклiканы ўзроўнямi ўжывання алкаголю звыш 40 грамаў у дзень. Гэтыя звесткi пацвярджаюцца i даследаваннямi, якiя вывучалi наступствы знiжэння ўжывання алкаголю. Высветлiлася, што сувязь памiж ужываннем алкаголю i гiпертанiяй не лiнейная, J-падобная. Гэта азначае, што самы нiзкi ўзровень артэрыяльнага цiску адзначаецца не ў тых, хто не ўжывае алкагольныя напоi, а ў тых, хто ўжывае iх умерана — да 50 мл моцных напояў. Ёсць некаторыя звесткi аб тым, што ўмеранае ўжыванне можа знiзiць рызыку iшэмiчнага iнсульту, у той час як празмернае ўжыванне можа павялiчыць рызыку гемарагiчнага iнсульту. Пры рэгулярным ужываннi звыш 100 мл алкаголю ў дзень iстотна павышаецца рызыка ўскладненняў артэрыяльнай гiпертэнзii, у першую чаргу iнфаркту мiякарда i iнсульту. Акрамя таго, варта памятаць, што алкаголь аслабляе эфект антыгiпертэнзiўных сродкаў. Хворым на артэрыяльную гiпертэнзiю мужчынам варта рэкамендаваць змяншэнне ўжывання алкаголю да 20-30 грамаў чыстага этанолу ў дзень — 50-60 мл гарэлкi, або 200-250 мл сухога вiна, або 500-600 мл пiва. Аптымальная доза для жанчын — 10-20 грамаў. У той жа час вынiкi шэрагу даследаванняў апошнiх трыццацi гадоў сведчаць аб тым, што ўжыванне алкаголю ў малых або ўмераных дозах асацыюецца са знiжэннем рызыкi развiцця атэрасклерозу i яго ўскладненняў. Высветлiлася, што той, хто выпiвае ўмерана, мае меншую частату развiцця iшэмiчнай хваробы сэрца, чым той, хто поўнасцю ўстрымлiваецца. У 12-гадовым даследаваннi з удзелам 38 тысяч медработнiкаў мужчынскага полу без сардэчна-сасудзiстых захворванняў, было паказана, што пры ўжываннi 15 мл чыстага алкаголю 3-4 або 5-6 разоў на тыдзень рызыка iнфаркту была нiжэйшая на 32 i 37 працэнтаў адпаведна ў параўнаннi з рызыкай у тых, хто прымаў алкаголь менш за 1 раз у тыдзень. У працяглым даследаваннi з удзелам 128 тысяч чалавек было выяўлена, што ў тых, хто прымаў алкаголь у дозе 1 або 1-2 дрынкаў у суткi (1 дрынк адпавядае 15 мл чыстага алкаголю, 40 мл моцных напояў, 150 мл вiна) рызыка iнсульту была нiжэйшая на 30 i 20 працэнтаў у параўнаннi з тымi, хто не пiў наогул. Пры ўжываннi 3-5 дрынкаў у суткi рызыка не змянiлася, а ў выпадку прыёму 6 дрынкаў i больш рызыка iнсульту была вышэйшая на 90 працэнтаў. Адным словам, аналiз вынiкаў 25 буйных назiральных даследаванняў, прысвечаных гэтай праблеме, паказаў, што ўжыванне любых спiртных напояў — вiна, пiва, моцных напояў — у невялiкiх дозах можа знiзiць рызыку развiцця iшэмiчнай хваробы сэрца. Механiзмы, якiя хаваюцца ў падмурку гэтай спрыяльнай сiтуацыi, усё яшчэ канчаткова не ўстаноўленыя. Гiпатэтычна разглядаюцца тры найбольш верагодныя механiзмы спрыяльных эфектаў малых i ўмераных доз алкаголю. Першы звязаны з павелiчэннем у плазме крывi канцэнтрацыi халестэрыну, лiпапратэiнаў высокай шчыльнасцi i з антыаксiдантным эфектам у адносiнах да лiпапратэiнаў нiзкай шчыльнасцi. Другi звязаны са змяншэннем схiльнасцi да тромбаўтварэння. Трэцi — са здольнасцю малых i ўмераных доз знiжаць псiхаэмацыянальнае напружанне. — А якiм чынам варта разглядаць уздзеянне алкаголю на хворых з iшэмiяй? — Яшчэ ў 80-х гадах кардыёлагi рэкамендавалi пацыентам з iшэмiчнай хваробай сэрца абсалютна ўстрымлiвацца ад ужывання алкаголю. У 1998 годзе часопiс "Ланцэт" упершыню апублiкаваў вынiкi пяцiгадовага назiрання за 5 тысячамi мужчын, якiя перанеслi iнфаркт мiякарда. Было выяўлена, што сярод пацыентаў, якiя ўжывалi алкаголь у невялiкiх, умераных дозах, смяротнасць нiжэйшая, чым сярод тых, хто не ўжываў яго наогул. У iншым даследаваннi было паказана, што ўмеранае ўжыванне алкаголю сталымi людзьмi суправаджалася знiжэннем рызыкi развiцця сардэчнай недастатковасцi на 21 працэнт пасля кантролю iншых фактараў рызыкi. У сувязi з магчымым паляпшэннем прагнозу ў пацыентаў з хранiчнай сардэчнай недастатковасцю малое або ўмеранае ўжыванне алкаголю дапускаецца ў сучасных рэкамендацыях па лячэннi згаданай хваробы. Вось што пiсалi летась на гэту тэму замежныя прафесiйныя медыцынскiя часопiсы: "...мы выявiлi, што пераход у сярэдзiне жыцця ад устрымання ад алкаголю да яго ўмеранага ўжывання прывёў да iстотнага змяншэння сардэчна-сасудзiстых падзей..."; "Умеранае ўжыванне алкаголю можа спрыяльна ўздзейнiчаць на некалькi аспектаў аддаленага прагнозу пасля вострага iнфаркту мiякарда. Патэнцыйныя механiзмы, якiя хаваюцца ў аснове гэтай асацыяцыi, усё яшчэ маюць патрэбу ў тлумачэннi". Аднак пры ўжываннi вялiкiх доз алкаголю апошнi выступае як фактар рызыкi мазгавога iнсульту, раптоўнай смерцi ад iшэмii i iншых сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Святлана БАРЫСЕНКА. <І>Цiкава ведаць Выкрадальнiкам розуму алкаголь называюць здаўна. Аб своеасаблiвых вартасцях спiртных напояў людзi даведалiся дзесьцi за 8 тысяч гадоў да нашай эры. Са з’яўленнем керамiчнага посуду стала магчымым вырабляць алкагольныя напоi з мёду, пладовых сокаў i дзiкага вiнаграду. Не выключана, што вiнаробства ўзнiкала яшчэ да пачатку культурнага земляробства. Вядомы вандроўнiк Мiкалай Мiклуха-Маклай назiраў папуасаў Новай Гвiнеi, якiя яшчэ не ўмелi здабываць агонь, але ўжо ведалi пра выраб хмельных напояў. Чысты спiрт пачалi атрымлiваць арабы ў 6-7 стагоддзях i назвалi яго "аль-каголь" — той, што адурманьвае. А першую бутэльку гарэлкi вырабiў араб Рагез у 860 годзе. У сярэднявеччы ў Заходняй Еўропе таксама навучылiся атрымлiваць моцныя спiртныя напоi шляхам узгонкi вiна i iншых цукровых вадкасцяў. Паводле легенды, упершыню гэту аперацыю здзейснiў iтальянскi манах, алхiмiк Валенцiўс. Калi ён пакаштаваў самаробны прадукт, то заявiў, што вынайшаў цудадзейны элiксiр, якi робiць старога маладым, стомленага бадзёрым, а сумнага вясёлым. З таго часу алкагольныя напоi хутка распаўсюдзiлiся па краiнах свету. На сёння самым высокiм узроўнем ужывання алкаголю вылучаецца еўрапейскi рэгiён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле шматлiкiх даследаванняў, невялiкiя дозы алкаголю здольны знiжаць рызыку ўзнiкнення iшэмiчнай хваробы сэрца. Тым не менш, у сучасных рэкамендац |
|